Жыццё пасля кратаў

Тамковіч Аляксандр, Жыццё пасля кратаў

Дата выхаду: 2013
Мастацкі рэдактар: Вакараў Артур
Памеры: 294 с., іл.
Катэгорыя: Гісторыя; Правы чалавека; Грамадзтва

Прайшло два гады пасля падзеяў, якiя ўжо ўвайшлi ў найноўшую гiсторыю Беларусi як «Плошча-2010». Аднак для многiх дзень 19-га снежня 2010-га года яшчэ не скончыўся, ён доўжыцца i сёння, бо да гэтага часу ў турмах знаходзяцца некаторыя з тых, хто сваiмi лёсамi ствараў тое магутнае супрацьстаянне, якое ўзрушыла краiну i да гэтага часу адбiваецца пульсуючым болем у нашым грамадстве. Гэта Мiкалай Статкевiч, Павел Севярынец, Змiцер Дашкевiч, Эдуард Лобаў, Васiль Парфянкоў. Сыходзячы з гэтага, назва кнiгi «Жыццё пасля кратаў» не ва ўсiм адпавядае зместу, бо для гэтых герояў такое жыццё яшчэ не пачалося, а для Васiля Парфянкова «жыццё пасля кратаў» працягнулася чарговымi кратамi.