Драздоўскі Сяргей

%d0%94%d0%a0%d0%9e%d0%97%d0%94%d0%9e%d0%92%d0%a1%d0%9a%d0%98%d0%99-1

  • З  кнігі “Арытмія, альбо Код супраціву”

Аднойчы прачытаў, што вочы інваліда-вазочніка глядзяць на свет па-іншаму. З іншага ракурсу. Пасля сустрэчы са старшынёй рэспубліканскай Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Сяргеем Драздоўскім да гэтага выключна фізічнага тэрміна я б дадаў і грамадска-палітычны сэнс.

 

Пачатак

Нарадзіўся Сяргей Драздоўскі 24 лістапада 1973 года. Сталічная вуліца імя партызана Фёдара Сурганава стала першай, якую ён убачыў у сваім жыцці.

Яго бацька Яўген Вячаслававіч Драздоўскі (на жаль, ужо сышоў) усё сваё жыццё працаваў фрэзероўшчыкам. Меў салідны шосты разрад і славу спецыяліста найвышэйшай кваліфікацыі. Самыя складаныя, нестандартныя заданні па эксперыментальных праектах даручаліся яму. Працаваў на заводах Вавілава, парашковай металургіі, на «Тэрмапласце».

Маці Галіна Аляксандраўна зараз на пенсіі, а раней увесь час працавала на паліграфкамбінаце.

Бацькі Сяргея заўсёды захапляліся водным турызмам і гадоў з пяці бралі сына на розныя турысцкія злёты. На той час — мерапрыемствы вельмі прэстыжныя і папулярныя. Я не вельмі добра разбіраюся ў рэгаліях гэтага віду спорту, але ведаю, што Курылы, Сярэдняя Азія, Камчатка — крута. Думаю, пералічваць усе беларускія рэкі, па якіх прайшлі бацькі Сяргея, сэнсу няма: спіс будзе доўгім.

Напэўна, яны спадзяваліся, што сын вырасце знакамітым спартсменам. Але гэтага не адбылося. Выбітнай спартсменкай стала яго малодшая сястра Таццяна. Упершыню ў сучаснай беларускай гісторыі яна стала чэмпіёнкай свету па ветразеваму спорту.

 

Першая частка жыцця

Вучыўся Сяргей у сярэдняй школе №130, вядомай на той час сваім помнікам-самалётам (які 130-ая дзяліла з суседняй 65-й школай). Ніякіх «ухілаў» там не было, толькі набор у мясцовы хор. Сяргея праслухалі, і абодва бакі ўпэўніліся, што гэта не яго. На першым месцы для яго быў спорт.

Спачатку Драздоўскі захапіўся класічнай барацьбой. У іх чацвёрты клас завітаў трэнер адпаведнай секцыі. З паловы класа, што запісаліся ў секцыю, праз чатыры гады застаўся ён адзін. І раптам перайшоў на «байдаркі і каноэ». Праз год астыў і да гэтага.

Сапраўдным захапленнем сталі ўсходнія адзінаборствы. Імі Сяргей пачаў займацца з восьмага класа і працягваў да самага завяршэння БДТУ. Да моманту, калі няшчасны выпадак змяніў усё. Але не абарваў захаплення. Сёння Сяргей плануе «прыстасаваць» гэты від спорту для інвалідаў-вазочнікаў.

Пасля школы Сяргей Драздоўскі абраў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны інстытут імя С.М. Кірава (зараз БДТУ). Спецыяльнасць — лясныя машыны і механізмы.

Пра студэнцкія гады распавядаць падрабязна няма сэнсу па той прычыне, што, хаця праз іх і прайшлі многія з нас, ёсць нешта агульнае для ўсіх — было весела. Да 7 мая 1996 года…

Да абароны дыплома заставаўся ўсяго месяц, калі Сяргей з сябрамі паехаў на пікнік. Тую рэчку нельга назваць самай глыбокай у Беларусі. Да таго ж за зіму на яе дно, напэўна, нанесла нейкіх невядомых рэчаў. Сяргей Драздоўскі нырнуў і… зламаў пазваночнік.

 

Другая частка

Другая частка жыцця пачалася менавіта ў той момант, калі Сяргей нырнуў. У такіх выпадках жыццё ўмоўна дзеліцца на дзве часткі — «да хваробы» і «з ёй». Наступны год амаль цалкам прайшоў «па бальніцах». Спачатку — востры перыяд, потым — рэабілітацыя, якая звычайна заканчваецца санаторыем.

Мне шэсць гадоў таму пашанцавала пабываць у знакамітых Саках — маленькім райцэнтры ў 40 кіламетрах ад Сімферопаля. Амаль напалову гарадок складаецца з санаторыяў. Напэўна, такой колькасці інвалідаў-вазочнікаў у былым Савецкім Саюзе больш няма нідзе. Ім там вельмі камфортна. Некаторыя нават туды пераязджаюць жыць.

Вядома, заўсёды разам з хваробай прыходзіць і выпрабаванне на сяброўства. У гэтым сэнсе ў Сяргея Драздоўскага не было шмат расчараванняў. Падтрымка сяброў (разам са сваякамі) дапамагла вярнуцца ў звычайнае жыццё і ў 1998 годзе абараніць дыплом.

Больш за тое, за год да гэтага Уладзімір Пятровіч Патапенка (сёння старшыня Рэспубліканскага таварыства інвалідаў) «выцягнуў» яго на спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Нічога падобнага Сяргей Драздоўскі нават не мог уявіць. Свае першыя сто метраў ён ехаў больш дзвюх хвілін. Вазок увесь час цягнула ў бок і «прыбівала» да борту. Прыходзілася ад’язджаць назад. Сёння ён успамінае гэта амаль са смехам. Галоўны ж вынік спаборніцтва — разуменне, што можна жыць па-іншаму.

Па часе супала, што амаль адразу пасля тых спаборніцтваў адбыліся і першыя ў гісторыі Беларусі «зборы актыўнай рэабілітацыі», якія ў іншых краінах існавалі даўно. Новую методыку прывезлі шведы, і разам з літоўцамі, палякамі, украінцамі (у іх адпаведны досвед ужо быў) навучалі ёй беларусаў.

Там Сяргей Драздоўскі ўпершыню і асвоіў так званы «актыўны вазок». У тым і быў асноўны сэнс — паказаць, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць весці актыўны лад жыцця. Гэта было сапраўднае адкрыццё. Пагадзіцеся, для маладога чалавека ў адзін момант страціць усе жыццёвыя арыенціры, а потым вярнуць іх назад — вельмі складана.

Цалкам натуральна, што, калі людзі робяць падобныя адкрыцці, ім адразу ж хочацца падзяліцца сваімі ведамі з іншымі. Перш за ўсё для таго, каб тыя не паўтарылі іх памылак, пазбеглі іх адчаю, хутчэй вярнуліся да паўнавартаснага жыцця.

Так у 1997 годзе і была створана Асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў.

 

Новы змест

Пэўны час Сяргей Драздоўскі займаўся танцамі (зараз каго-небудзь гэтым здзівіць цяжка), але даволі хутка зноў зразумеў, што гэта таксама не яго. Грамадская дзейнасць была больш даспадобы, і ён поўнасцю «пераключыўся» менавіта на яе. Таму цалкам невыпадкова, што ў 2001 годзе яго абралі старшынёй Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў.

Канешне, яму хацелася больш увагі аддаваць непасрэдна спорту, але ў нашай краіне той настолькі не развіты, што інвалідам трэба быць адначасова спартсменамі, менеджэрамі і трэнерамі.

Словам, прага да грамадскай дзейнасці перамагла. Цікава, што заняўся Сяргей ёй толькі ў сталым узросце, а ў школе свой камсамол «прагуляў». У прамым сэнсе гэтага слова. Не, вучыўся ён добра, але ў той момант, калі трэба было ісці ў райкам, яго проста не знайшлі, а мабільных тэлефонаў тады не было.

Прыемна, калі чалавек займаецца тым, што яму падабаецца, але яшчэ больш прыемна, калі не спыняецца на дасягнутым. Новае захапленне вельмі спадабалася Сяргею Драздоўскаму, але з часам ён адчуў, што будзе лепш працаваць, калі атрымае яшчэ і юрыдычныя веды. Так ён стаў зноў вучыцца. На гэты раз у Акадэміі кіравання, якую скончыў у 2006 годзе.

Уладкаваўся на пасаду юрысконсульта ў Рэспубліканскае таварыства інвалідаў. Там ён сустрэў Мікалая Ігнатавіча Калбаску, пад кіраўніцтвам якога працаваў у 1998 годзе спецыялістам па тэхнічных сродках рэабілітацыі. Асоба добра вядомая для найноўшай беларускай гісторыі. Няма сумневу, што многія памятаюць адзінага «вазочніка» ў складзе Вярхоўнага Савета 12 склікання. Пазней ён нават спрабаваў стаць прэзідэнтам краіны, але сышоў з дыстанцыі на этапе збору подпісаў.

Асобна трэба сказаць і пра тое, што Сяргей Драздоўскі не спыніўся на дыпломах БДТУ і Акадэміі кіравання. Асабліва важнай у яго жыцці стала вучоба на Вышэйшых курсах па правах чалавека ў Варшаве. Менавіта гэта значна паўплывала на жыццёвыя прыярытэты і сфармавала прафесійную накіраванасць.

Каб не было ніякай блытаніны, патлумачу, што грамадскую дзейнасць часта ажыццяўляюць на грамадскіх пачатках, а за штатную работу атрымліваюць пэўны заробак. Гэта я да таго, што новая пасада не перашкаджала Сяргею, як і раней, узначальваць Асацыяцыю інвалідаў-вазочнікаў.

У 2009 годзе ён хацеў пакінуць сваю пасаду на карысць стварэння Офіса па правах людзей з інваліднасцю. Тады не атрымалася, але «сыход па ўласным жаданні» заставаўся не болей чым справай часу.

І яшчэ. У Сяргея Драздоўскага сярод іншага ёсць досвед выкладання для студэнтаў, на семінарах і трэнінгах, а таксама (апошнія пяць гадоў) работа ў праекце ПРААН тэматычным кансультантам.

 

Працяг

Не буду пералічваць усё, што было зроблена з пачатку стварэння Асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў, адзначу толькі, што час ад часу адносіны з беларускай дзяржавай у яе складваюцца даволі не проста. У тым сэнсе, што яна больш-менш эфектыўна працуе па тых напрамках, якія сама і вызначае. З «трэцім сектарам» такое атрымліваецца далёка не заўсёды. Адсюль і пастаянныя «накладкі».

Найбольш паказальны прыклад — праца лагераў актыўнай рэабілітацыі. Спачатку іх ладзілі разам, а потым дзяржава палічыла, што незалежны партнёр ёй больш не патрэбны, і стварыла цалкам падкантрольную структуру. Урэшце, колькасць тых, хто прымае ўдзел у актыўнай рэабілітацыі, зменшылася ў некалькі разоў, аднак дзяржава перастала чуць непрыемныя пытанні…

І ўвогуле, у вачах дзяржаўных чыноўнікаў Сяргей Драздоўскі — апанент, якому неаднаразова адмаўлялі ва ўдзеле ў розных перадачах дзяржаўнага тэлебачання, а яго дзейнасць па ўмацаванню незалежнасці і свабоды людзей у вазку — «наўпрост супярэчыць іх інтарэсам».

Калі параўнаць умовы існавання інвалідаў у Беларусі з умовамі краін, што абралі дэмакратычны шлях развіцця (напрыклад, Польшчай), розніца атрымліваецца каласальная. А стартавыя ўмовы былі амаль аднолькавымі.

Нават дакладную лічбу інвалідаў-вазочнікаў у Беларусі назваць сёння не можа ніхто, бо іх, нягледзячы на шматгадовыя размовы пра гэта, пакуль папросту не палічылі. Прыблізна 10–12 тысяч чалавек. Гэта толькі тыя, хто «прывязаны» да вазка пастаянна альбо чыя хвароба носіць доўгатэрміновы характар. Колькасць жа тых, хто туды трапляе часова і мае перспектывы на поўнае выздараўленне, яшчэ большая.

Самае цікавае, што падобны ўзровень уласцівы амаль усім краінам свету. Незалежна ад узроўню развіцця. Розніца толькі ў стаўленні да такіх хворых. Любыя формы дыскрымінацыі ў нармальных (чытай — дэмакратычных) краінах знаходзяцца пад жорсткай забаронай.

Упэўнены, што зараз прагучала багата пытанняў кшталту «А прычым тут дэмакратыя?» Пры тым, што яна дае магчымасць людзям дапамагаць самім сабе, а не чакаць «міласць» ад розных чыноўнікаў. Да і «міласць» гэта часцей за ўсё зводзіцца да банальных ільгот і адсутнасці відавочных перашкод.

 

  1. 07.11

 P.S.

У 2011 годзе пачаў дзейнасць Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Галоўным вынікам іх працы, на мой погляд, стала тое, што ў гэтым напрамку актывізавала дзейнасць і дзяржава. Праўду кажуць, канкурэнцыя штурхае наперад.

 

  • З кнігі “Пераадольванне”

 

 

 

10.01.2012

 

 9 ЧАСОВ 46 МИНУТ

 

Информация к размышлению:  Сергей Дроздовский родился 24 ноября 1973 года в Минске. В 1998 году окончил Белорусский государственный технологический институт имени С.М Кирова (сейчас БГТУ). В 1997 году  участвовал в создании, а в 2001   возглавил  Ассоциацию инвалидов-колясочников, в 2011 году  — Офис по  правам людей с инвалидностью.

 

В помещении  Белорусского общества инвалидов есть  стенд, который традиционно рассказывает о жизни людей с инвалидностью. В самом центре – фото Сергея Дроздовского  с подписью о том, что он самый позитивный человек. Хотел написать «инвалид», но не смог по той причине, что у Дроздовского  жизненной энергии всегда не меньше, чем у абсолютно здоровых людей.

Впрочем, судите обо всем сами…

 

— Когда Вы родились?

— В самый расцвет брежневского застоя, потому моя биография фактически не отличается от биографий тысяч других людей, которые появились на свет в то время.

— И все же?..

— 24 ноября  1973 года. Столичная улица Сурганова. Родители, естественно, не были олигархами, ибо в противном случае мы жили бы в более «крутом» месте.

К сожалению, отца Евгения Вячеславовича уже с нами нет. Всю жизнь он работал фрезеровщиком, имел престижный шестой разряд и славу специалиста самой высокой квалификации.

Мать Галина Александровна, слава Богу, жива. Сейчас на пенсии, а раньше все время работала на полиграфкомбинате.

Я сейчас живу рядышком. Даже как-то грустно от мысли, что предприятие скоро перевезут в  «Курасовщину»  (отдаленный минский микрорайон –прим.автора), а на этом месте будет что-то другое…

Мои родители увлекались водным туризмом и, наверное, хотели меня сделать знаменитым спортсменом. Началось все с секции по  классической борьбе, потом на год я перешел в «байдарки и каноэ», но настоящим увлечением стали восточные единоборства. Ими я занимался около семи лет. Да момента, когда сломал себе позвоночник. Произошло это  7 мая 1966 года.

После школы  выбрал Белорусский государственный технологический институт имени Кирова. До защиты диплома оставался всего месяц, когда мы с компанией поехали за город на пикник. Решили открыть «купальный сезон»… Видимо, на дно реки, куда я нырнул, за зиму нанесло много  всего разного…

Теперь вот хочу восточные единоборства «приспособить» для инвалидов-колясочников и знаю как, но  чего-то не хватает…

А мечта родителей реализовалась в моей младшей сестре Татьяне. Очень ей гордимся.  Впервые в современной белорусской истории Таня стала чемпионкой мира по парусному спорту, а недавно второй раз выиграла Кубок Европы.

— С рокового ныряния началась «вторая часть» Вашей жизни?..

— Совершенно верно.

Про то, что человек переживает в этот период, вспоминать подробно не буду, скажу только, что поддержка родных и друзей (их меньше не стало) позволила через два года получить-таки диплом, а участие в первых белорусских сборах  по активной реабилитации инвалидов — вернуться к активной жизни.

Мне захотелось  делиться своим опытом с другими, уберечь их от ненужных «шишек», помочь быстрее «встать в строй».

Для этого в 1997 году мы и создали Ассоциацию инвалидов-колясочников.

Очень скоро я почувствовал, что для успешной работы мне не хватает юридических знаний, потому поступил учиться в Академию управления. В 2006 году  успешно ее закончил и устроился на работу юрисконсультом в  Белорусское общество инвалидов.

Возможно, именно в этой должности острее всего осознал, что, для того чтобы эффективней добиваться поставленных целей,  обязательно нужно к профессиональной деятельности добавлять еще общественную работу. К сожалению, мы очень часто слышим о разделении этих понятий. Дескать, на работе должно быть только то, что подходит под критерии «государственности», а мыслить на самом деле можно как угодно. Категорически не согласен с таким подходом, ибо это и ведет к тому двуличию, которое сегодня стало едва ли не доминирующим в белорусской общественной жизни.

Очень важной для меня стала учеба на Высших курсах по правам человека в Варшаве. Без преувеличения, она очень сильно повлияла на  жизненные  приоритеты. Настолько, что уже в 2009 году я совершенно ясно видел необходимость создать Офис по правам людей с инвалидностью. Тогда это не получилось. Я был вновь избран руководителем Ассоциации. Но март прошлого года  в этом плане стал результативным.

— Рискну предположить, что ключевым в вашем названии является словосочетание «по правам»?..

— Совершенно верно.  Долгое время люди с инвалидностью находились как бы вне поля зрения общественности. Парадокс, они и были, и не были одновременно в том смысле, что государство всячески пыталось оградить их от общества. А ведь это более полмиллиона человек. По статистике всего пять процентов населения, но если учесть число людей, имеющих к этой проблеме прямое или косвенное отношение, то получится почти 50 процентов.

Офис по правам людей с инвалидностью поставил целью изменить в нашей стране понимание инвалидности, которое сегодня сводится только к медицинским аспектам. Инвалиды воспринимаются у нас исключительно как пациенты и объекты  социальной  помощи.  Несмотря на красивые законодательные формулировки, сохраняется мнение, что инвалидность является следствием нарушения здоровья, а значит, делом самого человека.

Мы же придерживаемся несколько иной точки зрения.  Она является основой Конвенции по правам  инвалидов, принятой ООН в 2006 году. Суть ее в том, что инвалидность не является проблемой здоровья человека, а проблемой в выполнении его прав, в широком понимании этого слова. Тех прав, которые изложены в соответствующей Декларации.

На наш взгляд, фокусировать внимание нужно не на том, что человек по состоянию своего здоровья чего-то делать не может, а на том, что сегодня общество неспособно принять его таким, какой он есть, с его особенностями, физическими отличиями.

В разное время развития человеческого общества отношение к людям с ограниченными возможностями было разным. Однозначно только то, что попытки игнорирования проблемы ни к чему хорошему не привели. И не приведут. По данным Всемирной организации здравоохранения,  на нашей планете живет около миллиарда инвалидов.

К сожалению, Беларусь сегодня последняя европейская страна, которая не подписала Конвенции по правам инвалидов.

— Почему?

— Ответов на данный вопрос можно дать несколько, хотя любой из них рьяно отрицается на официальном уровне. Если послушать  власть предержащих, то может сложиться впечатление, будто проблемы в этом плане не существует как таковой. Государство полностью берет на себя заботу об инвалидах, но именно  в этой излишней опеке и появляются казусы типа «хотели как лучше, а получилось как всегда».

Некоторое время назад нам пришлось долго разбираться в  почти анекдотичной истории. Сделанный витебскому инвалиду пандус стоил в эквиваленте почти 35 тысяч долларов, дороже его квартиры.

Оказалось, в  установку строители, которые были убеждены, что никто их расходы проверять не станет, вложили все свои затраты на оборудование придомовой территории и все, что они украли при строительстве самого дома…

К слову, одними пандусами всех проблем людей с ограниченными возможностями не решить. Помню, как на очередном заседании горисполкомовского  Совета по   проблемам безбарьерной среды один чиновник в сердцах воскликнул: «Поналепили этих пандусов, а инвалидов как не было, так и нет!».

Действительно, если не решить всех других проблем, связанных с доступностью, то тратить средства лишь в одном направлении по меньшей мере глупо. Абсурдно ограничиваться   облегчением пути к магазину, если инвалид там не в состоянии что-либо купить.  Если не заниматься решением чисто экономических проблем, все остальное теряет всякий смысл. Увы, о размерах сегодняшних социальных пенсий даже говорить неприлично, ибо они ОЧЕНЬ символичные…

Зачем инвалиду выходить из дома, если у него не хватает денег купить билет в театр или оплатить проезд…

Государству выгодно, чтобы инвалид был полностью от него зависим. Тогда он не будет вспоминать про свои права.

 — А как же пресловутая белорусская толерантность?

— Это миф. В сентябре прошлого года  Офис провел социологическое исследование и получил очень грустные результаты. Оказывается, большинство нашего населения не будет голосовать  на любых выборах за инвалида только потому, что он инвалид.  И никто не станет спрашивать, что это за человек, как он образован, какой у него жизненный опыт.

Это очень наглядно характеризует истинное отношение в белорусском обществе к людям с  инвалидностью. На уровне некой элементарной  помощи – вопросов нет.  Но доверить инвалиду власть – значительные проблемы.

— Вряд ли Ваши взгляды понравятся власть имущим…

— К сожалению, очень часто так и происходит. Для многих из них я – оппонент, а некоторые даже пытаются сделать из меня едва ли не оппозиционера. В реальности это далеко не так. Мы с огромным удовольствием приглашаем к участию в наших программах представителей официальных властей. Некоторые из них заинтересованно откликаются на наши инициативы, а некоторые, увы, спешат навесить примитивные идейные ярлыки.

Они пытаются делить инвалидов на «своих» и «чужих», то есть на тех, кто либо «молчит в тряпочку», либо доволен всем происходящим, и тех, кто думает, ищет, задает неудобные вопросы.

На мой взгляд, такой подход примитивен и в корне неправилен. Как фиговый листок, он прикрывает отсутствие у чиновника должного профессионализма. В итоге страдает  все общество.

«Классический» в этом плане пример – работа лагерей активной реабилитации. Сначала мы проводили их общими силами, а потом государство посчитало, что независимый партнер им больше не нужен и создало целиком подконтрольную ему структуру. В результате количество участников программ активной реабилитации вначале резко сократилось, а сейчас ставится вопрос, что программы не нужны вовсе… Зато чиновники перестали слышать «неудобные» вопросы…

Наш Офис создан не для того, чтобы противопоставлять себя государству. Мы искренне хотим ему  помочь избежать ненужных ошибок, приучить чиновников считаться с тем, что у людей с инвалидностью тоже есть права.

— Каким Вы видите ближайшее будущее людей с инвалидностью?

— Я вижу инвалидов гражданами своей страны! Имеющими возможность выбирать и отказываться от статуса инвалида, пенсии, льгот. Без дискриминации… Без геноцида…

— А будущее Офиса?

—  Очень хотелось бы, чтобы он стал в своем роде амбудсменом по правам людей с инвалидностью.

 

Я уже писал, что с появлением Офиса по правам людей с  инвалидностью государство тоже активно начало «шевелиться» в этой сфере. Отрадно, ибо в том числе и для данной цели  и создавалась эта структура. Приятная тенденция  дает надежду на то, что давняя мечта Сергея Дроздовского сбудется и в Беларуси больше не будет так называемых интернатов  «закрытого типа», где самых тяжелых инвалидов фактически «прячут» от глаз  общественности.

К слову, психологи не дадут  соврать, что жизненные ориентиры часто обуславливаются тем, о чем человек мечтает.

А здесь, как говорится, no comments…

 

%d0%94%d0%a0%d0%9e%d0%97%d0%94%d0%9e%d0%92%d0%a1%d0%9a%d0%98%d0%99-2

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

%d0%94%d0%a0%d0%9e%d0%97%d0%94%d0%9e%d0%92%d0%a1%d0%9a%d0%98%d0%99-4 %d0%94%d0%a0%d0%9e%d0%97%d0%94%d0%9e%d0%92%d0%a1%d0%9a%d0%98%d0%99-5