Леановіч Таццяна

 

%d0%ba%d0%bb%d0%b8%d0%bc%d0%be%d0%b2%d0%b0

 

  • З кнігі “Будзіцелі”

Падрыхтавана да друку  ў 2008 годзе

Даведка: Таццяна Леановіч нарадзілася ў Калінкавічах. Скончыла Мінскі радыётэхнічны інстытут і наргас. У 1992 годзе выйшла замуж за Андрэя Клімава.  Працавала ў банку Андрэя Клімава, а затым стала юрыстам.

 

– Нагадайце, калі ласка, у  Андрэя якая зараз “ходка”?

– Трэцяя. Па першаму прысуду ён адбываў чатыры гады пакарання ў турме на вуліцы Кальварыйскай.  Перад другім судом яго ў 2005 годзе затрымалі за арганiзацыю масавай акцыi ў Дзeнь Волі  i на паўтара месяца памясцілі ў следчы ізалятар на вуліцы Валадарскага. Аднак, слава Богу, суд адправіў Андрэя на “хімію” – 1,5 года абмежавання волі. Адразу ён быў у Крупках Магілёўскай вобласці, але потым уладзе, мабыць, паказалася, што 140 км – гэта занадта блізка ад Мінска. І яго тайна, у сем гадзін раніцы, па сутнасці не даўшы часу, каб сабраць рэчы, 17 лютага 2006 года   перавезлі ў далечыню  – вёску Баршчоўка, што каля Гомеля.  Там была сапраўдная экзотыка.  Калі мы першы раз прыехалі яго наведаць, то чуць не страцілі прытомнасць. Сосны, лясная дарога, аднапавярховы барак, як сібiрская заiмка, толькi абложаны цэглай. Цёплы, што вельмі важна, бо перавозілі яго зімой. 300 кіламетраў ад Мінска, у крымінальна-выканаўчым кодэксе чорным па беламу напісана, што тыя, хто прысуджаны да абмежавання волі, павінны адбываць пакаранне  ў межах вобласці, дзе яны пастаянна жывуць.

– Такім чынам…

– Так. Улады пайшлі на  прамое парушэнне крымінальна-выканаўчага кодэкса толькі для таго, што б на тэрмін выбараў Андрэя адправіць куды-небудзь далей ад Мінска.  Па разуменню нашай невялікай Айчыны, 300 кіламетраў ад сталіцы –  гэта амаль Сібір.  Аднак і там яны яго не заставілі ў пакоі. Прэзідэнцкія выбары адбыліся 19 сакавіка 2006 года, а перад iмi, 14 сакавіка, яго пасадзілі на тыдзень пад адмiнiстрацыйны арышт у следчы ізалятар. За тое, што ён быццам бы хапаў за адзенне супрацоўнікаў камендатуры,  лаяўся матам і г.д. Тыповае для апошніх часоў адміністрацыйнае парушэнне, якое ўлада ўспамінае заўсёды для прэвентыўных арыштаў апазіцыі  перад нейкімі важнымі падзеямі. Каб “не путались под ногами”.

– Наколькі я памятую, ён “откинулся” перад Новым годам?

– Так  (смяецца). Я помню, калі мы ўжо ехалі дадому, Андрэю тэлефануе Мікола Статкевіч і віншуе з вызваленнем. А Андрэй – “откинулся и тебе того же желаю”.  Андрэй, як чалавек, які піша,   любіць гуляць са словамі. Нядаўна даслаў мне ліст: “Привет, Малышка! Пишу с тех мест, где нет невест.  У меня все пучком. За меня не гони, тусуюсь в локалке, как волк в неволе. В натуре!  «Вторики» не чай, два года – не срок, а жизнь – урок. Не турбуйся насчет КДС. Все ништяк. Кости бросил на низах. Ботвы уже хватает». Я чытаю ліст і думаю: мабыць, цэнзура  пераблытала канверты. У нас пэўны час блакіравалася перапiска, i можна было чакаць чаго заўгодна.  Перахожу да другога абзаца і чытаю: “ Танюша, не турбуйся, гэта я. Проста вырашыў папрыкалывацца, тут усе на такой мове гавораць і спачатку я нават палову не разумеў, а цяпер ужо разумею ўсё”.

– А дзе ён зараз?

– Вельмі далёка.  У самай далёкай калоніі Рэспублікі Беларусь.  Дваццаць кіламетраў ад Мазыра, папраўчая калонія №20 строгага рэжыму. Яго прысудзiлi на два гады пазбаўлення волi  за публiцыстычныя артыкулы ў інтэрнэце.

– А вы там ужо былі?

– З першага па чацвёртае снежня. Гэта было першае з двух дазволеных у год спатканняў. Распавядала аб гэтым у шматлікіх інтэрв’ю. Аднак на некаторых успамінах жадаю спыніцца яшчэ раз.

Па-першае. Вельмі доўга мы калонію шукалі. Адрас – Мазыр, ІК -20. Прыехалі ў горад, пачалі пытацца, бо я думала, што яна недзе побач. Ніхто не ведае. З пэўнымі цяжкасцямі ў нейкага даішніка дазналіся, куды трэба ехаць. Гэта ў бок Нароўлі, былой зоны радыяцыйнага адсялення.   Арыенцірам для нас быў Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Усе казалі, што калонія побач. Сапраўды, так і высветлілася – паўтара кіламетра. На адзін бок дарогі прамысловы гігант, на другі – калонія.  Відовішча сюррэалістычнае. Такога я яшчэ не бачыла. Велізарныя карпусы, пакрытыя нейкімі серабрыстымі лістамі. Але больш за ўсё нас уразілі – двухсотметровыя факелы, якія хаваюцца недзе ў воблаках.  Яны гараць увесь час. Мабыць, так трэба па тэхналогіі.  Як у Саудаўскай Аравіі. Экалогiя яшчэ тая!

Аднак адразу ж знайсці калонію мы не змаглі – ніякіх паказальнікаў.

-“Мы”- гэта хто?

– Сябры. Прыехалі туды на ўласнай машыне. Калі едзеш у калонію, заўжды вельмі шмат паклажы. Кілаграмаў сто. Поездам ехаць немагчыма.  Тым больш, што яны туды не ідуць. Нават да Мазыра няма.

У нейкай глухой вёсцы знайшлі дзеда і спыталіся: можна ехаць  далей у абраным намі напрамку? Ён адказаў – не, там непралазная дрыгва. Палессе. Вярнуліся назад. Знайшлі патрэбны з’езд. Доўга ехалі ўдоўж  плота. Крыху пахіснуўшыйся, але даволі высокі.  Вакол – ні душы.  Зачыненыя вароты. Ехаць далей немагчыма. Паслалі мяне на разведку, а самі засталіся сцерагчы машыну. Знайшла брамку. Да адміністрацыйнага корпусу метраў з дзвесце. Там таксама ні душы. Я настолькі прывыкла  да таго, што каля сізо на Валадарцы і ў калоніі на Кальварыйскай заўжды шмат людзей, што тая цішыня была  незвычайнай. Уваходжу ў пакой прыёму наведвальнікаў – нікога. Ні афіцыйных асобаў, ні аконца, каб пастукаць, ні кнопкі, каб пазваніць, ні тэлефона. Я на кантрольна-прапускны пункт. Там вісіць аб’ява – бліжэй за 20 метраў цывільным асобам да КПП не падыходзіць. Падышла,   упусцілі, сказалі пачакаць на вулiцы.  Вельмі здзівіліся, што я прыехала з Мінску, бо ў іх калоніі адбываюць пакаранне са сталіцы, мабыць,  толькі чатыры чалавекі.  Нехта па маёй просьбе  адкрыў жалезную браму, машына змагла пад’ехаць бліжэй.  Чакаю трыццаць хвілін, сорак. Як той Фарада ў кіно,  пачала крычаць: “Людзі!” Мяне пачулі. З гэтага моманту ўсё ўжо было добра.

Начальнікі там аказаліся вельмі гасціннымі. Палеская ветлівасць. Выдзелілі нам з асуджаных тых, хто дапамог перанесці  рэчы.

Гасцініца, альбо,  як яны называюць самі, пакоі працяглых спатканняў, там добрая. Як гавораць, бедненька, але чысценька.  Пенітэнцыярная  сістэма заўжды фінансуецца па астаткаваму прынцыпу.  Спачатку сілавыя структуры, амапы, “Алмаз” і г.д., а ўсё што застанецца – дэпартаменту выканання пакаранняў.   Фактычна самафінансаванне.

Не ведаю, чыя гэта заслуга, каменданта з асуджаных альбо начальніка ўстановы, але парадак  там проста ўзорны. Добрая кухня. Шматлікія кухонныя дошкі з нацыянальнымi арнаментамi. Мабыць, гэта іх фірменная прадукцыя. Некаторыя  жанчыны, якія наведваюць пакараных сваякоў, бяруць дошкі на памяць.

– А вы?

– Я – не. Такую памяць  не люблю. Наадварот, хутка ўсё забываю. Часам нават журналісты здзіўляюцца. Напрыклад, калі хацелі высветліць, як Андрэй сустракаў  Новы год на Кальварыйскай, я нават не змагла ўспомнiць.

Своеасаблівы блок  на турму.

– А што наконт апошняга Новага года?

– Вынікаў  пакуль не ведаю, бо апошні ліст Андрэй даслаў 27 снежня. Магу сказаць толькі пра падрыхтоўку. У іх на цэнтральным плацы расце вялізная елка. Сіламі асуджаных яе ўпрыгожылі рознымі гірляндамі.  Акрамя гэтага былі елкі ў кожным атрадзе – вакол лес. Ідзі і рубі. Гэта не на Кальварыйскай.

А яшчэ з Мазыра прыязджаў ансамбль народнай творчасці. Артысты спявалі, танцавалі. Андрэю больш за ўсё спадабаўся канферансье, які выконваў частушкі, распавядаў анекдоты. Мабыць, крыху палітычныя, бо іншыя наўрад ці  спадабаліся б.

– Колькі вы былі “на зоне”?

– Тры дні. Увесь час з намі быў  кот, які нейкім чынам пранікаў у  пакой. Вельмі падазроны (смяецца), з ашыйнікам. Мы так і не даведаліся, што на ім было, хаця мяне  падмывала паглядзець. Сам кот, наколькі я разумею, быў і не супраць. Ён прысутнічаў пры  нашых размовах, выходзіў з намі пагуляць. Рабіў такія трукі, што яны мяне проста ашаламілі. Акрамя гэтага ён быў славуты паляўнічы на мышэй і крыс. Той кот упрыгожваў   наша спатканне.

Я нават сказала аб гэтым у адным інтэрв’ю. І такую  адзнаку замецілі. Калі  21 снежня прыйшла ў дэпартамент выканання пакаранняў са скаргай адносна таго, што Андрэя паставілі на шкодную для здароў’я вытворчасць, там сказалі, што чыталі ўсё. У тым ліку  і пра ката з ашыйнікам.

Пасля гэтага я сур’ёзна затурбавалася за яго лёс. Спужалася, што  “падставіла”. Маўляў, убяруць  з цёплага месца. Адправяць на які-небудзь  хімічны склад лавіць  крыс-мутантаў. Нават у лісце Андрэю пра гэта напісала.

Там вельмі прыгожы маленькi дворык. Качэлі для дзяцей, альтанкі, лавачкі, кусты бэзу,  яблыні. Па-палеску ўсё вельмі ўтульна.

– Гэта плюсы, а мінусы?

–  Вельмі кепска выглядаюць тыя людзі, хто адбывае  пакаранне.Ходзяць як цені. Бледныя, худыя, з кругамі вакол вачэй. Спачатку я думала, што такі толькі Андрэй, а потым зразумела – такія усе. І гэта мяне моцна засмуціла. Андрэй стаў як тынэйджар па камплекцыi, знясiлены. Мабыць, з таго, што па прыездзе ў калонiю ахоўнiкi адабралi ў яго ўсе прадукты, што ён прывёз з сабой з этапу, доўга затрымлiвалi грашовыя пераводы, на якiя ён мог бы купiць сабе  хоць трохi  ежы ў  iх краме. Мяркую,  Андрэй фактычна галадаў на працягу некалькiх тыдняў,  пакуль не вярнулi  прадукты. Скупое турэмнае харчаванне ён не ўспрымаў.

Яго атрад зрабілі з двух. Колькасць людзей мяне ўрадзіла  – 200    чалавек. Такога амаль нідзе няма. Жывуць яны на адным паверсе. Некалькі пакояў. Нары ў два ярусы. Добра, таму што на Кальварыйскай іх было тры.

У атрадзе ёсць DVD і тэлевізар.

Такога нават не мае кожная беларуская сям’я. Я маю на ўвазе DVD, а не ярусы, вядома.

– Сапраўдная роскаш…

– Андрэй усё растлумачыў. Справа ў тым, што згодна з правіламі ўнутранага распарадку, мінімум раз у месяц  адміністрацыя павінна паказваць  у клубе кіно. Сёння такое ажыццявіць даволі цяжка – кінамеханік, апаратура і г.д. Таму, магчыма, кожны атрад купіў тэлевізары і DVD. Не ведаю, але, хутчэй за ўсё, за сродкі саміх асуджаных. Зразумела – абсалютна добраахвотна.

Я і яго сябры дасылаем у калонію дыскі. А вось кнiгi вяртаюць.

– А цэнзура?

– Яны больш за ўсё сочаць не за палітыкай, а за тым, каб у фільмах не было парнаграфіі і эротыкі. Вельмі складана, бо сёння інтымныя  сцэны  ёсць амаль  ва ўсіх карцінах.

– А што апошняе вы даслалі?

– “Прывіды Гойі”.

Вельмі люблю гэтага мастака. У яго даволі цікавы лёс.

– Мабыць, вы вучыліся ў гэтай сферы?

– Не. Я скончыла мінскую сярэднюю школу №103 з пашыраным вывучэннем  англійскай мовы. Зараз там гімназія. Потым у ёй вучылася мая старэйшая дачка.

Адразу ж пасля школы  паступіла ў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Які з чырвоным дыпломам і  скончыла па спецыяльнасці канструяванне, вытворчасць электронна-вылічальнай  апаратуры. Працавала інжынерам у НДІ ЭВМ.  У некаторых тагачасных савецкіх кампутарах былі мае мікразборкі.

А  нарадзілася  ў Калінкавічах, хаця  бацькі мінчане. Калінкавічы ад Мазыра – 8 кіламетраў. Мая цяжарная маці ездзіла наведваць сваіх свякроў, якія працавалі там сельскімі настаўнікамі.

Калі мы ехалі да Андрэя, бачылі паварот да іх былой сядзібы. Лёс.

– А як вы пазнаёміліся?

– На тэнісным корце ў былым інстытуце фізкультуры. Вясной 1991 года.  Ажаніліся праз год.

P.S.

Калі кніга  рыхтавалася да друку, стала вядома, што Андрэя Клімава нечакана адпусцілі на волю. Шчыра віншую яго і жонку.

 

АЎТАРСКІ КАМЕНТАРЫЙ

Сярод тых, хто змагаецца з рэжымам, яе мужа можна назваць адным з самых апантаных. У пачатку 2008 года Андрэя Клімава нечакана для ўсіх адпусцілі з турмы. Як і многія , шчыра вітаю гэту абставіну, але ёсць тут адна “закавыка”.

На жаль, у Беларусі зараз ўсё  робіцца нечакана. Нечакана судзяць… Нечакана вызваляюць…