Літвіна Жанна

%d0%9b%d0%86%d0%a2%d0%92%d0%86%d0%9d%d0%90

 

  • З кнігі “Інтэрв’ю, якіх не было”

 

                                          Я сам расскажу

                                          О времени и о себе.

                                                В. Маяковский

       

 

 

  1. Выбар у прафесіі: “чэсны” – “нячэсны”. Ці пралічвалі Вы, чым гэты выбар павернецца для Вас?
  2. Ці былі моманты слабасці, шкадавання? Ці з’яўляліся думкі вярнуцца ці далучыцца да шэрагаў “чэсных”?
  3. Стаўленне блізкіх людзей да Вашага выбару?
  4. Месца і дата народзінаў. Першыя ўспаміны. Кім Вы хацелі стаць у дзяцінстве?
  5. Чаму менавіта журналістыка?
  6. Ваш шлях у прафесію?
  7. Кім і дзе працуеце зараз?”

 

У 1976-м скончыла факультэт журналістыкі БДУ. З 1976 па 1994 год працавала ў сістэме Дзяржтэлерадыё Беларусі, дзе прайшла шлях ад малодшага да галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі вяшчання для моладзі (радыёстанцыя “Беларуская маладзёжная”). Пасля закрыцця рэдакцыі па палітычных матывах у 1994 годзе звольнілася разам з калегамі. З 1994 па 1999 год была кіраўніком беларускага карпункта Радыё Свабода. У 1995 годзе заснавала недзяржаўную беларускамоўную FM-радыёстанцыю “Радыё 101.2 FM”, якая была ліквідавана ўладамі ў 1996 г. У 1995-м заснавала ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, кіраўніком якой і з’яўляецца.

Лаўрэат прэміі фонду імя Ф.Эберта.

 

Ад бацькі-мастака мне дасталася ў спадчыну здольнасць любавацца прыродай. Ён навучыў мяне заўважаць, дзе якая птушачка заспявала, дзе якая раслінка прабіваецца, як туман папоўз па сенажаці, як рэчачка цячэ… Мне чамусьці ўвесь час хацелася занатаваць на паперы гэтае сваё захапленне адкрыццём жыцця. Неяк я паказала “дзённікі” бацьку, і яму вельмі спадабалася, як я перадаю словамі сваё светаадчуванне. Аднойчы ён адвёў мяне ў клуб юнкараў у “Знамя Юности”, дзе маёй першай настаўніцай журналістыкі стала Ірына Гурыновіч. Так пачаўся  шлях на журфак.

Яшчэ адным чалавекам, які адыграў вызначальную ролю ў маёй прафесійнай біяграфіі, стаў Яўген Радкевіч. Калі я вучылася на 4 курсе журфака, ён выбраў чатырох студэнтаў — гэта былі Саша Цітавец, Аркадзь Ханцэвіч, Алена Сцяпанава і я — і прывёў на беларускае радыё, пазнаёміўшы з рознымі рэдакцыямі. Так я патрапіла на “Беларускую маладзёжную”, з якой не магла развітацца потым доўгія гады…

Дарэчы, мая здольнасць пісаць “прыродныя замалёўкі” мне там спачатку вельмі спатрэбілася. Бо адзіная вакансія, якая была на той момант у рэдакцыі, гэта вядоўца праграмы для сельскай моладзі. Безумоўна, толькі што напісаўшы дыплом на “модную” тэму “Прапаганда кінамастацтва сродкамі тэлебачання”, перапісваючыся з “Кінапанарамай”, са знакамітым кінадраматургам Аляксеем Каплерам, я разлічвала на нешта большае. Але ж пытанне стаяла рубам: хочаш застацца на “БМ” — рабі праграму для сельскай моладзі. І рабіла. З тае пары мне вельмі блізкія вясковыя людзі. Захапляюся іх шчырасцю і адкрытасцю.

Я заўсёды жартую, што прайшла шлях ад выканаўцы абавязкаў малодшага рэдактара (а на радыё шараговыя журналісты таксама лічацца рэдактарамі) да галоўнага ў адным і тым жа рэдакцыйным калектыве. Да мяне, канешне, вельмі доўга прыглядаліся перш чым даць падняцца па “кар’ернай лесвіцы”, бо я атрымлівала пасаду кіраўніка рэдакцыі яшчэ ў тыя часы, калі трэба было праходзіць працэдуру зацвярджэння ў аддзелах прапаганды ЦК партыі. Але маё прызначэнне шчасліва супала з прыходам на Дзяржтэлерадыё ў якасці кіраўніка Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна. Я добра памятаю, як ён імкнуўся зразумець, што адбываецца ў краіне (а якраз пачыналася перабудова), як прагнуў “злавіць” новыя настроі ў грамадстве, як рэагаваў на іх. Я думаю, маё прызначэнне кіраўніком “Беларускай маладзёжнай” было адным з яго “эксперыментаў”.

Насамрэч тое, што я столькі гадоў адпрацавала ў адным і тым жа месцы, пазней павярнулася для мяне праблемай. Калі ў 1994 годзе расфарміроўвалі “БМ”, я апынулася перад яшчэ больш складаным выбарам, чым выбар прафесіі — як распарадзіцца сваім лёсам, калі нічога больш не ведаеш, акрамя сістэмы Дзяржтэлерадыё? Па сутнасці, мой выбар вызначыла акружэнне, рэдакцыя. Увогуле з гэтага моманту ўсё, што са мной было далей, адбывалася дзякуючы тым людзям, якія знаходзіліся побач. Яны былі маёй гордасцю, ладам жыцця, радасцю, смуткам, болем… Яны зрабілі мяне асобай.

Я ніколі не баялася таленавітых людзей побач з сабою. Калі не прыніжаеш іх, не падкрэсліваеш, што ты — іх кіраўнік, то яны раскрываюцца напоўніцу. Я ўвогуле думаю, што калі і ёсць у мяне нейкі Божы дар, дык гэта збіраць вакол сябе таленавітых людзей і дараваць ім усю дзёрзкасць, на якую толькі яны здольныя. Але разам з тым даваць магчымасць самарэалізацыі, глыток паветра… Як на цяперашні розум, дык можна было крыху і абмяжоўваць тую свабоду ў эфіры “БМ”. Неабачлівасць, мабыць, правільнае слова, каб ахарактарызаваць тое, што мы тады рабілі.

Я вельмі добра памятаю адчуванне поўнай бездапаможнасці, калі закрывалі рэдакцыю. Кожнага супрацоўніка чакала гутарка з радыйным кіраўніцтвам, кожнаму прапаноўвалі дзесьці працаўладкавацца, кожны ўсё роўна рабіў свой выбар самастойна. Я папярэджвала: людзі, вы стаіце ў чэргах на кватэры, на інтэрнаты, заўтра вы без працы, фактычна застаяцеся “на асфальце”… Аднак, усведамляючы ўсе гэтыя наступствы, 18 асоб тады абсалютна добраахвотна звольніліся. Гэта быў беспрэцэдэнтны выпадак у беларускай журналістыцы, і я з гонарам узгадваю той перыяд. Менавіта тады я адчула, што такое адказнасць за людзей.

Безумоўна, мне прапаноўвалі працу ў сістэме Дзяржтэлерадыё, але гэта азначала б здрадзіць тым людзям, якія мяне выхавалі, загартавалі… Спачатку мне прапаноўвалі ўзначаліць дзіцячую рэдакцыю на тэлебачанні. Праз 4 месяцы пасля прыходу да ўлады першага прэзідэнта да мяне прыязджалі двое маіх калег — Саша Цітавец, які быў прызначаны кіраўніком інфармацыйнай службы Белтэлерадыёкампаніі, і Лёня Аноп, які ўзначальваў інфармацыйную службу беларускага радыё. Была доўгая нефармальная гутарка на кухні, падчас якой мне прапанавалі пайсці кіраўніком інфармацыйнай службы тэлебачання. Але аднаго толькі ўспаміну пра планёркі ў кіраўніцтва з “разборам палётаў” было дастаткова, каб зразумець, што ніякага вяртання ўжо не можа быць. Тым больш што на той момант ужо выходзіла газета “Беларуская маладзёжная”, былі першыя эксперыменты “Студыі БМ” на 8-м канале, наперадзе чакала адкрыццё FM-Радыё “101,2”… Усе гэтыя праекты сталі магчымымі толькі дзякуючы адчуванню сяброўскага пляча побач.

Увогуле, у жыцці вельмі важна не заставацца сам-насам са сваёй праблемай. Спачуванне — гэта адно, але ж часам патрэбны і вельмі канкрэтная дапамога, падтрымка, абарона. Менавіта гэтае разуменне і стала галоўным аргументам на карысць стварэння Беларускай асацыяцыі журналістаў у 1995 годзе. Сёння нас ужо больш за 1200, а гэта значыць, што ў людзей і сапраўды ёсць патрэба быць часткай нейкай супольнасці аднадумцаў.

Маё глыбокае перакананне: калі сам сабе не здраджваеш, то над табой ёсць нейкая зорка-благаславенне. І пасля пэўных выпрабаванняў усё роўна надыходзіць момант узнагароды за тваю ўнутраную цвёрдасць, за тое, што цябе не зламалі, што ты не папоўз. Канешне, дыпламатыя павінна быць, але не нізкапаклонства, не паданне тварам у гразь.

Што да сям’і, то яна заўсёды з павагай ставілася да маёй працы. Муж, Аляксей Міхайлавіч Літвін, толькі аднойчы дазволіў сабе публічны пратэст. Ішоў адзін з першых з’ездаў БАЖ, выбіралі кіраўніцтва, і падчас галасавання па маёй кандыдатуры ўзнялася адна рука “супраць”. Як пазней высветлілася, гэта была рука Літвіна, які на ўсе пытанні слушна заўважаў: “А абеды хто мне варыць будзе?”

А вось мамка так да канца жыцця і не зразумела, чаму мая бліскучая кар’ера на дзяржаўным радыё раптоўна скончылася. Яна ніяк не магла ўцяміць, чым жа праштрафілася яе дачушка, якая з ранку да ночы на працы сядзіць. Памятаю яе пытанне, да якога яна не, не ды і вярталася: “Жанка, дык за што цябе ўсё ж выгналі?..”

  •  З кнігі “Арытмія, альбо Код супраціву “

 

 

Многія чулі, як Жанна Літвіна называла сябе “маці ўсіх зачыненых радыёстанцый”. Горкая іронія датычыць перш за ўсё радыёстанцый “Беларуская маладзёжная” і “Радыё 101,2”. Так, улады зрабілі шмат, каб змусіць іх замаўчаць, але гэта не канец, а толькі часовы перапынак. І Жанна Літвіна застанецца ў найноўшай гісторыі Беларусі як таленавіты радыёжурналіст і арганізатар новай свабоднай журналістыкі. Не толькі на радыё.

У 1995 годзе яна стварыла і ўзначаліла адну з самых буйных і дзеяздольных незалежных грамадскіх арганізацый краіны – ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, якой кіруе да сённяшняга дня. І не таму, што прагне ўлады. Колькі разоў ужо рабіла спробы саскочыць, вярнуцца да творчай журналістыкі — усё ніяк не адважыцца. Бо ўсе добра разумеюць, што гэта якраз той выпадак, калі “больш няма каму”. Канешне, ахвотных знайсці можна. Але хто тады знойдзе праз пару гадоў саму БАЖ?..

 

 

Першы выбар

 

Жанна Мікалаеўна Літвіна (дзявочае прозвішча – Залозная) нарадзілася ў Мінску 30 жніўня 1954 года. Называю дату, бо яна і так пазначана ў даведніку “Хто ёсць хто ў Беларусі”. Па выпадковым супадзенні Жанна Літвіна нарадзілася ў адзін і той жа дзень і год з тым чалавекам, які стане першым прэзідэнтам Беларусі. Хаця лёсы іх будуць перасякацца, жыццёвыя шляхі яны абяруць дыяметральна супрацьлеглыя.

 

Бацькі Жанны ў той час жылі ў вёсцы Вадапой, што бліз беларускай сталіцы. Таму вучыцца ў 1961 годзе Жанна пачала ў мясцовай школе, дзе маці працавала завучам. І толькі праз паўгода, калі сям’я пераехала ў Мінск, дзяўчына пайшла ў мінскую школу №42.

 

Бацька Жанны Мікалай Залозны быў даволі вядомым мастаком, прычым не толькі ў Беларусі. Ён выкладаў жывапіс у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. Таму было б цалкам лагічным, калі б дзве дачкі пайшлі па яго слядах. Але маляваць пачала толькі Наталля.

 

Жанна выбрала журналістыку. Чаму? Рана адчула, што ёй было прасцей і лягчэй расказваць аб нечым словамі, чым фарбамі. У 1976 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і пачала працаваць у сістэме Дзяржтэлерадыё. Як пішуць у анкетах, “прайшла шлях ад малодшага да галоўнага рэдактара Галоўнай рэдакцыі вяшчання для моладзі”.

 

У 1984 годзе ўзначаліла радыёстанцыю “Беларуская маладзёжная”, а праз дзесяць гадоў, ужо ў іншай Беларусі, стала генеральным дырэктарам закрытага акцыянернага таварыства “БМ-Інфарм”.

 

Маральны выбар

 

Прыступкі журналісцкай кар’еры часам выглядаюць вельмі прывабна, але па сутнасці гэта азначае быць начальнікам над тымі, хто часам ведае не менш за цябе. Да таго ж, на начальніку ляжыць увесь клопат аб фінансаванні праекта.

 

Дарэчы, ЗАТ “БМ-Інфарм” было створана толькі пасля таго, як радыёстанцыя “Беларуская маладзёжная” існаваць перастала і з радыё ператварылася ў газету. А праз некалькі гадоў спыніла выхад і яна. У 2000 годзе ЗАТ “БМ-Інфарм” было ліквідавана.

 

На прыпынку “Беларуская маладзёжная” якраз упершыню і перакрыжуюцца шляхі Жанны Літвіной і кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. “БМ” была ці не адзінай станцыяй на дзяржаўным радыё, якая адважылася даць яму магчымасць выступіць у прамым эфіры.

 

Гэта не спадабалася тагачаснаму кіраўніку ўрада Вячаславу Кебічу. У 1994 годзе, напярэдадні выбараў, радыёстанцыя была зачынена. Чым кіравалася Жанна Літвіна? Прынцыпам свабоды слова. Вернасць яму, па вялікім рахунку, заўсёды на карысць грамадству, нават калі наступствы ў тым ці іншым выпадку прадугледзець складана. Потым сам Кебіч неаднаразова выказваў шкадаванне адносна свайго стаўлення да “Беларуская маладзёжнай” і наогул да незалежных СМІ.

 

Новае кіраўніцтва, нягледзячы на той факт, што падчас выбарчай кампаніі Жанна Літвіна была ў ліку давераных асоб Станіслава Шушкевіча, паспрабуе прыцягнуць яе на свой бок, але тая адмовіцца. Мабыць, раней за іншых зразумее, што мадэль савецкай сістэмы арганізацыі СМІ хутка будзе зноў запатрабавана.

 

Не буду распавядаць пра сумныя лёсы зачыненых газет, інфармацыйныя “зачысткі”, пастаянны эканамічны ціск на незалежныя СМІ і г.д. Скажу толькі пра адно: Беларусь на сёння ці не адзіная краіна ў Еўропе, дзе навіны ідуць у запісе, а не ў прамым эфіры. Атрымліваецца, па Булгакаву, “осетрина второй свежести”.

 

У 1973 годзе студэнтка журфака Жанна Залозная пазнаёмілася са сваім будучым мужам Аляксеем Літвіным. Адбылося гэта ў бібліятэцы. Свайго нарачонага Жанна спачатку пачула, а потым убачыла. Справа ў тым, што Аляксей Літвін быў у той час ваенным і, зразумела, насіў форму. Уявіце: чытальная зала, цішыня і цоканне афіцэрскіх ботаў… 5 кастрычніка 1974 года яны распісаліся.

 

Зараз доктар гістарычных навук, прафесар Аляксей Літвін працуе загадчкам аддзела ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытута гісторыі Акадэміі навук. Але ён не толькі гісторык. Артыкулы за яго подпісам перыядычна з’яўляюцца не толькі ў спецыяльным друку, але і ў папулярных выданнях. Гэта адказ на пытанні тых, хто цікавіцца яго сяброўствам у Беларускай асацыяцыі журналістаў.

 

 

Пасля звальнення з дзяржаўнага радыё разам з аднадумцамі ў 1994 годзе Літвіна заснавала мінскую гарадскую радыёстанцыю “Радыё 101.2 FM”, якая праіснавала крыху больш за год. У жніўні 1996 года яе зачынілі, матывуючы тым, што “частоты перашкаджаюць працаваць урадавай сувязі”.

 

Паралельна Жанна кіравала мінскім бюро беларускай службы Радыё “Свабода”, адкуль праз пяць гадоў па асабістым жаданні сышла, каб стаць адным з кіраўнікоў радыё “Рацыя”.

 

Галоўны выбар

 

Восенню 1995 года было створана грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ). Гэтую ідэю Літвіной падказаў тагачасны кіраўнік ПЭН-ЦЭНТРА Карлас Шэрман (на жаль, ужо нябожчык), чалавек з вельмі цікавым і складаным лёсам.

 

Праз год узнікла традыцыя дарыць Літвіной на розныя святы выявы жабак. Такі экзатычны выбар тлумачыцца проста: абрэвіятуру БАЖ прачыталі наадварот. Першую ЖАБу Літвіной падарыла Вольга Панкратава, на той час выканаўчы дырэктар асацыяцыі. Зараз у калекцыі Літвіной іх ужо некалькі соцень.

 

Так атрымалася, што з першага дня свайго існавання БАЖ сутыкнулася з тым, што многія успрынялі яе як нейкую палітычную сілу. На меркаванне ўладных чыноўнікаў, там сабраліся ўсе “нячэсныя” журналісты (што абсалютна не адпавядае рэчаіснасці, бо даволі істотная частка сябраў журналісцкай асацыяцыі працуе ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі).

 

Некаторыя прадстаўнікі апазіцыі жадаюць бачыць журналістаў побач (а лепш наперадзе) з сабой на барыкадах палітычнай барацьбы, што таксама было б непажаданым, бо БАЖ створана з іншымі мэтамі. Словам, калі пра кагосьці кажуць, што ён знаходзіцца паміж молатам і кавадлам, дык гэта пра ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

 

Пра ўзнагароды структуры, дзе сам калісьці знаходзіўся ў складзе кіраўніцтва, пісаць няёмка, але і не сказаць немагчыма. У 2003 годзе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” атрымала прэмію “Залатое пяро Свабоды” ад Сусветнай асацыяцыі газет. У 2004 годзе Еўрапейскі парламент узнагародзіў БАЖ прэміяй імя А. Сахарава “За свабоду думкі”. У чэрвені 2011 года Атлантычная Рада Злучаных Штатаў Амерыкі ўзнагародзіла БАЖ “Прэміяй Свабоды Атлантычнай Рады”.

 

У траўні 2012 года адбыўся VIІІ з’езд грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, дзе Жанну Літвіну адзінагалосна (як і на папярэдніх) абралі старшынёй арганізацыі. І зноў запытаюся: “Чаму?” Адкажу, каб не быць абвінавачаным у перадузятасці, цытатай з “Электроннай энцыклапедыі”: “Неисправимый альтруист, готова пойти на самопожертвование ради благородной цели”.

 

30.06.12

  • З кнігі “Без палітыкі”

 

«ХОББИ» ПОНЕВОЛЕ

Наверное, многие из вас знают детскую сказку «Королевство кривых зеркал». Напомним, что все имена и названия там произносились наоборот. Этот же принцип положил начало «хобби» председателя Белорусской ассоциации журналистов Жанны Литвиной. «Хобби» возникло не по ее воле.

 

Честно говоря, до момента создания БАЖ, –рассказывает Жанна Николаевна, —  я  никогда не задумывалась над тем, что за божьи создания эти лягушки? В некотором  роде они являются очень земными (не зря  относят к числу земноводных) предвестниками весны. Жаворонки поют о ее приближении в небе, а лягушки – на земле. Они  «приветствуют» приход солнечных дней. Если хотите, это символ пробуждения земли после зимы.  Никаких других эмоций лягушки у меня, по большому счету, никогда не вызывали. Может быть, только (в молодости) восхищение «жабьим хором» на Полесье, где очень много болот. В сумерках они просто разрывают воздушное пространство своими «трелями». Очень интересное явление природы

Первым, кто прочитал аббревиатуру БАЖ наоборот и получил ЖАБ, был один из создателей и учредителей ассоциации Игорь Рынкевич.  Именно он впервые предположил, что когда-то, возможно, это будет нашим «брэндом». Значения его словам никто не придал, и на многие годы  все об этом забыли. Первую жабу на День рождения мне подарили наши коллеги Оля Панкратова и Дима Парфинович. Наверное, в шутку. Но в жизни бывают ситуации, когда шутки довольно быстро и прочно приживаются. Со временем все знали, что мне нужно дарить, и  разного рода лягушек в доме стало очень много. Заполонили половину моей комнаты. Я даже часто прошу, что если очередным подарком будет жаба, то самая маленькая, самая изящная.

Кстати, когда Оля с Димой подарили первую, цепная реакция началась сразу же. Меня подобные сувениры слегка смущали и не очень нравились. Однако в какой-то момент пришлось подчиниться обстоятельствам  и, чтобы не обидеть людей, делать вид, что это мне по душе, а следующим этапом стала неизменная просьба о маленьких размерах.

— А как сейчас?

— Принимаю это как должное.

Знаю, что жаб ни в коем случае нельзя убивать, но один «враг» у меня есть постоянный. Когда на даче занимаюсь грядками,  очень часто встречаю земляных жаб. Беру  в целлофановый мешочек и отношу в другое место.

Даже не подозревала, каким у человека может быть воображение и  в каком виде можно придумать эту «выяву» так, чтобы она умиляла человека.

— И что больше всего умиляет тебя?

—  Наверное, здесь я буду говорить не столько об эстетических достоинствах жабьих изображений, сколько об ассоциациях, которые они вызывают. Это, прежде всего, люди, которые их дарили и ситуации, в которых всё происходило. Помню почти каждую.

— И сколько их уже в «коллекции»?

— Десятки. Специально я не подсчитывала, но то, что их более полусотни – абсолютно точно. Причем это не только статуэтки. Есть рисунки, вышивки, инкрустации из разных камней. Есть малахитовая жаба, которую привез из Уганды Серёжа Комлач.  Есть из дутого стекла и полудрагоценного хрусталя.   Есть  в виде перстней, браслетов, бус…

Боже, чего только не придумают люди!!!   К слову, на одном из самых почетных мест в коллекции стоит твоя турецкая жаба-подсвечник…

Когда  серьезно просят увязать  этих земноводных  и нашу профессию, то кроме, как «оба начинаются с буквы «ж», мне всегда видятся образы из сказки «Царевна-лебедь». Помните, там животное превращается в красавицу-царевну?  Очень хочется, чтобы когда-то независимая журналистика, загнанная сегодня не в самую хорошую нишу, набралась сил и  заняла в информационном пространстве по-настоящему царское место.

— А какая жаба для тебя была самой неожиданной?

— Наверное, самая первая. Мне и в голову не могло прийти, что на День рождения человеку можно подарить жабу. Это была  игрушка, пушистая, мягкая, яркая. До сих пор сохранилась. Есть огромные тапочки в виде лягушек. Размера 46-го. Занимают полшкафа.

Море магнитиков.

Когда ходишь по квартире, то найти какую-нибудь жабу можно в каждом углу, с функциональным, естественно, назначением. Это может быть мыльница, вешалка или подставка для телефона.

К слову, те, кто приходят в мой дом, очень часто спрашивают о таком большом количестве жаб. Объясняю. Конечно, в мифологии у лягушек не самый приятный образ, но раз люди  улыбаются, значит, все жабы у меня  добрые.

Кніга падрыхтавана да друку  02.11.2011

%d0%bb%d0%b8%d1%82%d0%b2%d0%b8%d0%bd%d0%b0-2

%d0%bb%d0%b8%d1%82%d0%b2%d0%b8%d0%bd%d0%b0-3_%d0%bb%d0%b8%d1%82%d0%b2%d0%b8%d0%bd%d0%b0-%d1%85%d0%be%d0%b1%d0%b1%d1%96

%d0%bb%d0%b8%d1%82%d0%b2%d0%b8%d0%bd%d0%b0-4 %d0%bb%d0%b8%d1%82%d0%b2%d0%b8%d0%bd%d0%b0-5 %d0%9b%d0%98%d0%a2%d0%92%d0%98%d0%9d%d0%90-1