Арытмiя, альбо Код супрацiву

Тамковіч Аляксандр, Арытмiя, альбо Код супрацiву

Месца выхаду: Смаленск
Дата выхаду: 2012
Выдавец: Родина
Памеры: 278 с.
ISBN: 978-5887-73562-7
Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва; Біяграфіі

«Арытмiю» прапанаваў настаўнiк у журналiстыцы Аляксандр Улiцёнак, за што яму — асобны «Дзякуй!». Сапраўды, гэтае слова ў нашай краiне можна ўжываць i не ў медычным плане. Так што героi нарысаў у нейкiм сэнсе не толькi ствараюць найноўшую гiсторыю Беларусi, але i дапамагаюць грамадству пазбавiцца небяспечных хвароб — iнертнасцi i абыякавасцi. А «Код супрацiву» ад майго другога рэдактара — Аляксея Караля. Крыху парадаксальна, але дадаць яго я вызначыў перш за ўсё таму, што героi гэтых нарысаў змагаюцца за тое, каб вярнуць усiм нам нармальны рытм.