Дзмітрыеў Андрэй

%d0%b4%d0%b7%d0%bc%d1%96%d1%82%d1%80%d1%8b%d1%8f%d1%9e

З кнігі "Жыццё пасля кратаў"

НЕЧАКАНЫ КРОК

Даведка: Андрэй Дзмітрыеў нарадзіўся 12-га траўня 1981-га года ў Мінску. Вучыўся ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце на факультэце філасофіі. У 2000-2001-ым гг. служыў у войску. З 2001-га года да 2011-га года – сябра АГП.

У 2005-2009-ым гг. меў свой бізнес, з’яўляўся дырэктарам кансалтынгавай кампаніі. З 2010-га года – намеснік кіраўніка грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду”. Падчас выбараў-2010 кіраваў штабам кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. Затрыманы ў ноч на 20-е снежня пасля акцыі пратэсту ў цэнтры Мінска, змешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачваннне прад’яўлена па чч. 1 і 2 арт. 293 293 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). 3-га студзеня 2011-га года адпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. 30-га сакавіка абвінавачванне перафармулявана на ч.1 арт.342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 20-га траўня 2011-га года асуджаны да 2 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабаваўчым тэрмінам на 2 гады.

Шчыра кажучы, пасля таго як Андрэй Дзмітрыеў агучыў па тэлебачанні падрыхтаваны беларускімі спецслужбамі тэкст, я думаў, што на яго палітычнай кар’еры можна ставіць “крыж”. Памыліўся. Андрэй знайшоў у сябе мужнасць не толькі на судзе папрасіць прабачэнне ў паплечнікаў, але і працягнуць даволі актыўную палітычную дзейнасць.

Такое сустракаецца вельмі рэдка.

Фінальны пралог

Адразу прашу не шукаць у гэтых словах нешта парадаксальнае, бо па сутнасці з парадоксаў і складаецца нашае жыццё. А “пачаць з канца” вырашыў не толькі для парушэння нейкіх канонаў. Проста я ўпэўнены, што ў некаторых выпадках клічнікі трэба ставіць не толькі ў канцы сказа, але і ў яго пачатку…

— Канешне, калі прымаў рашэнне выступіць перад тэлекамерамі, цалкам разумеў, якімі будуць наступствы…

— Мабыць, гэта стала вынікам моцнага ціску?

— Безумоўна. У тым ліку і фізічнага, але справа тут не толькі ва мне асабіста. Пад пагрозай знаходзілася мая сям’я.

Мала, хто ведае, што мая будучая жонка таксама была арыштавана КДБ і правяла там цэлы дзень. Але гэта толькі “штрых”. Сёння я хачу распавесці, чаму раней публічна не выступаў з тлумачэннямі таго, што адбылося.

Якімі б ні былі прычыны майго ўчынку, гэта МОЙ учынак. І я буду несці за яго адказнасць. У тых абставінах я палічыў яго правільным. Няправільным з пункту гледжання ўсяго жыцця, але тады іншага выйсця не бачыў. Я добра разумеў, што мне за яго прыйдзецца адказваць, расплочвацца.

Лічу слабымі тых людзей, якія спрабуюць знайсці для сабе нейкае апраўданне. Маўляў, гэта адбылося па адной прычыне, а тое — па іншай. Я прыняў СВАЁ рашэнне. Я не стаў ад гэтага горшым чалавекам. Як мне тады здавалася, тое, што тады зрабіў, я ПАВІНЕН быў зрабіць.

Добра разумеў, што, калі “выйду”, што называецца, “адграбу” за гэта па поўнай. Аднак, калі адрынуць усе эмоцыі, бачна, што я нічога такога там не сказаў. Больш за тое, калі ішла падрыхтоўка да суда, я асабіста займаўся падборам сведак з боку абароны, каб кожнае маё слова, сказанае на камеру, кожны эпізод былі абвергнутыя сведкамі, якія выступалі з нашага боку.

Лічу гэта вялікім поспехам, бо зразумела, што рана ці позна гэтыя справы будуць пераглядацца ўжо нармальным судом. Сыходзячы з матэрыялаў, якія мы змаглі сабраць, і з паказанняў тых сведак, якіх я асабіста ўгаварыў выступіць (многія баяліся прыйсці на суд), абвергнута ўсё, што было сказана пад прымусам. Тое, што тады прагучала, нікому не пашкодзіла і не было накіравана ні на каго асабіста. Па сутнасці, гэта быў паклёп на сябе самога.

Наконт прабачэнняў у судзе.

Лічу, што проста ПАВІНЕН быў так зрабіць. Гэта абавязак перад камандай, перад людзьмі, якія нас падтрымлівалі. Разумеў і разумею іх эмацыйны стан.

Іншая справа, што сёння той выступ для многіх не больш, чым нагода яшчэ раз штурхнуць і асабіста мяне, і арганізацыю, у якой працую. І ўжо няважна, што і ў якіх абставінах тады прагучала.

Надзвычай спакойна да гэтага стаўлюся. Калі на мяне намаўляюць, значыць, іду правільным шляхам і раблю тое, што трэба.

Адносна таго, чаму не сышоў з палітыкі. Адказ просты: я веру ў тое, што раблю. Канешне, часам слухаць папрокі ў свой бок даволі балюча. Асабліва, калі ведаеш некаторыя рэчы… Але, калі ты не ўмееш “трымаць” такі “ўдар”, то відавочна займаешся нечым не тым…

Палітыку быць нелюбімым наканавана лёсам. Мы бачым, што адбываецца з палітыкамі, якія гэтага не хочуць зразумець і чапляюцца нават за ілюзію народнай любові.

Нармальны дэмакратычны палітык добра разумее, што ніколі не будзе любімым усёй нацыяй. Заўсёды будуць тыя, хто лічыць, што “ён усё сапсаваў”. Галоўнае, каб твае выбаршчыкі бачылі паляпшэнне свайго жыцця. Усё астатняе, як кажуць, “мы перажывем…”

Для мяне галоўнае, што вельмі моцна падтрымала сям’я, што я ніколі не чуў ніводнага папроку ад людзей, якіх паважаю. Канешне, думкі былі розныя, што і як рабіць надалей, і ідэя проста сысці таксама прыходзіла ў галаву. Але Уладзімір Някляеў і каманда проста сказалі: “Нават і не думай, трэба працягваць працаваць дзеля нашай мэты, ісці далей”.

Даволі часта чую, што ён (Някляеў) вельмі добры, а я вельмі кепскі. Дрэнны “падзел”, бо трэба разумець, што, калі б не падтрымка Някляева і ўсёй каманды, Дзмітрыева ў “Гавары праўду” ужо не было б.

У мяне сяброўскія адносіны са многім былымі палітвязнямі, напрыклад, з Ірай Халіп. Для чалавека разумнага, чалавека, які думае, гэта гаворыць шмат аб чым…

— Атрымліваецца, што гаварыць пра тое, што Вас “зламалі”, не выпадае?

— Ні ў якім разе.

Калі чалавек гаворыць на камеру: “Мяне білі, прэсавалі, і таму я так зрабіў”, значыць, яго “зламалі”, таму што ён не можа несці адказнасць за тое, што зрабіў. А калі ты разумееш, якія будуць наступствы ад зробленага, усё перажыў і можаш ісці далей, бо ведаеш пра сваю невінаватасць, — цябе не зламалі.

Я сёння захапляюся Зміцерам Дашкевічам, Міколам Статкевічам, Алесем Бяляцкім, якія знаходзяцца за кратамі і не ідуць ні на якія кампрамісы. Гэтыя людзі могуць прыняць ТАКОЕ рашэнне.

Я абараніў блізкіх, і гэта не зламала мяне, а зрабіла больш моцным, і мне не трэба ні перад кім апраўдвацца.

Першыя крокі

Вярнуцца да іх трэба, на мой погляд, перш за ўсё для таго, каб лепш зразумець гэтага чалавека. Убачыць, што традыцыйныя для беларускай апазіцыі ярлыкі час ад часу бываюць не самымі разумнымі ў гэтым жыцці.

Для Андрэя Дзмітрыева яно пачалося 12-га траўня 1981-га года ў Мінску, бо сюды вайсковы лёс прывёў яго бацьку Уладзіміра Віктаравіча і маці Таццяну Аляксандраўну. Некалі той стаў ваенным перакладчыкам і даслужыўся да палкоўніка.

Сумна, 10 гадоў таму яго не стала, але я хачу нагадаць пра іншае дзесяцігоддзе Уладзіміра Віктаравіча — школьнае. З першага па дзясяты клас ён правучыўся разам з будучай жонкай Таццянай. І нават сядзеў з ёй за адной партай.

Таццяна Аляксандраўна скочыла Разанскі педагагічны ўніверсітэт і ўсё сваё далейшае жыццё звязала з “свежавыпечаным” ваенным перакладчыкам.

З моманту іх вяселля да дня народзінаў будучага беларускага палітыка прайшло таксама 10 год. Аднак аўтар узгадаў гэты нюанс зусім не для таго, каб выклікаць цікавасць нумеролагаў. На мой погляд, так і павінна быць. Так бывае звычайна ў краінах, якія ніколі не ўваходзілі ў СССР. Спачатку — “стаць на ногі”, потым — нарадзіць дзіця.

У Мінску Андрэй пражыў толькі першыя чатыры гады свайго жыцця, а потым бацьку накіравалі ў прэстыжную Заходнюю Групу савецкіх войскаў у Германіі. І вярнуліся Дзмітрыевы ў беларускую сталіцу толькі ў 1991-ым годзе, калі Андрэю было 10 гадоў. Далей была 39-я сярэдняя школа, дзе Дзмітрыеў атрымаў базавы атэстат.

Вучыўся ён добра, але, як і многія, не адрозніваўся асаблівай уседлівасцю. Напэўна, галоўную ролю ў даволі высокім узроўні асабістай адукаванасці адыграла тое, што мы называем “хатняй адукацыяй”. У яго сям’і (з пакон вякоў у прамым сэнсе гэтага слова) добра ведалі, як і што трэба рабіць.

Напрыклад, калі з’явіліся бабінныя магнітафоны, Андрэю яго купілі адразу ж. Усе навокал слухалі вельмі папулярнага тады Міхаіла Баярскага, а бацькі Дзмітрыева набылі … калекцыю рускай класічнай музыкі.

Дарэчы, Андрэй Дзмітрыеў не быў такім тыповым “батанікам”. З пяці гадоў ён пачаў займацца каратэ, і працягвалася гэта да 18-і гадоў, калі стала зразумела, што кар’ера спартсмена не адбудзецца. Калі  цікава, то ён займаўся кіокушынкай каратэ. Гэта самы жорсткі від.

Як сын вайскоўца, Андрэй меў магчымасць не вывучаць беларускую мову, але (мабыць, пераходны ўзрост) з 9-га класа пачаў рабіць гэта прынцыпова. У якасці пратэсту. Больш за тое, спрачаўся на гэты конт з бацькамі…

Таму цалкам зразумела, што пасля 9-га класа хлопец не толькі абраў прэстыжны (бацькі спынілі свой выбар на юрыдычным каледжы) Ліцэй БДУ, але і вырашыў здаваць там іспыты на беларускай мове. У тым ліку і дыктоўку.

Вядома, за адзін год вельмі цяжка вывучыць мову дасканала (хаця Дзмітрыеў хутка стаў адным з лепшых у класе па беларускай гісторыі і літаратуры), таму няма нічога дзіўнага ў тым, што на беларускай дыктоўцы ён атрымаў самы нізкі бал. Пры гэтым па дзвюх гісторыях (сусветная і беларуская) атрымаў на іспытах “выдатна”.

Словам, у ліцэй Андрэй Дмітрыеў не трапіў, а пайшоў вучыцца ў яго філіял, які існаваў у выглядзе спецыяльных класаў на базе СШ №125.

Калі Андрэю споўнілася 16 гадоў, бацькі вырашылі з’ехаць у Расію.

Будзем шчырымі, этнічнаму рускаму ў той час у беларускім войску “свяціла” няшмат. Шушкевіча Дзмітрыеў-старэйшы, мякка кажучы, не любіў, але Лукашэнку любіў яшчэ менш. Таму, як толькі з’явілася магчымасць пераводу ў Расію, ахвотна ёй скарыстаўся.

Наперакор гэтаму выбару сын вырашыў застацца ў Мінску. Можна толькі ўявіць, якімі гарачымі былі спрэчкі на гэты конт, бо ў Маскве “свяціла” нешта накшталт “міжнародных адносін”, аднак Андрэя не пераканалі, і з гэтага моманту ён стаў жыць самастойна. Настолькі самастойна, што ўвесь апошні школьны год пражыў у сяброў.

Потым была вучоба на філасофскім факультэце ЕГУ, сыход у “вольные слушатели” з-за захаплення актыўнай палітыкай і служба ў сталічнай “роце аховы”.

Палітычна-бізнесова-адукацыйны крок

У 1999-ым годзе Віктар Ганчар праводзіў так званыя альтэрнатыўныя прэзідэнцкія выбары. Андрэй Дзмітрыеў збіраў подпісы ў падтрымку Чыгіра.

Пасля вайсковай службы (2001-ы год) Андрэй ажаніўся ў першы раз. Хутка нарадзіўся сын Даніла, і аб далейшай адукацыі размова ўжо не ішла. Трэба было “карміць сям’ю”, і Андрэй заняўся (акрамя апазіцыйнай палітычнай дзейнасці) бізнесам.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў таго года Дзмітрыеў прыйшоў у Аб’яднаную грамадзянскую партыю (АГП), дзе даволі хутка ўзначаліў раённую арганізацыю (Маскоўскі раён Мінска). Цікава, што, калі ён “прымаў справы”, усе “дакументы” складаліся з аднаго аркуша паперы, на якім было толькі тры слупкі: “Агент КДБ”, “Не агент КДБ”, “Кантактны тэлефон”.

На жаль, нешта падобнае назіраецца і зараз. І справа зусім не ў тым, што беларускія спецслужбы не змагаюцца з палітычным іншадумствам. Наадварот. Проста апазіцыянеры часта “дапамагаюць” рабіць змаганне з сабой надзвычай эфектыўным…

Неўзабаве Андрэй стаў намеснікам кіраўніка “маладзёвага крыла” АГП, а потым быў абраны міжнародным сакратаром партыі.

Пагадзіцеся, “кар’ерны рост”, якому можна нават зайздросціць.

Пазней з гэтай пасады Андрэя Дзмітрыева здымуць (за ўдзел у кампаніі “Гавары праўду”), а ў 2012-ым годзе і ўвогуле выключаць з АГП.

Менавіта з “партыйнай” сферай на гэты раз звязана і сфера асабістая. Аднойчы, падымаючыся ў партыйны офіс, Андрэй у ліфце пазнаёміўся са сваёй другой жонкай.

У 2011-ым годзе яны ажэняцца і Таццяна Аляксандраўна Дзмітрыева (поўная цёзка маці Андрэя) народзіць сына Уладзіміра. Мабыць, варта  сказаць, што калі малады палітык сустрэў будучую жонку , то быў ужо разведзены (развёўся ў 2006-ым годзе —заўвага аўтара).

Гэта , каб не выглядала, што Таццяна  з сям’і яго банальна звяла…

…Паралельна ішлі заняткі бізнесам, які да 2009-га года знаходзіўся ў Беларусі. Быў ён звязаны з вырабам рэкламы і кансалцінгам (стратэгічным і для гандлёвых сетак). У змененым выглядзе існуе і па гэты дзень. Толькі ўзначальваецца, а дакладней належыць зусім іншаму чалавеку.

Менавіта бізнес прывучыў Дзмітрыева ставіцца да нейкіх непаспяховых рэчаў вельмі спакойна і пастаянна развівацца, рушыць наперад, акрамя гэтага вучыцца ў іншых, узбагачаць сябе іх досведам і ідэямі. Бізнес вучыць, што няма людзей з няправільнымі поглядамі, а ёсць з іншымі. Гэтым ён кардынальна адрозніваецца ад палітыкі. Гэта ж стала падмуркам для стварэння ў 2008-ым годзе Школы маладых менеджэраў публічнага адміністравання (дзяржаўнага кіравання).

З аднаго боку, Дзмітрыеў бачыў, што вакол ёсць значная частка сучаснай (з ангельскай мовай), адэкватнай моладзі, якая пры гэтым ніякім чынам не хоча прыняць тое, што прапануюць маладзёвыя апазіцыйныя структуры.

З іншага, было разуменне таго, што без разумнай сістэмы дзяржаўнага кіравання, якая сёння нагадвае кепскі купал (абавязкова рухне і прынясе шмат бед людзям), рэформы немагчымы па вызначэнню.

Да таго, чым Андрэй Дзмітрыеў займаецца зараз, у яго жыцці было яшчэ некалькі ВЕЛЬМІ значных падзей.

Адна з іх — знаёмства з Аляксандрам Фядутам.

Канешне, завочна Андрэй Уладзіміравіч ведаў Аляксандра Іосіфавіча і раней. З захапленнем чытаў яго “Политическую биографию Лукашенко” і марыў пра асабістае знаёмства. Хутка такая магчымасць з’явілася. У папулярным тады (2006-ы год) “Жывым журнале” Фядута абвясціў конкурс на веданне паэзіі і гісторыі, а ў якасці прыза прапанаваў абед з сабой і сваю кнігу ў падарунак. Андрэй Дзмітрыеў перамог.

Крок у “Гавары праўду”

Але каталізатарам ўзнікнення новай апазіцыйнай структуры стала зусім не гэта. У пачатку 2009-га года на кватэры вядомага палітолага Святланы Навумавай (вечны ёй пакой!) сабралася некалькі вядомых у краіне людзей. Кожны ў сваёй сферы быў прафесіяналам, ведаў, пра што гаворыць, і прагнуў пераменаў.

Так была створана грамадзянская кампанія “Гавары праўду”, якая стала спробай выйсці на іншага (не толькі прыхільніка апазіцыі) выбаршчыка. Хутка ідэя матэрыялізавалася і атрымала матэрыяльную падтрымку, што па гэты дзень не дае спакою многім апазіцыянерам.

З гэтага моманту я зноў хачу працягнуць свой нарыс словамі самога Андрэя Дзмітрыева.

— Памятаю, што ў незалежнай прэсе сустрэлі з’яўленне “Гавары праўду”, мякка кажучы, насцярожана…

— Вось-вось — мякка кажучы… Але размова не пра гэта…

Сапраўды, памылак было зроблена нямала. Не магу сказаць, што ўсё было гладка і ўсё мы зрабілі правільна. Але частка любога развіцця ў тым, каб выпраўляць памылкі і імкнуцца іх больш не рабіць.

Наша галоўная мэта — дастукацца да выбаршчыкаў. Пабудаваць давер з імі. Відавочна, што сёння няма магчымасці прымаць удзел у працы дзяржаўных структур, але гэта не падстава “апускаць рукі”. Трэба ладзіць тое, на што ёсць магчымасці. “Гавары праўду” па ўсёй краіне адкрыла цэлую сетку “Грамадскіх прыёмных”, якія робяць працу афіцыйных народных выбраннікаў.

Калі мы прагнем пераменаў, неабходна, каб з намі была большасць грамадства. Мы павінны з імі размаўляць наўпрост, а для гэтага трэба мець іх давер. А каб яго атрымаць, трэба, у першую чаргу, не “сабачыцца” паміж сабой.

Калі быць шчырым, “Плошча-2010” не атрымалася належным чынам з-за татальнай непадрыхтаванасці выбарчых каманд кандыдатаў у прэзідэнты і іх лідараў. Напэўна, нехта спадзяваўся, што пройдзе “на авось”, таму што так было ў 2001-ым годзе. І ў 2006-ым. А вось у 2010-ым “авось” не прайшоў.

На маю сённяшнюю думку, калі “адкруціць” час назад, трэба было выкарыстаць досвед Троцкага, які за некалькі дзён да Кастрычніцкага перавароту надрукаваў увесь яго план. Так больш сумленна. Людзі павінны ведаць, які ёсць план.

Калі сёння і зваць людзей на нейкі супраціў (разумеючы яго сутнасць і наступствы), мы павінны быць з людзьмі на 100% шчырымі. У іншых выпадках – гэта безадказна.

— Калі Някляеў прапанаваў узначаліць яго перадвыбарчы штаб, напэўна, прапанова была і ганаровая, але і “стрёмная”?

— Канешне. Я вельмі хваляваўся. Больш за тое, калі параўнаць свой сённяшні ўзровень, досвед з тым, што было тады, я б на месцы Някляева такой прапановы Дзмітрыеву не зрабіў.

Гэта быў велізарны аванс. ВЕЛЬМІ ўдзячны Уладзіміру Пракопавічу, таму што “Гавары праўду” адзіная за апошнія 12 гадоў кампанія, якая была створана падчас прэзідэнцкіх выбараў і не знікла пасля іх заканчэння. Яна засталася ўплывовай сілай.

Калі ў 2011-ым годзе мы пачалі па “цаглінцы” аднаўляць разбураную “крэпасць”, у нас ужо быў досвед такога будаўніцтва. Добра памятаю, як пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010-га года многія паспяшаліся сказаць, што “Гавары праўду” больш няма і пра нас можна забыць. У рэчаіснасці адбылося наадварот. Штодзённай працай, воляй і адзінствам каманды, верай у нашу мэту – для дэмакратычных пераменаў у Беларусі было зроблена шмат важнага.

Мы адрадзіліся.

З кнігі "Без палітыкі"

РЕДКОЕ ХОББИ

Действительно, про популярную игру в сквош у нас знают так мало, что вполне резонно было начать разговор с одним из лидеров  движения «Говори правду» Андреем Дмитриевым именно с вопроса:

— А что это такое?

— Когда пытаешься объяснить, что такое сквош, людям, которые ничего в этом не понимают, всегда говоришь так – это теннис, в который два человека играют в замкнутом пространстве. Что касается «оборудования»  для игры, то здесь ракетки совсем другие, нежели в теннисе, и бьют они по каучуковому мячику. Что касается правил, то все четыре стены у  нас являются игровыми, то есть при ударе ты можешь использовать любую из них — ту, которая тебе наиболее удобна, при условии, что мяч рикошетом отлетит в ту, которая является основной игровой стеной.

В Минске сегодня, к сожалению, есть только один сквош-клуб.  У нас это пока не обрело популярность. Например, в Украине его знают гораздо больше. Там проводятся турниры, много сквош-кортов, они гораздо более высокого уровня, чем у нас.

Лично я о сквоше узнал случайно. Было это, наверное, года четыре назад, здесь же в Минске. Увидел какую-то рекламу, «залез» в Интернет. Мне показалось это интересным и захотелось попробовать самому.  «Попробовал» так, что играю в него постоянно  уже четыре года.

Интересным фактом является то, что с год назад какие-то спортивные чиновники приравняли сквош к азартным играм. Из-за чего (знаю) у администрации моего клуба были серьезные проблемы, потому что это совсем другие  условия деятельности.

— Какая  азартная игра ?..

— Учитывая, что я от нее не могу  отказаться так долго, какой-то азарт здесь все-таки есть. Но не более, чем у всех остальных видов спорта. Это не рулетка и не «очко».

— Насколько  дорогое удовольствие?

— В принципе, если кто-то хочет заняться сквошем, то нет смысла покупать свои приспособления. В сквош-клубе всё можно взять  в аренду, вплоть, кажется, до кроссовок, которые должны быть немаркими.

Что касается ракетки и мячика, то их аренда стоит какие-то смешные деньги. По-моему, на первую игру, когда тренер объясняет правила и основные принципы, они вообще выдаются бесплатно. Отдельно, к слову, уделяется внимание движениям по корту. Тем, кто приходит в сквош из тенниса, приходится кардинально переучиваться. Движения совсем другие, прежде всего потому что другое и пространство игры. В сквоше нет никаких сеток, но есть линии, которые показывают «аут», то есть при определенных ударах, нельзя бить выше их. Сквош-корт представляет собой четыре стены и поле, поделенное на две части. Что имеет значение только при подаче. Потом игроки перемещаются по всей площадке. Основная игровая стена находится перед игроками. И, как я уже сказал, неважно, как ты отбиваешь мяч и каким пользуешься рикошетом. Он должен удариться в основную игровую стену. При этом  о пол он имеет право удариться не более одного раза. Здесь сложно что-то объяснять «на пальцах», лучше увидеть своими глазами и убедиться в том, что все очень просто.

— Приношу извинения за дилетантство, но как ведется счет?

— Опять же, все очень просто. До одиннадцати очков. Проигранным очком считается любой «аут» Здесь никаких «переходов подачи» нет. Любая ошибка стоит одно проигранное очко.

При подаче ты должен находиться исключительно в своей «зоне». В каждой из двух есть  маленькие квадраты. Подавать нужно только из них.  После удара о стенку нужно, чтобы мяч переместился в  «зону» твоего партнера. Больше они никакого значения не имеют, ибо игра идет по всей площадке.

В этом и вся азартная «фишка» сквоша. В нем может быть невероятное количество комбинаций, а это значит большую скорость передвижений и умение почти мгновенно принимать решения. Ты постоянно должен перемещаться и видеть траекторию полетов мяча. Иногда это очень сложно – замысловатые отскоки, рикошеты.

Плюс к этому ты должен думать о том, куда отправить мяч и так, чтобы его не отбил твой соперник по игре.

 — В сквош-клубе  сколько кортов?

— Он небольшой — только два корта. То есть одновременно могут играть только четыре человека.

И опять о ценах. Они весьма приемлемые. Ракетки стоят от шестидесяти до двухсот долларов. Двести — это уже хорошие, профессиональные ракетки. Мячики тоже недорогие, особенно если учесть, что одним ты играешь довольно долго. В целом сквош гораздо дешевле, чем большой теннис. Все это можно купить в Беларуси без всяких проблем. Специальной спортивной формы здесь не нужно.

Сквош является «народным» видом спорта, только у нас  его воспринимают как нечто элитное. В  скандинавских странах он настолько развит, что многие корты являются совершенно бесплатными.

Кроссовки могут быть любыми, главное, чтобы они предназначались для игры в зале и имели немаркую подошву, то есть не оставляли следов на корте, и, конечно же, чтобы были удобными для игры, ибо ее сущность по большому счету  состоит в постоянных ускорениях и остановках.

Если я не ошибаюсь, сквош занимает среди всех видов спорта одну из лидирующих позиций по энергоемкости.

Что касается стоимости самой игры, то час стоит около сорока тысяч белорусских рублей. Это цена аренды самого корта.

— А ты с кем играешь?

— У меня три постоянных партнера: мой друг, один из клубных инструкторов и шведский посол Стефан Эрикссон.

— Теперь я понимаю, почему на день рождения ты подарил ему ракетку для сквоша…

— Когда он в Беларуси, мы стараемся играть раз в неделю. Созваниваемся и заказываем корт.  В целом же я старюсь играть минимум дважды в неделю.

— А какие соревнования проводятся по сквошу?

— У нас он неразвит, потому ничего большого здесь нет, в основном это какие-то клубные состязания. Проводятся они раз в 3–4 месяца. Участвую только тогда, когда есть такая возможность. В основном наши ребята ездят в Питер или в Украину: там  уровень гораздо выше.

Проводятся и международные чемпионаты. Призовой фонд там не такой большой, как, скажем, в  большом теннисе, но популярность у них немалая.

— И сколько «наших ребят»?

— В клуб более-менее постоянно ходит человек тридцать.

Кстати, сквошем  занимается и мой  сын Данила. Первый раз я его в сквош-клуб привел в пять лет.  Понравилось.

Кніга падрыхтавана да друку  02.11.2011

%d0%b4%d0%b7%d0%bc%d1%96%d1%82%d1%80%d1%8b%d1%8f%d1%9e1 %d0%b4%d0%b7%d0%bc%d1%96%d1%82%d1%80%d1%8b%d1%8f%d1%9e2 %d0%b4%d0%b7%d0%bc%d1%96%d1%82%d1%80%d1%8b%d1%8f%d1%9e3 %d0%b4%d0%b7%d0%bc%d1%96%d1%82%d1%80%d1%8b%d1%8f%d1%9e4 %d0%b4%d0%b7%d0%bc%d1%96%d1%82%d1%80%d1%8b%d1%8f%d1%9e5 %d0%b4%d0%b7%d0%bc%d1%96%d1%82%d1%80%d1%8b%d1%8f%d1%9e6 %d0%b4%d0%b7%d0%bc%d1%96%d1%82%d1%80%d1%8b%d1%8f%d1%9e8 %d0%b4%d0%b7%d0%bc%d1%96%d1%82%d1%80%d1%8b%d1%8f%d1%9e9 %d0%b4%d0%b7%d0%bc%d1%96%d1%82%d1%80%d1%8b%d1%8f%d1%9e10%d0%b4%d0%bc%d0%b8%d1%82%d1%80%d0%b8%d0%b5%d0%b2