Няскораны Міхаіл Марыніч

Тамковіч Аляксандр, Няскораны Міхаіл Марыніч

Дата выхаду: 2015
Мастацкі рэдактар: Вакараў Артур
Памеры: 268 с.
Катэгорыя: Гісторыя; Палітыка; Грамадзтва; Біяграфіі

Першая частка назвы «Няскораны Мiхаiл Марынiч» — з майго нарыса ў газеце «Новы час», якi быў надрукаваны 3 лютага 2012 года, а другая — «Гiсторыя ў фота» — дадалася падчас работы над гэтай кнiгай i цалкам супадае з яе зместам. На жаль, 17 кастрычнiка 2014 года Мiхаiла Апанасавiча Марынiча не стала. Ён не паспеў убачыць гэтую кнiгу, але паспеў пражыць жыццё, вартае таго, каб пра яго ведалi iншыя.