Лябедзька Анатоль

%d0%bb%d0%b5%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d1%8c%d0%ba%d0%be-1

З кнігі "Супраць плыні"

ПАЛІТЫЧНАЯ» МЯНУШКА

Даведка: Анатоль Лябедзька нарадзіўся 27 чэрвеня 1961 года ў вёсцы Трылес Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. У  1985 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут. У 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета 12-га склікання. У 1995 годзе пераабраны ў ВС 13-га склікання.  Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі.  20 снежня 2010 года затрыманы. Змешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Прызнаны “Міжнароднай амністыяй” вязнем сумлення. 6 сакавіка 2011 года вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.

 Першы раз   я пабываў у Трылесе амаль чвэрць века таму і адразу ж  быў уражаны літаральна фантаніруючай энергіяй яго бацькі. Гаварыў той не шмат, але ўвесь час нечым займаўся. Быццам бы не мог існаваць без гэтага па вызначэнню. Менавіта тады я і зразумеў, чаму Анатоль Лябедзька з жартам кажа, што яго бацька “працуе кулаком”.

“Малая Радзіма”

Сама назва  гэтай вёскі сведчыць пра  сутнасць – Трылес. Таямнічыя лясы Стаўбцоўшчыны. З двух бакоў  яе абрамляюць дзве невялікія рэчкі  — Сярмяжка і Сула, якая потым ўпадае ў Нёман. Гадоў дзесяць таму я лавіў там фарэль, а яна, як вядома, жыве толькі ў чыстай вадзе.  А Сярмяжка – усяго некалькі метраў ушыр, бо пасля не вельмі ўдалай меліярацыі яна моцна абмялела.

Лябедзькі жывуць там шмат год.

Бацьку завуць Уладзімірам Міхайлавічам. Без перабольшванняў яго можна назваць Гаспадаром з вялікай літары. Нягледзячы на салідны ўзрост (1938-мы  год нараджэння) ён практычна не вылазіць з-за руля свайго трактара. Паша “ўчасткі” ўсім, хто застаўся жыць у вёсцы, і дачнікам, якія замянілі ў вёсцы асноўную частку насельніцтва. Сэнс  жыцця – работа.

На жаль, яго пакаленне ўжо адыходзіць, а разам з ім самае галоўнае – шчырая любоў да сваёй зямлі. Хаця да 1939 года  вёска Трылес была польскай тэрыторыяй (мяжа праходзіла ў Рубяжэвічах, да якіх  каля дзесяці кіламетраў), дзяцінства Уладзіміра Міхайлавіча фактычна прайшло “пры камуністах”, у якіх ўсе павінны быць аднолькавымі: калі ў аднаго ёсць дзюрка на штанах, так трэба хадзіць усім. А ён наадварот заўсёды імкнуўся быць першым —  самым працалюбівым і прыстойным.

Высокія патрабаванні да самога сябе  былі заўсёды, таму цалкам зразумела тое, што, калі дзяржава “давала” ўсім сялянам па 40 сотак зямлі, у яго заўсёды было ледзь не ўдвая болей. На практыцы гэта азначала, што пры кожнай штогадовай праверцы яму трэба было альбо глытаць валідол, альбо рабіць ўсё, каб кантралёры пайшлі “задаволенымі”. Ці з вялікімі “бауламі”, ці добра “пад мухай”. Часта  і першае, і другое адначасова…

У Уладзіміра Міхайлавіча акрамя дазволеных  заўсёды было яшчэ  некалькі “падпольных” участкаў. Ехаў у лес, сваімі рукамі “раскарчоўваў” там дзялянкі і радаваўся, як дзіця, што старшыня калгаса  змог знайсці і “запахаць назад”   толькі палову з іх. Увесь год  працаваў механізатарам і толькі летам нязменна станавіўся камбайнерам. Адным з лепшых не толькі ў калгаснай гаспадарцы, але і ва ўсім раёне.

Яго бацька таксама быў Гаспадаром. У доме заўсёды правіў дастатак, але даваўся ён выключна  потам і розумам. Цалкам зразумела, што прыход “новай улады”  яго не вельмі ўзрадаваў. Вельмі хутка зямлю, дзе яны працавалі “ад зоркі да зоркі”,  адабралі. Дзякуй Богу, рэпрэсіямі гэта не скончылася, аднак  некаторым з дзяцей (каб выжыць) прыйшлося ехаць “на цаліну”.

Яго магіла знаходзіцца там жа, а дзед па лініі маці пахаваны ў Латвіі: там яго падчас вайны  смяротна ранілі. У планах Лябедзькаў – абавязкова адшукаць яго магілу.

Анатоль ледзь не пайшоў шляхам Міхаіла Гарбачова. Памочнікам камбайнера  пачаў працаваць з чацвёртага класа. Калі старэйшы брат Уладзімір “пакінуў бацькаву хату”,   усе яго абавязкі перайшлі  да малодшага.

Летніх канікул (у класічным разуменні)  не было. Пад’ём  у чатыры гадзіны раніцы і – на поле. А спаць (3–4 гадзіны) кладзешся з першымі зоркамі.

Адзін год  на старэнькай “Ніве” (не тое, што зараз) яны з бацькам намалацілі тысячу тон зерня.   Па сучасных мерках на  “Дажынках” ім бы падаравалі якое-небудзь “цуда” расійскага аўтапрама, але тады такога амаль не рабілі. “Стымулы” былі  толькі маральнымі. Па гэты дзень захаваліся граматы “за трудовые будни и успехи”.

Свая машына ў Уладзіміра Міхайлавіча з’явілася першай у раёне. Купіў яе за палітыя потам грошы,  а не атрымаў “халяву” ад дзяржавы.

Пасля выхаду на пенсію пэўны час ён працаваў майстрам на лесапілцы, дзе арганізоўваў усю работу, а зараз з’яўляецца для сваёй вёскі своеасаблівай “палачкай-выручалачкай”. Практычна (акрамя дачнікаў)  гэта адзіны “крэпкі мужык” Трылесу.  Усе астатнія – бабулі, якія ведаюць, што ён заўсёды можа дапамагчы.

Маці Лябедзькі заўсёды працавала “на зямлі”, дзе і пакінула сваё здароўе. Імя – Марыя Іванаўна, але з дзявочых часоў яе   клікаюць Янінай. Раней такое сустракалася даволі часта. Адно па пашпарце і зусім другое – у жыцці. Мабыць, камусьці так падабалася болей.

Яе маці Агрыпіна пражыла 98 год і за гэты час не выпіла ні воднай таблеткі. На нагах і “пры памяці” яе бачылі да самай смерці. Гэта быў прынцыпова рэлігійны чалавек і нават савецкія  законы, якія не прызнавалі ніякага Бога акрамя Ленін-Маркс-Энгельса,  не змаглі  пахіснуць яе ў перакананнях. Бывала, атручаны піянерска-камсамольскай прапагандай унук на гэты конт з ёй вельмі моцна спрачаўся. “Праблему” даволі проста вырашаў Уладзімір  Міхайлавіч — браў сына за вуха і выводзіў за дзверы.

Ён  увогуле па натуры крыху жорсткі чалавек. Сыноў сваіх ён, як кажуць, трымаў у яжовых рукавіцах,  і “цяплічнымі” раслінамі  яны  стаць проста не маглі. Дзіцячая загартоўка пазней  дапаможа Анатолю Лябедзьку перамагчы шматлікія жыццёвыя выпрабаванні. У тым ліку і тыя, што адбыліся пасля 19 снежня  2010 года.

Акрамя гэтага яму моцна пашанцавала ў тым, што Уладзімір Іванавіч і Яніна Іванаўна з’яляюцца аднадумцамі і ніякіх “палітычных” праблем  у іх сям’і не існавала ніколі.

  “Правадыр” і крыху паэт

У няволі ён, сапраўды, пачаў пісаць вершы. Двух напрамкаў. Адзін – лірычна-інтымны, другі – палітычны. Пры выхадзе на свабоду (6 красавіка 2011 года) у Анатоля Лябедзькі “канфіскавалі” ажно чатыры сшыткі.

За кратамі  адразу “прыклеілася” мянушка “правадыр”.  Як вядома, мясцовыя “камунікацыі” працуюць вельмі добра, таму новае “паганяла” хутка ведаюць ва ўсіх камерах   следчага ізалятара. Адпаведнае стаўленне да чалавека ўзнікае амаль імгненна.

Калі стала вядома, што Анатоль Лябедзька мае добрыя аратарскія якасці, падследчыя пачалі выкарыстоўваць гэта даволі арыгінальна.  У адной “хаце” (усяго — чатыры) быў свой тэлевізар. Калі па нейкай прычыне ён не працаваў, сукамернікі прасілі Анатоля зрабіць прамову і ўважліва слухалі яго “палітычны” выступ.

Не палічыце банальнасцю, але адсутнасць любой інфармацыі (у тым ліку і ад родных), на мой погляд, адна з формаў катавання. Толькі ў адрозненне  ад катаванняў фізічных тут немагчыма “снять побои”. Першы ліст Анатоль Лябедзька атрымаў напрыканцы лютага 2011 года . Да гэтага моманту ўсё  “ішло ў сметнік”, хаця, як потым высветлілася, пісалі многія. У тым ліку і з-за мяжы.

Няглядзячы на тое, што Анатоль Лябедзька пісаў амаль кожны дзень, далёка не ўсе яго лісты траплялі адрасатам. Па розных прычынах.

Напрыклад, двойчы  іх “завярнула” турэмная цэнзура. Адзін раз, калі напісаў, што з’яўляецца палітычным заложнікам і ніякіх следчых дзеянняў з ім не праводзіцца (гэта падкрэслілі). Другі, калі на 25 сакавіка напісаў разгорнутае (на палову аркуша) віншаванне з Днём Волі.  Даволі часта некаторыя месцы і ў лістах родных таксама замазвалі  чорнай фарбай.

Тыя, каму не пашчасціла пабываць у падобных установах, расказваюць, што паўсюды чалавека з самага пачатку імкнуцца маральна “зламаць”. І адміністрацыя, і “зэкі”. Апошніх па прычыне “элітнасці”  следчага ізалятара КДБ там амаль не было, а вось тыя, хто “пры пагонах”, падобныя спробы рабілі. Аднак хутка ад іх былі вымушаны адмовіцца, бо зразумелі – бессэнсоўна.

У турмах вельмі важна тое, як ты сябе “паставіш” з самага пачатку.  Калі чалавек пасля дзесяцідзённай галадоўкі пачынае займацца спортам, па тысячу разоў адціскаецца  ад падлогі, і ўсё гэта праз відыёкамеры бачаць ахоўнікі рознага кшталту, становіцца абсалютна відавочным, што ў такі “псіхалагічны партрэт” унесці нейкія карэктывы абсалютна немагчыма. З Анатолем Лебедзькам адбылося менавіта так.

Акрамя гэтага ў камерах, дзе ён “сядзеў”, было незвычайна зімна. Толькі 13–14 градусаў цяпла. Людзі спалі ў рукавіцах і зімовых шапках.  Паверх тэрмабялізны на Анатоля былі надзеты спартовы касцюм і  байка.  Закручваешся ў плед, залазіш пад коўдру і ўсё роўна пад раніцу – холад.

Некалькі словаў пра катаванні фізічныя. У розных ступенях яны датычыліся ўсіх, хто быў арыштаваны пасля падзей 19 снежня 2010 года. Такое ўражанне, што  ўлада ведала, што  будзе ў краіне праз  паўгады, таму імкнулася як бы “пра запас” прынізіць сваіх ідэйных праціўнікаў. І “навесіць” на іх тое, чым потым можна будзе  апраўдаць асабістыя памылкі.

Калі нехта сцвярджае, што сутнасць толькі ў кіраўніцтве краіны, я заўсёды не пагаджаюся з такім меркаваннем. Сутнасць, на мой погляд, у створанай сёння сістэме. Адны абараняюць свае катэджы ў Драздах, бо разумеюць, што іх чакае ў будучым. Другія – тых, хто дарваўся да “кармушкі”, а  “беспредельничают” яны таму, што спадзяюцца ніколі не адказваць за свае злачынствы.

На жаль, у нашай гісторыі ўжо ёсць  сумны  “прыклад” крывавых катаванняў часоў Сталіна–Берыі. Упэўнены, калі б за тыя рэпрэсіі нехта канкрэтна адказаў, сёння  не было б ні перцавага газу, ні аўтазакаў  “стабільнасці”…

Самае цяжкае выпрабаванне

У  хатнія дзверы пачалі грукаць пасля гадзіны ночы 20 снежня 2010 года.  Жонка палітыка Святлана Лябедзька запомніла гэта на ўсё жыццё, хаця жыве ў падобных сітуацыях ужо шмат год. За апазіцыйную палітычную дзейнасць яе мужа катавалі (арыштоўвалі, збівалі і г.д.) неаднойчы,  але неяк прыстасавацца да гэтага немагчыма, бо кожны раз апроч нейкіх фізічных выпрабаванняў ідуць і маральныя. Але, калі першыя больш выпадалі Анатолю, то другія дамінавалі ў яго сям’і.

Самае “цікавае”, што для ўдзелу ў акцыі 19 снежня 2010 года Святлана свайго мужа на машыне прывезла сама, але на той момант ведаць пра тое, што адбудзецца далей, маглі толькі аўтары  сцэнару.

Усе спробы дазваніцца да мужа па тэлефоне былі безвыніковымі, таму, калі ён каля дванаццаці ночы прыйшоў дамоў, Святлана з палёгкай уздыхнула, бо, дзякуючы інтэрнэту,  добра ведала, што  адбываецца ў сталіцы. А яшчэ яна добра ведала байцоўскі характар свайго мужа  і хвалявалася за тое, каб той не аказаўся ў самым пекле  брутальнай “зачысткі”.

Далей зменім жанр нарыса на інтэрв’ю, бо, на мой  погляд, пачуць усё, як кажуць, з першай крыніцы больш каштоўна, чым прачытаць адрэдагаваную версію:

“ — Прачнулася я ад таго, што  нам  тэлефануюць у дзверы. На гадзінніку было хвілін 15–20 другой гадзіны ночы. Пры гэтым пачалі тэлефанаваць не ў дзверы так званага “тамбура”, а прама ў  кватэру. Папрасілі адчыніць, бо “на вас скардзяцца суседзі”.

Нечым гэта нагадвала старую савецкую кінакамедыю, калі злачынец пытаецца ў пераапранутага сторажам начальніка-вора пра дарогу ў бібліятэку ў тры гадзіны ночы…

Адразу стала ўсё зразумела – арышт. Я прапанавала дачакацца раніцы, але яны з гэтым не пагадзіліся і прыгразілі “выламаць дзверы”, чым амаль адразу і заняліся.

Няглядзячы на тое, што дзверы былі “кітайскай” вытворчасці, ламалі іх сорак хвілін. Гэта  дало магчымасць прыйсці да сябе пасля першага шоку і асэнсаваць усё, што адбываецца.  Хатні тэлефон і “мабільнік” Анатоля былі адключаны, але яны забыліся пра мой “сотавы”.

Такая магчымасць і дазволіла пазваць Толіных паплечнікаў Аляксандра Дабравольскага  і Валянціну Палевікову.

На  момант, калі  з’явілася магчымасць зазірнуць у кватэру, муж ужо быў цалкам падрыхтаваны “для Акрэсціна”. Зноў пачалі крычаць, каб мы адчынілі дзверы, але яны ўжо былі моцна зламаныя і я прапанавала “дарабіць справу да канца”. Адзін з нападнікаў гразіўся “дастаць стрэльбу”, але мяне гэта не напужала – даставай.

Ламалі адразу некалькі чалавек, а іх саслужывец “сцярог” уваход з ліфта. Усе ў цывільным. Ніякіх дакументаў ніхто  не паказваў. У кватэры яны былі вельмі  ветлівымі. Пакуль я магла бачыць мужа, вялі сябе прыстойна, а каля ліфта перасталі “цырымоніцца”–  заламалі рукі, пачалі жорстка   штурхаць і запіхнулі ў мікрааўтобус з “левымі” нумарамі.

Мужа павезлі ў невядомым накірунку, а мы з сынам засталіся сам на сам з выламанымі дзвярыма, якія ўдалося  “прыкрыць” з дапамогай скотча. Разам з намі былі яшчэ Дабравольскі і Палевікова.

 Вызвалі міліцыянтаў з Цэнтральнага РУУС. З вялікімі цяжкасцямі нам ўдалося прымусіць іх скласці акт наконт зломаных дзвярэй.

З раніцы я пайшла на работу, а сын Арцём застаўся “пільнаваць”  кватэру. Хутка вырашыла ўсе пытанні  і занялася непасрэдна дзвярыма, што ў панядзелак зрабіць вельмі складана, бо шмат фірм у гэты дзень не працуе.

Вечарам, пасля таго як дзверы былі адрамантаваны, з Антанінай Кавалёвай мы пайшлі ў пракуратуру, дзе пакінулі заяву пра тое, што майго мужа “скралі”. Тое ж самае зрабілі  ў гарадской міліцыі. Там і высветлілася, што нумары на мікрааўтобусе, які павёз майго мужа, нідзе не зарэгістраваны…

Дамоў вярнулася толькі а палове на адзінаццатую вечара, а на наступны дзень мне патэлефанавалі  з пракуратуры і  сказалі, што  муж знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

Пацягнуліся “турэмныя” будні, якія пераважна складаліся з лістоў Анатолю, размоў з адвакатам і перадач у “амерыканку”. Першы ліст  ад мужа мы атрымалі толькі  ў пачатку лютага, а ён ад нас яшчэ пазней.

Па памерах гэта былі звычайныя лісты – некалькі старонак, аднак было зразумела, што Анатоль іх не атрымлівае. І тады мы напісалі літаральна некалькі слоў. Маўляў, “жывыя, здаровыя, усё добра”. На іх муж і адрэагаваў.

Тое, што Анатоль напісаў мне верш на 8 Сакавіка, не стала для мяне нечым экстраардынарным, бо ён іх пісаў і раней. Аднак гэты асабліва каштоўны для сэрца”.

Сын за бацьку

Калі хто не ведае, нагадаем, што так называецца фільм   Мікалая Яроменкі–малодшага. Не буду пераказваць усю фабулу. Скажу толькі, што сутнасць там у дапамозе сына бацьку, дзякуючы якой яны разам перамагаюць мясцовую “мафію”.

Не хочацца праводзіць ніякіх аналогій, але нешта “сіцылійскае” ёсць і ў тым, што  адбываецца зараз і ў нашай краіне.  Толькі атрымаць перамогу моцай аднаго маладога хлопца ніяк не атрымаецца. Нават з такім прозвішчам.

Дарэчы, пра прозвішча. Не буду ўспамінаць пра дзяцей “ворагаў народа”, але вельмі многім было цалкам зразумела, што тут павінны ўзнікнуць праблемы. Таму я (як і многія) крыху здзівіўся, калі Арцём Лябедзька паступіў у БДУ на прэстыжнае “міжнароднае права”.

Пасля  апалы былога рэктара гэтай навучальнай установы Аляксандра Казуліна Ірына  (Царства ёй на Нябёсах) распавядала, як “пільна” сачылі за паступленнем іх дачкі. Мяркую, нешта падобнае было і з Арцёмам Лябедзькам. На мой погляд, яго прынялі толькі таму, што не маглі зрабіць інакш. Упэўнены, каб у іх была падстава,  выкарысталі б абавязкова. Тым, хто сёння пры ўладзе, нейкія сантыменты знаёмы толькі ў тых выпадках, калі гутарка ідзе пра іх асабістых нашчадкаў…

А адпомсціць вырашылі пасля атрымання дыплома, бо мала мець “корачку” – трэба яшчэ і працаўладкавацца па спецыяльнасці. Менавіта тут яны і “зарылі сабаку”. Арцём Лябедзька разаслаў  сваё SV (кароткая даведка – заўвага аўтара) амаль двум сотням адрасатам. І ад  усіх атрымаў адмову. Спецыялісты з такім гучна-апазіцыйным прозвішчам нашай краіне не патрэбны.

Канешне, калі б ён пайшоў у грузчыкі альбо дворнікі, каб прынізіць бацьку, вакансію нашлі б імгненна. Не “прайшлі” і прапановы больш прыстойнай работы – распаўсюджвальніка альбо коміваяжору.

Па савету бацькоў Арцём скончыў магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, аднак і гэта ніякім чынам не паўплывала  на пошукі афіцыйнага месца працы. Мабыць, нехта банальна імкнуўся выштурхнуць хлопца за мяжы краіны, што апошнім часам стала вельмі масавай з’явай. Маўляў, пры гэтай уладзе знайсці   тут нешта прыстойнае немагчыма нават тэарэтычна.

Дапамагло веданне замежнай мовы, якое дала некалі добрая 64-я школа. Зараз Арцём Лябедзька рэдагуе англамоўную версію сайта Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Як і для  маці, арышт яго бацькі не стаў для Арцёма нечым нечаканым. Наадварот. Ён успрыняў тое, што адбылося, як сапраўдны мужчына – дастойна і спакойна. Менавіта гэта ператварэнне з юнака ў мужчыну і заўважыла Святлана Лябедзька. І яшчэ раз зразумела, што яе муж пакутуе недарэмна.

Гэта салодкае слова “свабода”

Для Анатоля Лябедзькі яна прыйшла 6 красавіка 2011 года.  Гэта была ўжо другая спроба. Перад навагодняй ноччу яго таксама “збіраліся” адпусціць, нават прыказалі сабраць асабістыя рэчы. Не атрымалася. Мабыць, камусьці такія рэчы прыносяць асаблівую асалоду.

Звычайны вясновы дзень. У абед яго вызвалі да следчага. Той пацікавіўся, дзе  пашпарт. Анатоль, як заўсёды, іранічна адказаў: “Можа 4 месяцы ў вас сядзеў не той, хто патрэбны?” Следчы “праглынуў” цалкам матываваны папрок і дадаў: справу трэба перадаваць у суд, таму яны б хацелі  патурбаваць жонку палітыка. На гэтым “допыт” і скончыўся.

Пасля вячэры Лябедзьку запрасілі зноў на допыт. Там ён і даведаўся пра “падпіску аб нявыездзе”.  Тое, што было далей, не паддаецца  логіцы нармальных людзей, бо  ў драпежнікаў, якіх прымушаюць адпусціць ахвяру, яна асаблівая. Лябедзьку павезлі дадому, дзе ўзялі яго пашпарт, і зноў … прывезлі ў КДБ. Канчаткова адпусцілі  праз  гадзіну. Да сям’і ён трапіў толькі глыбокай ноччу.

Не хочацца  казаць нешта “маніфестна-пафаснае”, але добра вядома, што ўслед за любой (нават самай доўгай ноччу) абавязкова прыйдзе світанак. Гэта аб’ектыўная рэальнасць нашага жыцця. І ніхто (акрамя Бога) не можа яе змяніць.

Нават калі  ў цябе ёсць тысячы “апрычнікаў” з дручкамі і шчытамі.

10.08.11

З кнігі "Жыццё пасля кратаў"

… Анатоль Лябедзька з тых рэдкіх палітыкаў, якія ўмеюць не толькі прыгожа прамаўляць, але і пісаць. Настолькі добра, што я вырашыў амаль без якіх-небудзь зменаў надрукаваць тое, што ён напісаў у якасці адказу на мае пытанні.

ТЭРЫТОРЫЯ СВАБОДЫ

Свята, якога няма ў іншых
6 красавіка я адсвяткаваў Дзень Волі! Не спрабуйце шукаць гэтае свята ў календары. Яго там няма. Але яно ёсць у мяне. Яно ёсць у маёй сям’і. Гэта дзень майго вызвалення з СІЗА КДБ, сумна вядомай “Амерыканкі”.
Шмат што крыху забудзецца, сатрэцца з памяці. Але той дажджлівы, вясновы вечар я буду памятаць ўсё астатняе жыццё. У дэталях. У падрабязнасцях. Белы мікрааўтобус. Разводы дажджу на шкле. Цьмянае, падслепаватае святло вулічных ліхтароў. Час — за 21.00. Абвешаны кешарамі (зэкаўскія клятчатыя торбы), у суправаджэнні трох кадэбістаў, падымаемся на ліфце дома. што па вуліцы Лесі Украінкі. Сэрца бухае, як насценны гадзіннік.  Дрыжачай рукой цісну на чорную кнопку званка. З-за дзвярэй жаночы голас, такі родны і доўгачаканы: “Хто там?” У вачах дажджавыя аблокі. Хацеў вымавіць бадзёры і вясёлае – “Я!” Але з рота вываліўся нейкі прыглушаны, спрасаваны камяк гуку. Праз імгненне я быў на верхнім паверсе чалавечага шчасця. Вышэй толькі Усявышні.
Рэшту вечара ў абдымках. Жонкі Святланы, сына Арцёма, ката Цімкі. І гэта доўгачаканае – “Ало, мама, Вітаю, гэта я.” І заплаканая тэлефонная трубка. Шчасце таксама ўмее галасіць.
Што яшчэ з успамінаў таго вечара пераходзіць у ноч?

Мяне прывозілі дамоў двойчы. Першы раз за пашпартам. Калі знайшлі яго,  павезлі назад у Камітэт. Калі за спіной зноў зачыніліся дзверы, пад лыжачкай непрыемна засмактала. Мільганула думка, вось будзе прыкольна, калі зараз зноў ўбачу знаёмы твар кантралёра са звязкам ключоў ад камеры СІЗА. Такія асцярогі былі зусім не беспадстаўныя. У беларускім КДБ ахвотна спецыялізуюцца на псіхалагічных правакацыях. На гэты раз, аднак, усё абышлося. Аформіўшы канфіскацыю пашпарта, пасля 11 ночы мяне вярнулі ў сям’ю канчаткова.
Яшчэ добры час ” адмакаў ” ў ванне. Мне здавалася, што пахі “Амерыканкі” (гэтакая сумесь скляпення, сметніка і морга) увайшлі ва ўсе клеткі майго цела. Саскрабаў іх з сябе і злосна, і радасна адначасова. А потым уткнуўся носам і ротам у ручнік і дыхаў, прагна ўцягваючы ў сябе іншыя, ужо крыху забытыя пахі. Інгаляцыя волі. Звычайныя, штодзённыя працэдуры, якіх мы проста не заўважаем ў мітусні жыццёвай, пасля “Амерыканкі” набывалі зусім іншы сэнс, напаўняліся раней невядомымі адчуваннямі. У жыцці павінен быць кантраст! Без яго спіс стратаў непазбежны. І гэта будзе доўгі спіс.

Шчаслівы той, хто можа проста глядзець у вочы
Мы далёка не заўсёды задаволеныя сабой. Гэта праўда. Кідаючы погляд у мінулае, мы часта не супраць, нешта там падправіць, зрабіць па-іншаму. А нешта і зусім  зарэтушаваць. Але ў той момант, калі мая нага ступіла на тэрыторыю свабоды, я падабаўся самому сабе! Я мог глядзець проста ў вочы. Свайму сыну,  жонцы, калегам па партыі, першаму сустрэчнаму. Гэта такое шчасце – глядзець людзям у вочы.
Я нікога не падвёў, нікога не падставіў. Ні заклаў у ламбард сумленне. Не адрокся ад перакананняў і прынцыпаў. Я выйшаў з турмы адчуваючы запас трываласці. На колькі б яго хапіла? Не ведаю! Можа на год. Можа на пяць. Але я не быў ні дэмаралізаваны, ні надламаны. Мой арганізм, мой досвед, мае жыццёвыя прынцыпы выпрацавалі, як аказалася, эфектыўную сістэму абароны.
Амаль чатыры месяцы. Гэта шмат ці мала? Для чалавечага жыцця, цьфу, зусім нічога. Для знаходжання ў экстрэмальных умовах, умовах калі ты пастаўлены на мяжу выжывання, гэта дыстанцыя на якой секунды становяцца гадзінамі, а дні выцягваюцца ў гады.

З некаторымі ў разведку я ўжо не пайду
Здаецца на трэці дзень знаходжання ў рэжыме свабоднага распараджэння самім сабой, я ініцыяваў стварэнне працоўнай групы па распрацоўцы Антыкрызіснай праграмы. Краіна была ў шчыльных абдымках фінансавага і эканамічнага крызісу. Чырвоны дом нават распаўсюдзіў цыркуляр,які забараняў дзяржСМІ і чыноўнікам ўжываць слова “крызіс”. Я быў шчыра здзіўлены, а дзесці то нават кан’юктурна ўзрадаваны, што палітычныя структуры не эксплуатуюць сітуацыю. Было відавочна, што гэта час тых, хто можа сфармуляваць адказ на пытанне: “Што рабіць?”

Цяжкія часы нараджаюць попыт на альтэрнатыву. Прафесар Багданкевіч, быў прызваны (на службу Радзіме) ў якасці кіраўніка працоўнай групы па распрацоўцы праграмы. Я вярнуўся ў звыклае для сябе асяроддзе. Ранні пад’ём. Прабежка (пасля “маятнікавага” хаджэння ў прасторы 2 на 3, бег без сцен, калідораў  –гэта нешта!). Сустрэчы, сустрэчы, сустрэчы.
Разам з тым краіна ўжо не была такой, як да снежня 2010. Было адчуванне нейкай прыгнечанасці ўперамешку з разгубленасцю. Рэпрэсіўны каток праехаў па краіне і людзях. Як следства дэфармаваныя думкі, ўчынкі, адносіны. Шмат што рабілася з падвышанай асцярогай, гаварылася з аглядкай па баках. Крызіс эканамічны пагоршыўся крызісам даверу. Я разумеў, што з некаторымі ўжо ніколі не пайду ў разведку.
Пакуль я знаходзіўся ў ізаляцыі ў мяне не дадалося сяброў, але і не зменшылася. Для мяне сяброўства гэта не тое, што сыходзіць з канвеера. Гэта вельмі індывідуальна і асабіста. Затое невымерна ўзрасла колькасць тых, хто працягнуў мне руку салідарнасці.
Праблемы і непрыемнасці не грукаюць у дзверы перад тым як увайсці. Яны ўрываюцца ў наша жыццё і часцяком застаюць знянацку. Мой арышт стаў сур’ёзным выпрабаваннем для многіх. Мая каманда не разбеглася. Асабліва добра праявіла сябе жаночая фракцыя. Аксана, Антаніна, Аня, Валянціна. Моцныя, прыгожыя, адказныя.

Прыйшоў час вяртаць даўгі
Увесь гэты час я імкнуся вярнуць старыя даўгі. Да “Амерыканкі” свае выхадныя я аддаваў партыі, Беларусі, будучыні. Цяпер сучаснасці і сям’і. Правіла і выключэнне памяняліся месцамі. Нават у тым мярзотны мінулым я знаходжу свой пазітыў. Нешта падобнае са мной павінна было здарыцца. Я павінен быў ўперціся ілбом у метровай таўшчыні сцены “Амерыканкі”, каб перагледзець, пераасэнсаваць, пераацаніць сваё стаўленне да блізкіх мне людзей. Да апускання ў поўную ізаляцыю спачатку прыйшло прасвятленне а потым і раскаянне. Я даў сабе слова! Я стрымаў сваё слова! Практычна ўсе выходныя і святы я праводжу з сям’ёй. Я аддаю старыя даўгі. І мне гэта рабіць прыемна.

Я больш не лётаю ў сне
Мне перасталі сніцца сны. Дакладней зараз, калі і памятаю, то нейкія ўрыўкі, а часам, толькі па халоднаму поту здагадваюся, што мне снілася нешта з таго мінулага.
У “Амерыканцы” са мной адбывалася нешта незвычайнае. Сны былі ясныя, выразныя, вострасюжэтныя. У колеры. Я лётаў у сне. Гэта былі фантастычныя адчуванні. Нічога падобнага я не адчуваў. Мая скура пакрывалася “пупырышкамі” , калі я ў сантыметрах пралятаў ад высакавольтных ліній. Я фізічна адчуваў як варушацца на ветры мае валасы. Я рагатаў як вар’ят. Я крычаў людзям, якія як мурашкі корпаліся ўнізе.
І што цікавае, некалькі сноў, напрыклад, якія тычацца Міхалевіча і Саннікава аказаліся прарочымі. Гэта тая сітуацыя, калі “сон у руку”.

Людзі з мінулага
Я сустрэў некалькіх чалавек з таго мінулага. Адзін з іх кантралёр СІЗА КДБ. Даўганогі, чарнявы дзяцюк. Там мы яго звалі “Тюхтя”. Мы рухаліся сустрэчнымі курсамі па Камсамольскай. Ён наткнуўся на мяне позіркам. Нібы на сценку. І сумеўся. Яго погляд сышоў у бок, і за ім рушыла ўслед неяк раптам абмяклае цела.

Я не адчуў нічога. Ні нянавісці. Ні злосці. Ні агрэсіі.
І яшчэ адна сустрэча. Гэта было ў кавярні на праспекце Незалежнасці. Я літаральна фізічна адчуў, што мяне ” свідруюць ” позіркам. Павярнуўся і адразу ўбачыў гэтага незнаёмага маладога мужчыну, з да болю знаёмымі мне вачыма. Ён тут жа паказаў  спіну і моцную патыліцу. Я не памыліўся. Я не мог памыліцца. Гэта вочы з маскі. Той, якая амаль два месяцы была асобай злавеснай “Амерыканкі”. Той, што білася ў сутаргах злосці. Той, што хрыпела нянавісцю. Той, што атрымлівала асалоду ад страху прыніжаных. Той, што ставіла ахвяр голымі да бетоннай сценкі. Той, што біла чаравікам  па шчыкалатках тых, хто стаяў на расцяжцы. Яна не з мінулага, яна ў гэтым часе. І яны сярод нас. Вонкава такія ж як і ўсе. Пакуль не апрануцца ў маску.
Яшчэ адзін знаёмы з “Амерыканкі” – Шуневіч. Так, так ён самы. Цяперашні кіраўнік МУС. У чалавеку, прызначаным на пасаду міністра ўнутраных спраў я пазнаў таго, з кім сустракаўся, з’яўляючыся закладнікам. Там ён прадставіўся адказным за аналітыку ў КДБ. Мне было ўсё роўна. І правільна, бо тэрарысты-выкрадальнікі пра сябе альбо не кажуць  нічога, альбо няпраўду. На сустрэчах ён быў падкрэслена карэктны, тактоўны. Гаварыў пра ўсё ўзрастаючы, агрэсіўны ціск Масквы, пра рызыкі і пагрозы для беларускай эканомікі,  дэманстраваў  здаровы нацыяналізм.

Можа, некага і расчарую, але асабіста ад яго не сыходзіла ні ўтоеных пагроз, ні кепскіх намёкаў. Магчыма, таму што ў яго было маё  палітычнае дасье. Такое ж дэталёвае, як флюараграфічны здымак. Цяпер мне нават здаецца, што ён карыстаўся сітуацыяй калі можна жыўцом пагаварыць з чалавекам са спісу асабістых ворагаў кіраўніка дзяржавы.

Перамога не плавае па палітычным мелкаводдзі
Мы прайгралі не 19 снежня, а значна раней, калі адмовіліся ад праймерыз (народнага галасавання) па вызначэнні лідара прыхільнікаў пераменаў і персанальнай альтэрнатывы Лукашэнку. Гэта была стратэгічная памылка. Па-першае, прыхільнікі пераменаў так і не атрымалі ярка выяўленага лідара з шырокай легітымнасцю. Па-другое, паўтара года было выдаткавана на шушуканне ў кулуарах, замест таго каб працаваць з людзьмі.
Толькі ўявіце калі б будучыя кандыдаты ў прэзідэнты пайшлі ў народ не за месяц да галасавання, а хаця б за год. Колькі завадскіх прахадных можна было б “прайсці”, колькі сустрэч арганізаваць у рэгіёнах, колькі матэрыялаў надрукаваць, колькі улётак раскідаць па паштовых скрынях.
Пасля гэтага фарватэр кампаніі стаў вельмі плыткім і крохкім . Па ім не магла прайсці ПЕРАМОГА.

З кнігі "Без палітыкі"

ИГРЫ АНАТОЛИЯ ЛЕБЕДЬКО

Тем, кто везде хочет увидеть какую-нибудь политику, рекомендую еще раз прочесть название этой книги.  Её не будет. Даже тогда, когда говорит один из самых «пропиаренных» прессой политиков – председатель Объединенной Гражданской партии Анатолий Лебедько.

— Ваша любовь к подвижным играм общеизвестна. Откуда она?

— Из детства, откуда же еще? Летом был футбол,  зимой хоккей. В годы моего босоногого детства не было потребности ни в английском газоне, ни в ледовых дворцах. Зимой  пространство замерзшей воды простиралось сразу за деревней. Летом  на том же самом месте была уже зеленая лужайка, на которой мы гоняли мяч. Ссадины, разбитые до крови коленки. Без этого не заканчивалась ни одна игра.

— Часто доставалось?

— Естественно. Но один случай запомнился на всю жизнь. Как-то я растянул связки на ноге и передвигался на костылях, но это почти не мешало играть. Однажды зимой отец не  обнаружил меня  дома, однако он точно знал, что «пропажу» нужно искать на хоккейном поле. Я не мог бегать по льду и заслонял собой ворота. Опирался одной рукой на костыль,  другой на клюшку. Отец буквально сгреб меня в охапку и отнес  домой.

— Наверное, сохранились и другие воспоминания?

— Конечно. Было, прямо на хоккейное поле вылетел дикий кабан. Он пронесся через всю деревню, прорубил дыру в ветхом заборе и к нам. «Хоккеист» из него оказался некудышний — задней частью зверь шлепнулся на лед. Однако, как только мы приблизились на расстояние десятка метров, вепрь будто вспомнил о других  спортивных достоинствах и стал в боевую позу.  Словом, нам пришлось заняться сдачей норм ГТО,  то есть бегом  по пересеченной местности. В «зачет» уложились все…

— Но вернемся к футболу. И где привык играть Лебедько?

— В нападении. Нравится огорчать вратарей.

Футбол — хобби длиной в жизнь.  В детстве, в студенческие годы он был моим едва ли не самым большим увлечением. Теперь это еще и способ уравновесить умственные нагрузки.

— У каждого из нас в футболе были свои кумиры?

— Мне  нравился Давид Кипиани. Всегда преклонялся перед техничными, умными, тонкими  игроками, типа Мишеля Платини, Давида Трезеге. Из белорусов, конечно же, Александр Прокопенко.

–Футбольные травмы были не только тогда. Если я не ошибаюсь, несколько лет назад тебе сшивали порванные связки?

— Было. Самое обидное, что это произошло на последних минутах игры. Несмотря на боль, самостоятельно доехал домой, за рулем. Вскоре появился знакомый врач,  я ему говорю: не знаю, что делать, то ли лед прикладывать, то ли грелку. Он сразу же вынес вердикт —  здесь поможет только штопка. Через день меня прооперировали. Заштопали отменно. Бегаю едва ли не каждый день.

Буквально через две недели после операции мне предстояла ответственная международная поездка. Врач, который делал операцию, предложил   специальный сапог собственной конструкции. Железный каркас с липучками. В аэропортах (сначала Франкфурта-на-Майне, а потом и Вашингтона) служба безопасности сначала долго рассматривала  изобретение белорусских врачей, а потом уносила на проверку.

— Кажется, именно Лебедько был инициатором создания футбольной команды в парламенте, сначала в Верховном Совете 12-го, а затем 13-го созыва.

— Одним из.

Генерал Валерий Павлов организовывал доставку парламентской команды к месту тренировок. К гостинице Октябрьской подъезжал небольшой автобус, оттуда выходила толпа разновозрастных дядей без галстуков.

На чисто спортивном мероприятии неизменно была… литровая банка шкловского  самогона. Это стало некой традицией, частью общего ритуала. И было в те времена очень распространенным явлением. После игры, бани мы всегда поднимали «сто грамм».

— А кто еще был в той команде?

— Геннадий Карпенко, Юрий Беленький, Сергей Бердавцев, Сергей Антончик, Виктор Гончар, Александр Соснов и т.д.  Всего человек 20.

В Верховном Совете 13-го созыва я взял на себя инициативу продолжить традицию. Добавились Владимир  Коноплев, Сергей Рачков, Геннадий Алексеенко, Михаил Сасонка, Геннадий Тереня, Владимир Беляков.

…Как-то приехали в спорткомплекс в Уручье, а там только что закончила игру сборная Беларуси по гандболу. Часть болельщиков осталась на трибуне. Мы вышли на площадку, разминаемся. Последним появился один очень известный ныне руководитель. Бросались в глаза его ярко-красные спортивные трусы. Под них обычно надевают плавки, но он их  забыл. Пришлось спортивные трусы надевать на голое тело. Просторные, широкоформатные. Но с одним серьезным изъяном. Без нижнего белья они, как оказалось, не совсем приспособлены к бегу. Как только нападающий, получив мяч, ускорялся, трусы неприлично задирались, и взору всех представало то, что обычно закрыто для общего обозрения. Это очень быстро «просекли» те, кто был на трибунах, в частности, группа активных болельщиц. Они громко начали требовать дать мяч именно форварду в красных трусах. Любое его касание  мяча сопровождалось овациями и комментариями болельщиц. Горе-футболист разнервничался и обильно выплеснул всю отрицательную энергетику на коллег по депутатскому цеху: кого-то ударил сзади по ногам, кому-то двинул локтем по носу.

Впрочем, это далеко не самое главное, что было на футбольных аренах. Доводилось потоптать газон минского «Динамо». Наши игроки входили в сборную, которая играла с командой звезд «Старко», собранную из известных артистов эстрады.

— А какое воспоминание самое яркое?

— Первый турнир парламентских команд в Киеве. Четыре сборные – Молдовы, Украины, России и Беларуси — боролись за право быть лучшей. За выход в финал мы переиграли сильную украинскую дружину. Победа досталась в послематчевых пенальти. Место в воротах тогда занимал Гена Карпенко. Почти двухметровый, он вытянул руки и несколько раз «пригнул» к земле перекладину. Его было так много в воротах, что половина ударов украинцев прошла мимо.

— В финале вас ждала Россия?

— Совершенно верно. Тяжело было тягаться в тактике и построении плана игры с таким мэтром, как тренер россиян Ловчев. Но мы переиграли будущего соперника в кулуарах. Использовали маленькую  хитрость. Вечером все команды отправились на теплоходе по Днепру. Конечно же, от украинского гостеприимства ломились столы, но пили не все, только те, кто играть не должен был. Запасные игроки нашей команды в поглощении алкогольных жидкостей проявили такую «жажду», что в глазах  утренних противников удивление  перемешивалось с восхищением. Наверное, кто-то из них был не против прильнуть, но Ловчев строго бдил. Было видно, как россияне глотали слюнки и завистливо поглядывали в  нашу сторону.

На следующий день   соперников окончательно «убил» Геннадий Карпенко. Перед матчем он давал интервью, которое тут же ретранслировалось для болельщиков, собравшихся на стадионе. На вопрос о  прогнозах Геннадий Дмитриевич произнес одну фразу: «Побьем москалей». Стадион взорвался овациями. Это был морально-психологический разгром оппонентов.  Неистовая поддержка со стороны украинской тарсиды  была гарантирована.  И мы  провели игру на одном дыхании. 3 : 0! Это был настоящий нокаут для сильной российской команды.

Кніга падрыхтавана да друку  02.11.2011

%d0%9b%d0%b5%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d1%8c%d0%ba%d0%be-3

%d0%9b%d0%b5%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d1%8c%d0%ba%d0%be-4%d0%9b%d0%95%d0%91%d0%95%d0%94%d0%ac%d0%9a%d0%9e

%d0%9b%d0%b5%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d1%8c%d0%ba%d0%be-2%d0%bb%d0%b5%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d1%8c%d0%ba%d0%be-5%d0%bb%d0%b5%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d1%8c%d0%ba%d0%be-6%d0%9b%d0%95%d0%91%d0%95%d0%94%d0%ac%d0%9a%d0%9e%d0%bb%d1%8f%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d0%b7%d1%8c%d0%ba%d0%b03%d0%bb%d1%8f%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d0%b7%d1%8c%d0%ba%d0%b04%d0%bb%d1%8f%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d0%b7%d1%8c%d0%ba%d0%b05 %d0%bb%d1%8f%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d0%b7%d1%8c%d0%ba%d0%b0-2%d0%bb%d0%b5%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d1%8c%d0%ba%d0%be-7 %d0%bb%d1%8f%d0%b1%d0%b5%d0%b4%d0%b7%d1%8c%d0%ba%d0%b0