Мірзаянаў Фёдар

%d0%9c%d0%98%d0%a0%d0%97%d0%9e%d0%af%d0%9d%d0%9e%d0%92-1

З кнігі "Жыццё пасля кратаў"

НЯСКОРАНАЕ СЭРЦА

Напамінак: Фёдар Мірзаянаў нарадзіўся 9 снежня 1990 года ў Баранавічах. Скончыў гімназію, у 2008 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Пасля падзеяў 19 снежня адбыў адміністратыўны арышт тэрмінам 15 сутак. 25 студзеня 2011 года зноў арыштаваны. Прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па арт. 293, ч. 1 і 2 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (“Масавыя беспарадкі”). 14 траўня 2011 года асуджаны на 3 гады зняволення.   Вядомая праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” прызнала яго палітвязнем.

Вызвалены 14.09.11.

Паміж двух маіх кніг (гэтай і “Супраць плыні”) Людміла Мірзаянава выдала сваю “Шчасце за кратамі”, якая складаецца з лістоў палітвязняў. Ракурс даволі нечаканы, бо каб напісаць такое, на многія рэчы трэба глядзець праз асабістае сэрца. Няскоранае сэрца.

— Мы размаўлялі з Вамі за тры месяцы да вызвалення Фёдара, што адбылося потым?

— Перад вызваленнем была падзея, на якой мне таксама хацелася б спыніцца. Гутарка пра наведванне Івацэвічскай папраўчай калоніі. Мабыць, яе кіраўніцтва не было ўпэўнена ў вызваленні сына, бо ў адваротным выпадку дазволу я бы не атрымала. Акрамя мужа са мной паехала маці. Напэўна такі стрэс ў 80 год перанесці вельмі цяжка, але яна настойвала — “Магу не дачакацца ўнука”.

Дарэчы, яна вельмі хворы чалавек, а на ўваходзе ў нас канфіскавалі ўсе лекі. Два дні яна была павінна абыходзіцца без іх. Вытрымала.

Калючы дрот, лай сабак, узброеныя людзі… Падобнае маці ўжо бачыла у 41-м годзе, калі фашысты ў яе роднай вёсачцы Залешаны Клецкага раёна расстрэльвалі актывістаў. Дзевяцігадовая дзяўчынка спытала тады свайго бацьку “За што?” і пачула “Гэта палітыка!”.

Нешта падобнае адбываецца і сёння, з той толькі разніцай, што іншадумцаў пакуль публічна не страляюць.

Менавіта ў “Воўчых норах” я даведалася, як здзекаваліся над Фёдарам перад судом і тое, што тады ён напiсау лiст, што хоча скончыць жыццё самагубствам.

Я пакідала Беларусь (за два тыдні да вызвалення сына) з амбівалентымі эмоцыямі.

З аднаго боку было цяжка, бо тут аставаўся сын за кратамі, мае сваякі, жонкі і маці палітзняволеных, з якім мы ўжо сябравалі.

А з другога боку мне было лёгка. Я ўжо так за гэтыя восем месяцаў стамілася ад таго, што жыву не ў краіне, а турме. Мінск — не горад-герой. Гэта горад пакутнік у цэнтры якога (побач з урадам) знаходзіцца следчы ізалятар, куды мы хадзілі, як на працу.

Розніца па часе паміж Сахалінам і Мінскам –больш за восем гадзін. Калі ў нас ноч, тут дзень. Я літаральна жыла Беларуссю. Гадзінамі па скайпе размаўляла з Аленай Ліхавід, Марынай Адамовіч, Марынай Лобавай, Валянцінай Аліневіч, праваабаронцамі “Вясны”, “Салідарнасці” і іншымі. Бывала ўжо сонейка свеціць, муж збіраецца на работу, а я толькі выходжу з пакою, дзе ў нас стаць камп’ютар. Вяла свой блог на “Партызане”, друкавала лісты палітзняволеных у незалежных СМІ.

Шмат хто вельмі расчараваны тым, што беларуская апазіцыя не змагла аб’яднацца напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і высунуць адзінага кандыдата, а зараз у яе няма адзінай стратэгіі.

Што тычыцца мяне, то я не расчаравалася, бо ведаю, у якіх умовах працуе сёння апазіцыя. Калі нехта іх крытыкуе, я заўжды кажу — “Дзякуй, што ёсць і такая”. Добра ведаю, як КДБ працуе на раскол. Робіць неверагодныя высілкі, каб іх раз’яднаць і сутыкнуць паміж з сабой. Уяўляю таксама колькі апазіцыянераў наўпрост працуе на гэтую спецслужбу.

На сваёй старонцы ў “фэйсбуку” я калісьці напісала, што тыя, хто сёння ідзе ў яе шэрагі, становяцца сябрамі апазіцыйных партый, у нейкім сэнсе камікадзэ. Яны нагадваюць японскія ўдарныя атрады “Божы вецер”. Таму ад мяне асабіста гэтым людзям — нізкі паклон.

Калі я даведалася пра тое, што Фёдара вызваляюць, адчувала радасць, што ён выходзіць на волю без нейкіх вельмі цяжкіх захворванняў, але не была па-сапраўднаму шчаслівай, бо ў сэрцы не было пакою.

Усё што сёння адбываецца, нагадвае нейкую гульню. Але, як вызначалі псіхолагі, дашкольнікі гуляюць 50 хвілін, а цяперашні кіраўнік краіны і яго атачэнне гуляюць месяцы і нават цэлыя гады. Уводзяць новыя сюжэты, удзельнікаў, пішуць новыя сцэнары. Дзеці гуляюць у асобым парадку і нашы ўлады таксама — арышт, краты, катаванне, абавязковае прашэнне пра памілаванне, гандаль, вызваленне і новы арышт з турмой.

І калі ў сцэнар “упісваецца” нешта новае, то гэта робіць толькі кіраўнік краіны. Толькі ён ўпэўнены ў сваёй абсалютнай непакаранасці.

… Сустракалі Фёдара як героя. Каля пад’езда дома была амаль уся студэнцкая група — некалі яны хадзілі на кожнае судовае паседжанне. Тройчы за дзень у сына брала інтэрв’ю радыё “Свабода”.

Раней напісаць прашэнне пра памілаванне яго чатыры разы прасілi: асабіста начальнік калоніі і нейкія “госці ў цывільным”. Фёдар прынцыпова адмовіўся. І так жа прынцыпова, калі выйшаў на волю, напісаў заяву на ўступленне ў Аб’яднаную грамадзянскую партыю. Чаму?

Магчыма, адным з адказаў будзе тое, што, калі ён у знак пратэсту (патрабавалі нічога дрэннага не пісаць пра прэзідэнта — заўвага аўтара) адмовіўся пісаць увогуле, атрымаў адразу аж пяць лістоў ад vip-персон з АГП. Перш за ўсё ад тых, каго паважаюць за эканамічныя погляды.

Фёдар напісаў Анатолю Лябедзьку ліст пра тое, што стане сябрам АГП, як толькі выйдзе на свабоду.

Так і зрабіў.

Рыхтаваўся да гэтага дня як да вялікага свята. Нават набыў сабе кашулю I камізэльку бел-чырвона-белых колераў.

А потым пачаліся даволі бязрадасныя будні. Фёдару “далі” пяць гадоў прэвентыўнага нагляду. Гэта азначае абавязковая рэгістрацыя ў органах ўнутраных спраў, татальны кантроль за ўсімі перамяшчэннямі, вялiкая пагроза забароны наведваць пэўныя месцы i пакідаць сваё жыллё ў пэўны час сутак.

Па сабе ведаю, што азначае іх “кантроль”. Заўсёды робяць так, каб пра іх прыход ведаў увесь пад’езд, быццам бы гутарка ідзе пра самых небяспечных злачынцаў… Прыходзяць заўсёды цэлым “кагалам”…

Фёдар не быў членам “Еўрапейскай Беларусі”, але з энтузіязмам патрымаў іх прапанову выйсці на Кастрычніцкую плошчу ў знак салідарнасці з астатнімі палітзняволенымі. Раздрукаваў з iнтэрнэту партрэт палiтвязня Эдуарда Лобава, з якiм разам сядзеў у папраўчай калонii. Больш за тое на сваёй старонцы “У кантакце” размясціў адпаведны заклік.

У КДБ гэта прачыталі і з самай раніцы 30 кастрычніка яго затрымалі. Нават не паспеў паесці і схадзіць у прыбіральню. Прывезлі Ў РАУС і пачалі вадзіць па розных кабінетах. Пыталіся пра нейкія дробныя злачынствы, наркотыкі, крадзяжы. А на адмову сядаць на чарговы стул прыгразілі прыкаваць да батарэi і збіць.

Калі ў сына пачаўся вельмі моцны галаўны боль, яму выклікалі “хуткую дапамогу” і ў шэсць гадзін вечара адпусцілі. Але з поля бачнасці не выпусцілі. Следам за таксоўкай Фёдара ехалі міліцыянты. Яны нават не адсталі ад яго, калі той зайшоў у кафэ паесці… Вось на што ідуць грошы падаткаплацельшчыкаў…

Гэта стала апошнім “аргументам”, каб з’ехаць на вучобу за мяжу. Дарэчы, разам з ім з краіны з’ехаў і Ілля Васілевіч. Фёдар аформіў усе неабходныя дакументы на свайго любімага ката Пушыка. Маўляў, жывёла, як гаспадар, павінна стаць палітэмігрантам…

— Так дзе ён зараз?

— У Лодзі.

Гэта вядомы тэкстыльны цэнтр. Па узроўню прамысловасці і колькасці насельніцтва зараз Лодзь — трэці горад Польшчы. Калі сын пабываў на прэзентацыях кафедраў, сказаў — хачу тры гады вывучаць тэарэтычную эканоміку менавіта тут.

Шчыра кажучы, выбар крыху здзівіў, і я спытала: “Навошта табе тэарэтычная эканоміка, калі ты два з паловай гады ўжо вывучаў мікраэканоміку , макраэканоміку і г.д. у мінскім эканамічным універсітэце (“наргаз” — заўвага аўтара)?”. Ён адказаў: “Больш за тое я нават не буду прасіць, каб мне залічылі гэтыя прадметы, бо яны так могуць зрабіць толькі тады, калі колькасць гадзін у польскім ВНУ і беларускім будуць амаль аднолькавымі. Я сказаў — не трэба, бо гэта будзе перашкаджаць вучыць мову і потым не будуць добрымі ўмовы для вывучэння іншых прадметаў і практыцы”.

Сапраўдны, у словах сына ёсць сэнс. Прадметы адны і тая ж, але змест у іх іншы. Ад беларускай “эканамічнай мадэлі” ён ўжо стаміўся.

— А Вы былі там?

— Так.

Мы былі ў Лодзі з мужам у студзені гэтага года. Прыгожы і старажытны горад. У ім захавалася з былых часоў амаль усё. Вельмі спадабаўся. Магчыма, таму, што там не праводзяць “Дажынкаў”… Наш Нясвіж цяпер нагадвае нейкі гламурны макет…

Першае, што зрабілі ў Лодзі наведалі помнік Тэдэушу Касцюшцы. Мінулым разам я падрабязна расказала, што майго бацьку хацелі назваць у гонар яго. А імя Фёдар — кампраміс, бо Тадэуша “па-простаму” называюць Тодарам.

Дарэчы, перад самым ад’ездам у Лодзь да нас наведаліся міліцыянты. Магчыма, яны разумеюць, што за грошы падаткаплацельшчыкаў займаюцца поўнай “лухтой”. Замест таго, каб лавіць сапраўдных крымінальнікаў, п’яніц, наркаманаў марнуюць сілы і час на “палітычных”. Стараюцца кожны свой прыход зрабіць максімальна гучным і заўважным. У кватэру звычайна іх не пускаю. Не хачу, каб там быў нават міліцэйскі дух. Каб чулі ўсе суседзі, праз дзверы пытаюць пра маё прозвішча і імя, пра то, калі прыедзе Фёдар. Апошні раз на гэты конт папрасіла ўнесці у пратакол у якасці адказу на гэта пытанне такую фразу — “калі “лязнецца” рэжым”…

Менавіта ў Лодзі я і ўбачыла свайго сына першы раз пасля яго вызвалення. Фёдар за восем месяцаў няволі літаральна змаркоціўся па вучобе, у яго вачах — смага да ведаў, інфармацыі.

— Дапускаю, што там не толькі яна… Што змянілася ў Вашым сыне?

— Перш за ўсё погляды на жыццё. Ён другі.

Стаў больш сур’ёзным, разважлівым, стрыманым. Як быццам бы нясе з сябе нейкую вялікую тайну.

Адной са сваіх знаёмых ён расказаў пра тое, што працягвае бачыць сны пра СІЗА… Напэўна, гэта траўма будзе жыць яшчэ доўга…

Крыху схуднеў.

— Шмат прыходзілася чуць пра тое, што, моладзь, якая атрымлівае адукацыю за мяжой, не вяртаюцца ў Беларусь. А якія планы ў Вашага сына?

— Пра вяртанне ў Беларусь сёння Фёдар размоў не вядзе. Ён разумее, што маладыя людзі з самастойным і крытычным мысленнем, якiя ненавідзяць рэжым, дзяржаве і Лукашэнкі не патрэбныя. Іх гноят ў калоніях і турмах. А краіне такая моладзь патрэбна. І Фёдар гэта ведае. Ведае, як патрэбныя Беларусi высакакласныя спецыялісты, прафесіяналы, людзі, якія маюць свой капітал і гатовыя інвеставаць яго ў развіццё нацыянальнай эканомікі. Таму ў планах Фёдара на бліжэйшую і сярэднюю перспектыву – атрымаць якасную вышэйшую адукацыю, «самаутварыць сябе». Пра гэта ў свой час казаў Д.І. Мендзялееў: «Краіне асабліва патрэбныя добра адукаваныя людзі». Дарэчы, у Польшчы, як і ў большасці еўрапейскіх краін, двухузроўневая сістэма вышэйшай адукацыі. Таму першапачаткова Фёдар плануе атрымаць ступень бакалаўра. Затым працягнуць навучанне на ступень магістра. Магчыма, нават у іншым еўрапейскім ВНУ.

%d0%9c%d0%98%d0%a0%d0%97%d0%9e%d0%af%d0%9d%d0%9e%d0%92-2

cnv000009

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

%d0%bc%d1%96%d1%80%d0%b7%d0%b0%d1%8f%d0%bd%d0%b0%d1%9e1

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

%d0%bc%d1%96%d1%80%d0%b7%d0%b0%d1%8f%d0%bd%d0%b0%d1%9e2