Інтэрв’ю, якіх не было

Месца выхаду: Санкт-Пецярбург
Дата выхаду: 2009
Выдавец: Невский простор
Памеры: 194 с.

Пачаў рабіць гэтую кнігу 1 жніўня 2008 года, а скончыў 21 красавіка 2009-га. Менавіта “рабіць”, бо пісаў (журналісты ўсё ж такі) кожны самастойна. Я толькі даслаў па электроннай пошце аднолькавыя для ўсіх пытанні і потым размясціў адказы згодна з беларускім алфавітам. А яшчэ да кожнага артыкула прыстасаваў традыцыйную “ўрэзку”, якую таксама пісалі менавіта яны. Вось і ўсё дачыненне аўтара да праекта. У кнізе няма аднолькавага для ўсіх шаблону, таму што яго не можа быць увогуле. Розныя рэгіёны, розныя людзі, розныя мовы…