Процька Таццяна

%d0%bf%d1%80%d0%be%d1%82%d1%8c%d0%ba%d0%be

З кнігі "Асобы"

ПРАВААБАРОНЦА ТАЦЦЯНА ПРОЦЬКА

Падрыхтавана да друку 19.03. 2008

Ведаючы, што некаторыя ставяцца да Таццяны Процька неадзначна, наўмысна пачну менавіта з непрыемнага для яе моманту. У 2000 годзе пасля даволі жорсткіх дыскусій (у тым ліку і фінансавых) група апанентаў Таццяны Процька выйшла з Беларускага Хельсінкскага камітэта і стварыла новае грамадскае аб’яднанне – “Хельсінкі XXI”. Не буду зараз нават спрабаваць знайсці тут нейкую праўду, бо ў кожнага яна, як вядома, свая. Таму ўсе асабістыя меркаванні выношу за дужкі, канстатуючы толькі факт: раскол адбыўся амаль восем гадоў таму, а новае аб’яднанне так і засталося віртуальным, між тым як БХК на чале з Процька існуе і дзейнічае па сённяшні дзень.

Таццяна Сяргееўна Процька нарадзілася ў Мінску 8 лютага 1951 года. Бацькі ў яе былі журналістамі, і, можа, менавіта сямейная атмасфера ці не з дзяцінства сфарміравала ў яе жаданне быць у эпіцэнтры падзей. Спачатку Таццяна вучылася ў Мінску ў 27-й школе, а потым ў добра вядомай 103-й, якую скончыла з залатым медалём.

Паступіла на вячэрняе аддзяленне фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Днём – праца, вечарам – вучоба. У яе гэта азначала – з раніцы да позняга вечара ў БДУ, бо працавала там жа, дзе вучылася: з 1968 года тэхнікам, а з 1972 інжынерам кафедры фізікі паўправаднікоў.

Узначальвала камсамольскую арганізацыю, спачатку супрацоўнікаў, а потым і студэнтаў факультэта, была прафаргам кафедры паўправаднікоў. Пасля заканчэння БДУ паступіла ў аспірантуру Інстытута філасофіі і права, у 1983 абараніла дысертацыю кандыдата філасофскіх навук па тэме “Змяненні структуры фізічных ведаў у працэсе іх развіцця”. І новы круты паварот – пераход на працу ў Інстытут гісторыі АН БССР.

Менавіта ў гісторыі Таццяна Процька і знайшла сваё прызванне. Але не ў якасці кабінетнага вучонага, а ў спалучэнні з журналістыкай і грамадскай дзейнасцю. Былі прахадныя тэмы, пакуль яна не выйшла на сваю галоўную, даследванню якой аддасць амаль дзясяць гадоў жыцця. Вынік – грунтоўная манаграфія болей за 600 старонак “Станаўленне савецкай таталітарнай сістэмы ў Беларусі (1917 – 1941гг.)”, якая пабачыла свет ў 2002 годзе. Першае і пакуль што апошняе ў беларускай гістарыяграфіі навуковае даследаванне. Што зразумела: такая тэма не магла быць даспадобы ні тады, ні цяпер.

Пабудавана манаграфія на добрых дзве трэці на матэрыялах рэспубліканскага і маскоўскіх архіваў КДБ. Гісторыку Таццяне Процька пашанцавала трапіць у лік невялічкай групы даследчыкаў, што паспелі дамагчыся допуску ў наглуха запачкаваныя сем дзесяцігоддзяў запар архіўныя сховішчы падчас кароткай перабудовачнай стыхіі. Хутка дзверы беларускага КДБ зноў намёртва зачыніліся.

Усё, пасля такой манаграфіі можна больш нічога не пісаць. І можна лічыць, што галоўная справа жыцця зроблена, а імя аўтара назаўсёды ўпісана ў беларускую гістарыяграфію. Але, ведаю, Таццяна Сяргееўна працягвае працу над другой часткай тэмы. Поспехаў ёй.

Пачатак дзевяностых – час надзей на перамены. Час абуджэння грамадскай актыўнасці. Ён стымуляваў многіх да пошуку новага попрышча для дзеяння. У 1992 годзе Процька з акадэмічнага Інстытута гісторыі пераходзіць на работу ў Белдзяржрадыёкампанію, дзе была старэйшым рэдактарам, рэдактарам радыёчасопіса “Наша мінуўшчына”, палітычным каментатарам. Але перамены неўзабаве сталі мяняць свае колеры. У тым ліку літаральна.

14 траўня 1995 года ў Беларусі адбыўся першы рэферэндум. Сярод іншага было пытанне і аб змене дзяржаўнай сімволікі. Не буду гаварыць, што асабіста мне больш падабаюцца белыя і чырвоныя колеры. Справа ў іншым. Наўрад ці былы кіраўнік прэзідэнцкімі справамі Іван Ціцянкоў хацеў застацца ў найноўшай гісторыі Беларусі чалавекам, які першым публічна зняважыў дзяржаўны сімвал, але так і адбылося.

На дзень наступны пасля рэферэндуму ён залез на дах будынка Адміністрацыі Прэзідэнта, разарваў яшчэ дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг і нешта на ім напісаў. Больш за тое, свой ўчынак Ціцянкоў зафіксаваў на відэастужку. Факт важны, бо надалей ён будзе сцвярджаць, што нічога падобнага не было. Доказам, што ўсё ж было, паслужыць менавіта стужка, з якой паспеюць зрабіць копіі яшчэ да таго, як арыгінал цудоўным чынам нехта “размагніціць”.

Процька даведалася аб усім, што адбылося на даху прэзідэнцкай адміністрацыі, на чарговым З’езде беларусаў свету, які якраз у той час праходзіў у Мінску. І разам са Зміцерам Санько звярнулася ў рэспубліканскую пракуратуру з патрабаваннем узбудзіць крымінальную справу па факту знявагі дзяржаўнага сцяга. Мабыць, зараз такое немагчыма ўвогуле, а тады чыноўнікі яшчэ былі вымушаныя рабіць выгляд, што прыслухоўваюцца да грамадзян. Следства ішло амаль месяц. Вёў яго Станіслаў Новікаў. Як і трэба было чакаць, ніякага крыміналу ў дзеяннях Ціцянкова ён не ўбачыў, крымінальную справу ніхто так і ўзбудзіў.

Гэта для Таццяны Процька і стала галоўным штуршком да стварэння Беларускага Хельсінкскага камітэта, бо зрабілася ўжо відавочным, што дамагацца праўды трэба іншымі шляхамі, не адной, а разам.

12 кастрычніка 1995 года адбыўся ўстаноўчы сход БХК, а 1 лістапада Мінюст уручыў кіраўніцтву БХК пасведчанне аб рэгістрацыі.

У 1998 годзе ў Мінску пачала працаваць Кансультацыйна-назіральная група АБСЕ на чале з Хансам-Георгам Вікам, які імкнуўся паспрыяць дэмакратычным пераменам у Беларусі праз арганізацыю дыялога, перамоўнага працэсу дэмакратычнай апазіцыі з уладамі. Там і з’явіўся знакаміты тэрмін – пакрокавая стратэгія.

Прымала ўдзел у перамовах і Таццяна Сяргееўна Процька. З самага пачатку ўзнікла шмат спрэчак наконт мэтазгоднасці гэтага кроку, бо ўсе (кіраўніцтва БХК таксама) добра разумелі, што дамагчыся цывілізаванага дыялога з уладамі проста немагчыма. Аднак выключна негатыўнае стаўленне некаторых з апазіцыі да перамоў, на мой погляд, было памылковым.

Так, перамовы прэзідэнцкі бок, як і чакалася, праваліў, аднак гэта быў таксама вынік. Упэўнены, амаль усе эканамічныя і палітычныя санкцыі, якія мы маем зараз, нарадзіліся менавіта тады, калі стала абсалютна яснай сапраўдная пазіцыя ўладаў. Як і іх стаўленне да імі ж падпісанай рэзалюцыі саміту АБСЕ ў Стамбуле, а на гэтым прыкладзе да міжнародных дамоўленасцяў.

Стварыўшы БХК, Таццяна Процька, па сутнасці, стала пачынальнікам праваабарончага руху ў Беларусі. Хутка актыўная дзейнасць БХК прынесла яму дастаткова шырокую вядомасць і аўтарытэт як у Беларусі, так і за яе межамі. Адпаведна, у камітэта пачалі ўзнікаць і праблемы. То там, то тут.

У 2004 годзе з падаткавікамі. Не, ніякіх новых еўрапейскіх грантаў БХК не атрымліваў. Усё, як і раней, рабілася празрыста і легальна. Аднак у снежні 2005 Прэзідыум Вышэйшага гаспадарчага суда РБ раптоўна ў дзейнасці БХК убачыў нешта пазазаконнае.

Сутнасць прэтэнзій датычылася грантаў Еўразвязу. Раней і беларускім бокам, і еўрапейскім лічылася, што яны не падпадаюць пад падаткаабкладанне, а напрыканцы 2005 нечакана высветлілася – гэта было памылкай. І БХК прапанавалі заплаціць грошы, якія нават па мерках багатай Еўропы лічацца немалымі.

А ў другой палове года наступнага беларускія ўлады вырашылі БХК ліквідаваць увогуле. І толькі вельмі негатыўная рэакцыя сусветнай грамадскасці прымусіла прытармазіць справу. У Вярхоўным судзе РБ першае пасяджэнне на гэты конт было прызначана на 28 лістапада 2006 года, але яго перанеслі на год наступны, а потым справа супраць БХК была наогул прыпынена. Праўда, гэта не можа быць поўнай гарантыяй, што яе калі-небудзь не захочуць рэаніміраваць.

Мабыць, такое ж рашэнне было прынятае і наконт арэнды памяшканняў, дзе месціцца цэнтральны офіс арганізацыі. Належыць яно адной са структур Упраўлення справамі Прэзідэнта. Першапачаткова ўладальнікі маёмасці хацелі развітацца з БХК.

Аўтаматычна гэта азначала б знішчэнне юрыдычнага адраса камітэта, што магло б стаць “пахаваннем” і яго самога. Але ўлада дала “задні ход”.

З кнігі "Без палітыкі"

БОНИСТИКА ТАТЬЯНЫ ПРОТЬКО

Уверен, многие знают её как известного правозащитника, председателя Белорусского Хельсинкского комитета и одного из руководителей созданного недавно движения «Говори правду!», некоторые — как историка спецслужб и кандидата философских наук. И почти никто не в курсе одного из самых давних её увлечений – бонистики, то есть коллекционирования старинных бумажных денег.

— Коллекционеры это особые люди, — рассказывает Татьяна Протько, — В каком-то смысле все они с отклонениями от каких-то устоявшихся норм, потому что нельзя назвать точную  причину коллекционирования. Обычно говорится шаблонное  — «в познавательных целях». На мой взгляд, в основе лежат совершенно иррациональные чувства – добыть и обладать. И обладание приносит ничем не объяснимую радость и счастье. Думаю, эти чувства первобытные, свойственны  человеку испокон веков.

Бонистика отличается от других «добыть и обладать» особым свойством, ведь деньги (извините за банальность) – это кровь любого государственного механизма. Когда ты притрагиваешься к этой «крови», думаешь о том, что произошло или могло произойти по их воле, то чувствуешь, как эта кровь струилась не только в жилах неких государственных предприятий, но и  простых людей. Начинаешь осознавать, как это сказывалось на  жизни или давало  возможность (или нет) осуществить  мечты. Вот за эту бумажку можно было купить корову, а за ту – построить дом, например.

— И когда началось Ваше увлечение?

— Скажу искренне – не помню. Наверное, когда папа первый раз принес домой одну царскую купюру. Кажется, это были «три рубля». Я еще в школу тогда не ходила. В этой купюре было что-то волшебное.

А когда повзрослела и начала учиться, мальчики, которым нравилась, чтобы мне угодить (дети всегда что-то собирают) стали дарить старинные купюры.

Конечно, это не было серьезным увлечением и только значительно позже, став совершенно взрослой и выйдя замуж (муж поддержал мое увлечение), начала ходить в  клуб филателистов, где в то время были секции нумизматов и бонистов.

У меня была довольно неплохая коллекция монет. Все поменяла на боны, то есть на бумажные деньги. Каждый нормальный коллекционер имеет богатый обменный фонд.   Он и помогает «приобрести» новое.

—  Вы никогда не считали, сколько у Вас старинных денег? Может, я разговариваю с миллионершей?

— Увы, нет. Скажем так – достаточно много. Наверное, речь идет о 700-750 бонах.

— А по номиналу?

— Никогда над этим не задумывалась. Как историк, я вижу, прежде всего, процессы, которые тогда происходили в обществе. Давайте вместе посмотрим мою коллекцию.

Вот то, что касалось территории Беларуси. Начало XX века.

Это вот очень интересный экземпляр – боны  займа «Свобода». Он появился в моей коллекции совсем недавно.

— А что это такое?

— Повторюсь, что деньги – реальное отражение ситуации в стране. В последнее время  мы очень много говорим о 1917 и 1918 годах. О зарождении первого самостоятельного белорусского государства – БНР, а затем и БССР. Название придумать проще, чем наладить свою денежную систему. В свое время на территории нашей страны «ходили» совершенно различные деньги. Их было много. В своей коллекции я и попыталась собрать ту, если можно так выразиться, «смуту».

У меня есть первые советские деньги, которые в плане обеспеченности неким эквивалентом не значили абсолютно нечего. Они так и назывались – расчетные знаки, в отличие от царских кредитных билетов, где всегда указывался золотой эквивалент.

— А «керенки»?

— Сейчас их  покажу. Первыми были так называемые «думские» деньги. На них в узоры вплетена  свастика. В то время она не была чем-то позорным и обозначала только плодородие и благоденствие.

А «керенки» шли  «листом». Ножницами нужно было вырезать необходимую сумму. Мелкие деньги – всегда проблема.

–Прямо, как наши «купоны»…

— Совершенно верно. Их еще называли «пивными наклейками».

— Похоже.

–Проблема в то время была в другом. Изготовление монет – очень дорогостоящее дело, во время Первой мировой  войны «копейки» были бумажными и даже в виде почтовой марки. В отличие от металла бумага почти ничего не стоит: и сделать, и перевести такие деньги легче. Мы как-то не задумываемся, но производство самих денег – удовольствие дорогостоящее.

Займ «Свобода»  выпущен Временным правительством Керенского. После отречения царя от престола Временное правительство пришло к власти и попыталось что-то сделать в условиях войны и разрухи. Выпустили облигации, то есть сделали то, что практикует любая власть. Их покупать не хотели. Люди не верили. Этот займ провалился, хотя и был на очень выгодных условиях.

Когда к власти пришло советское правительство, оно начало выпускать свои деньги только в 1919 году, а до этого времени «ходило» всё, что было выпущено в оборот  ранее. Даже со знаком «неделимости России» двухглавым орлом.

В российской истории довольно много несуразиц. «Думские» деньги в достаточном количестве выпустили только в ноябре 1917 года, то есть тогда, когда самой Государственной Думы уже не было…

Первые советские расчетные знаки, как и «керенки», очень быстро обесценились. Они даже чем-то внешне немного похожи.

С 1921 года  советское правительство начинает пытаться установить нормальное денежное обращение.  Выпускает свои деньги, другие (царские, думские, керенки) из обращения изымаются. Но инфляция была просто бешеная. Вот только одна надпись, которую делали на денежных купюрах: «Один рубль 1923 года равен одному миллиону (!!!) дензнаков 1922 года, изъятых из обращения». Тогда ходила  песенка: «Захожу я раз в буфет, ни копейки денег нет — разменяйте 10 миллионов». Это насчет «миллионерши»…

А вот это довольно редкий экземпляр – «Один червонец». Это уже банковский билет, то есть не расчетный знак, который был простой бумажкой. Он  обеспечивался золотом реально. Были выпущены специальные деньги для расчетов с заграницей — «один рубль золотом». Это была уже твердая валюта. Но у обычных людей, как правило, ее никогда не было. Зарплату платили обычными деньгами. Потом появились деньги с «рабочими» и «танкистами» и довоенные «червонцы».

После войны появились другие деньги. Их помнят все дети моего поколения. Родители всегда давали нам рубль. Если добавить еще 10 копеек, можно было бы купить хорошее мороженое – эскимо на палочке, но мы ограничивались дешевым «Фруктовым». Оно стоило 70 копеек. Когда шли в парк, больше трех рублей никто никому не давал.

В 1961 году произошла очередная денежная реформа. Деньги стали маленькими, внешне  очень похожими на те, что стали выпускать в Беларуси после  распада СССР. Только расцветки сохранялись традиционные: рубль — желтовато-коричневый, три рубля – зеленые, пятерка – синяя, десятка – красновато-розовая.

Среди бон есть и очень редкие.

Например, особенно ценными считаются две рейхсмарки. Дело в том, что, когда их развозили по Беларуси, партизаны напали на конвой и тех, у кого находили две марки, сразу зачисляли во враги.

И вообще, рассказывать о бонах можно очень долго, наверное, как и про любую коллекцию…

Кніга падрыхтавана да друку  02.11.2011

%d0%bf%d1%80%d0%be%d1%82%d1%8c%d0%ba%d0%b0 %d0%bf%d1%80%d0%be%d1%82%d1%8c%d0%ba%d0%be