Стыгма

Журналіст Аляксандр Тамковіч 5 кастрычніка 2018 году прэзентаваў новую кнігу — «Стыгма», якая рабілася як праект разам з Офісам па правах людзей з інваліднасцю. Гэта кніга — зборнік эсэ пра людзей, якія маюць абмежаваныя фізічныя магчымасці, але сваім жыццём паказваюць, што абмежаванні не перашкаджаюць жыць і рабіць карысныя для грамадства рэчы.