Радзіна Наталля

%d1%80%d0%b0%d0%b4%d1%96%d0%bd%d0%b06

З кнігі "Жыццё пасля кратаў"

ВІРТУАЛЬНЫ НАРЫС

Даведка: Наталля Радзіна нарадзілася 3 мая 1979 года . У журналістыцы з 1997 года. Паралельна з працай у СМІ скончыла журфак БДУ. Неаднаразова падвяргалася арыштам і збіццю ў часе асвятлення акцый апазіцыі.

У ноч з 19 на 20 снежня 2010 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, была затрымана ў рэдакцыі сайта charter97.org і змешчана ў СІЗА КДБ, дзе ёй было прад’яўлена абвінавачанне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі).

28 снежня мера стрымання зменена на падпіску аб нявыездзе. З 30 снежня 2010 года  жыла ў Кобрыне. 1 красавіка 2011 таемна з’ехала з краіны.  18 жніўня 2011 года папрасіла палітычнага прытулку ў Літве.

Зразумела, што звычайна віртуальнымі бываюць інтэрв’ю, але я аддаю перавагу іншаму журналісцкаму жанру. Нарысам гэты артыкул з’ляецца перш за ўсе таму, што ў ім фактычна ўсё жыццё Наталлі Радзінай.

Шлях у прафесію

Мабыць, нумеролагі гэты момант патлумачылі больш прафесійна і, як заўсёды, больш “туманна”. Я ж проста канстатую факт. Наталля Радзіна нарадзілася ў дзень, калі Польшча святкую дзень сваёй Канстытуцыі. Той самай, якая была прынятай у 1791, з’ўляецца самай першай у Еўропе, і другой (пасля амерыканскай) у свеце.

Дарэчы, палякі заўсёды здзіўляюцца, чаму гэтая свята не адзначаюць у нас, бо яно такое ж польскае, як і беларускае – у той момант дзяржава ў нас была агульнай.

Аднак, я хачу засяродзіць вашу ўвагу зусім не гэтым. Канстытуцыю 1791 года  лічаць, як казаў Сенэка, першай ластаўкай еўрапейскай дэмакратыі. Менавіта гэты арыенцір і стаў галоўным у жыцці  Радзінай. А пра то, як яна пачыналася (па маёй просьбе) Наталля распавядзе сама.

—   Нарадзілася я ў горадзе Кобрыне Берасцейскай вобласці. Бацька — ваенны, служыў у верталётнай эскадрыллі. Маці амаль усё жыццё працавала ў дзіцячым садку. Калі мне было ўсяго поўгады, бацьку адправілі служыць у Польшу, у горад Легніца. Там я пражыла да 6 гадоў. Гэтыя гады вельмі добра памятаю, хаця і была маленькай дзяўчынкай. Мы жылі ў старадаўнім доме з высокімі столямі і печкамі, абкладзенымі вельмі прыгожымі кафлямі. Памятаю, што ў нас было шмат сяброў-палякаў. Хаця часы былі для Польшы змрочныя (1980-е), ваеннае становішча, паўсюль арыштоўвалі актывістаў «Салідарнасці»,  простыя беларусы і палякі сябравалі. Няглядзечы на тое, што майго бацьку можна было б назваць «акупантам», людзі разумелі, што ў цяжкім становішчы ўсі — і палякі, і беларусы, і украінцы, і рускія. Усе жывуць у адной «турме народаў».

Бацька мой — Валянцін — хоць і быў ваенным, ніколі не ўступаў у камуністычную партыю. Прынцыпова. Знаходзіў тысячы прычын і адмаўляўся. І яшчэ падпольна хрысціў усіх сваіх дзяцей (а нас у сям’і трое). Маці — Надзея – прыклад адданасці і любві да дзяцей. Усё сваё жыццё, усе свае сілы і здароўе яна аддала нам.

У 1986 годзе наша сям’я вярнулася ў Беларусь. Я пайшла ў школу, якую скончыла ў 1996 годзе. Адразу паступіла на факультэт журналістыкі БДУ.

— А чаму вы ўвогуле вырашылі стаць журналістам?

– Насамрэч, я доўга вагалася: куды пайсці вучыцца. Бацькі адпраўлялі ў медыцынскі універсітэт, я думала пра гістарычны факультэт. Але потым зразумела, што бліжэй мне ўсё ж такі журналістыка. Проста захацелася займацца менавіта гэтай справай. Як і ўсім маладым людзям у гэтым узросце, прафесія здавалася вельмі рамантычнай. Бацькі былі катэгарычна супраць. Памятаю, як бацька крычаў: «Гэта сабачча прафессія! Будзешь усё жыццё капацца ў гразнай бялізне!» Але ж я упартая і бацькам прыйшлося змірыцца і падтрымаць мой выбар. Сёння яны ганарацца, што іх дачка журналістка. Прынамсі, што менавіта незалежная журналістка. Памятаю, каі выйшла з турмы КДБ, перш за ўсё патэлефанавала бацькам. І першае пытанне ад шчаслівага бацькі было: «Дачка, ты выйшла з высока паднятай галавой?» Гэта ён меў на ўвазе, ці не пайшла на нейкія дамоўленасці са «следствам». І вельмі ўзрадаваўся, калі я адказала: «Так, саромецца няма чаго!»

На факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта я паступіла у пераломны момант гісторыі Беларусі — ў 1996 годзе. У гэтым годзе ў Беларусі усталявался дыктатура. Гэта і стала вырашальным у маёй прафесіі. Я зразумела, што патрэбна нешта рабіць, каб змяніць сітуацыю. У дзяржаўнай прэсе я не працавала ніколі ніводнага дня. У 1997 годзе, на 2 курсе, я ужо пайшла працаваць у газету «Імя». Там пазнаёмілася з людзьмі, якія сталі маімі сябрамі на ўсё жыццё. Алег Бябенін, Мікалай Халезін, Зміцер Бандарэнка. Адно з першых інтэрв’ю ўзяла у Андрэя Саннікава, які только зышоў з пасады намесніка міністра замежных справаў. І таксама зразумела, што гэты чалавек — сапраўдны лідар, які можа змяніць сітуацыю ў краіне да лепшага. Гэта нас усіх і аб’яднала ў той час, аб’ядноўвае і сёння — прага да пераменаў, вера, што гэта магчыма, толькі патрэбна ўвесь час працаваць.

Пасля «Імя» былі яшчэ газэты «Народная воля», «Наша Свабода», «Навіны». У 2001 годзе Алег Бябенін запрасіў мяне працаваць на сайт Хартыі-97. З тых часоў і працую яго галоўным рэдактарам.

 Журналіст і палітыка

Спрэчкі наконт таго, трэба лі, альбо не беларускім журналістам прымаць актыўны ўдзел у палітычных мерапрыемствах у якасці (даруйце таўталогію) у якасці ўдзельнікаў у Беларусі вядуцца ўсе апошнія дзесяцігоддзі і адрозніваюцца ад нейкіх агульнапрынятых стандартаў. Не хочацца зараз займаць чыйсьці канкрэтны бок, але тое, што нас падзялі на “чэсных” і нячэсных – бясспрэчны факт. І на мой погляд, далёка не самы станоўчы… Гэта мякка кажучы…

– У дыктатарскай краіне журналіст больш чым журналіст. Ён таксама змагар за свабоду. Калі нас забіваюсь, як гэта здарылася с Змітром Завадскім, Веранікай Чаркасавай, Алегам Бябеніным, мы не можам быць проста журналістамі, якія апісваюць рэчаіснасць. Хаця б у памяць аб нашым забітых калегах, а Алег Бябенін і Вераніка Чаркасава былі маімі добрымі сябрамі. Я ніколі не дарую уладам іх страшныя смерці. Калі нас саджаюць у турмы, як гэта здарылася са мной, Ірынай Халіп, Анджэем Пачобутам, мы не маем права заставацца ў баку. Мы павінны змагацца за сваіх калегаў, за свабоду для іх і ўсей краіны. Таму, пакуль Беларусь пад Лукашэнка, я буду замагацца  за яе свабоду. І называйце гэта палітыкай, калі хочаце.

 — Былі ці не Вы маральна падрыхтаваны да такога брутальнага развіцця падзей? Усе падрабязнасці арышту?

– Да немагчыма быць да гэтага падрыхтаванай! 19 снежня я, як звычайна, шла на працу. Толькі адзелася пацяплей, таму што меркавала, што прыйдзецца начаваць на Плошчы. Нават з маці не развіталася, не пацалавала яе. Кінула на хаду «Пакуль!» і паляцела.  А 20-й гадзіне была на Кастрычніцкай разам з людзьмі, вела анлайн-рэпартаж па тэлефоне, пасля перамесцілася на плошчу Незалежнасці. Была наперадзе, недалёк ад ганку Дома ўраду. Ёсць у мяне такая рыса: як бы было небяспечна, заўсёды маю патрэбу глядзець усё сваіма вачыма. Але з’явіўся спецназ. Пачалі жорства збіваць людзей. Я апынулася паміж шэрагам спецназу і дэманстрантамі. Мяне сціснулі з абоім бокоў, прыжалі да спецназаўскага шчыта… А ён пластыкавы, я паслізнулася і спаўзла па яму на зямлю. Аказалася пад нагамі міліцыянтамі. Яны мяне нібыта не заўважалі — збівалі нагамі. Я была без шапкі, закрывала голаву рукамі, крычала, Але мяне ніхто не чуў… Удары сыпаліся па галаве, па спіне, па нагам. Я развітвалася с жыццём, бо зразумела, што яшчэ адзін удар па галаве — і мяне заб’юць. Выратаваў мяне нейкі хлопец з дэманстрантаў. Малады зусім, невялічкага росту. Ён сам упаў, ляжаў на снезе і схапіў мяне за капялюш, стаў цягнуць з-пад ног спецназаўцаў у свой бок, дзе іх не было. Вось так па лёдзе і выцягнуў. Потым кудысьці знік, і я так яго не ўбачыла. А мне вельмі б хацелася знайсці гэтага хлопца, бо ён выратаваў мне жыццё…

Калі ўстала на ногі пасля збіцця, першае адчуванне — шок, разуменне, што секуду назад магла памерці, таму шта гэтыя спецназаўцы білі насмерць, яшчэ адзін удар па галаве і магла б ужо не падняцца. З вачэй паліліся слёзы, пачалася легкая гістэрыка. І тут да мяне падбегла адна чытачка сайту «Хартыі», ведаю, што шматдзетная маці (мы калісці пра яе пісалі). Жанчына абняла мяне па-матчынаму і неяк сваёй дабрынёй вельмі хутка супакоіла. Адышоўшы ад шоку, я зноў пабегла працаваць, пачала перадаваць навіны на сайт. Але пасля пачала кружыцца галава, я зразумела, што збілі мяне сур’ёзна — трэба звяртацца да лекара. Убачыла напрыкацы плошчы, каля дарогі, «хуткую», пайшла туды. Але ў машыне «хуткай дапамогі» убачыла шмат пабітых людзей, з акрывавленыма галавамі.  Вырашыла, што мая справа можа пачакаць, няхай лепш зпачатку дапамогуць тым, каму гэта патрэбна болей… Азірнулася назад на плошчу, а там!… Амапаўцаў ужо сотні, людзей збіваюць і кідаюць у аўтазакі. Пачала хутка ўсё передаваць на сайт, забылася пра сваю разбітую галаву. Пабегла пасля хутчэй ў рэдакцыю. Там і працавала, нягледзячы на моцную боль, некалькі часоў запар. Навіны сыпаліся адна за другой. Было адчуванне, што зноў 37-мы год. Арышты шлі па ўсей краіне. У тры гадзіны ночы патэлефанавала маці, якая чакала мяне ў менскай кватэры. Папярэдзіла, што туды прыходзілі міліцыянты мяне шукаць. Ні на хвіліну не задумалася аб тым, што трэба некуды бегчы. Столькі ж працы! Працягвала пісаць. Спынілася толькі тады, калі пачалі грукаць у дзверы. Не паспела дайсці, як дзверы пачалі ламаць. Уварваліся чалавек восем ў масках, узброеныя, і адзін у «цывільным». Заставілі ўсіх адыйсці ад кампутараў і не чапаць тэлефонаў, здаць пашпарты. Арыштвалі мяне і ўсіх валанцёраў сайту. Я выходзіла апошняй. 4 гадзіны раніцы, суседзі папрачыналіся ад грукату, выбеглі на лесвіцу, а мяне як сапраўднага злачынцу пад рукі людзі ў масках выводзяць. Памятаю, што паспела ім сказаць, каб не пужаліся, што я толькі журналіст…

У аўтобусе толькі мне дазволілі не апускаць галаву. Потым зразумела, чаму. Толькі мяне павезлі ў КДБ, валанцёраў развезлі па РАУСам — ім далі па 10-15 сутак арышту толькі за тое, што былі са мной разам у рэдакцыі…

У КДБ усе фармальнасці, звязаныя з пастановаў аб арышце, занялі гадзіны тры. Потым мяне знясіленую аформілі у турму: забралі асабістыя рэчы, нават праваслаўны крэст. Увайшоўшы ў камеру, адразу ўпала на нары. Вельмі стамілася, вельмі балела галава. Пачыналася турэмнае жыццё, якое будзе цягнуцца паўтара месяца ў камеры турмы КДБ, потым два месяцы  фактычна пад хатнім арыштам у Кобрыне, пакуль не збягу. Да і пабег мой з-за адсутнасці пашпарту, які застанецца ў КДБ, будзе цягнуцца бясконцыя 4 месяцы ў «падполлі» у Маскве. Цяжкія часы, якія вельмі змянілі мяне.

— Ці можна было ўсё  зрабіць інакш?

— Нічога б я не мяняла ў сваім жыцці, нават, калі б была такая магчымасць. Тое, што мне прышлося пережыць, заставіла мяне зразумець, што ўсё у нашым жыцці адбываецца правільна, усё да лепшага. Што б ні здарылася, так мае быць. Гэтыя выпрабаванні зрабілі мяне толькі мацнейшай, але заставілі яшчэ больш палюбіць жыццё, больш зразумець людзей. Я стала больш талерантнай да іх, у турме многіх выбачыла.

 Эміграцыйныя разважанні

— Што было  самае цяжкое ў турме і на волі?

— У турме для мяне самым цяжкім былі не нейкія бытавыя праблемы. Да гэтага хутка прызвычаешся. Самым цяжкім, па-першае, была поўная ізаляцыя. Не было лістоў ад родных і сяброў, не было ніякіх газетаў. Нічога не ведала, што адбываецца на волі! Часам здавалася, што нас тут у «амерыканцы» зажыва пахаваюць. Але дапамагала вера, што за нас змагаюцца і беларусы, і ўвесь свет. Так і адбывалася, дзякуй Богу.

А па-другое, самым цяжкім было зрабіць выбар. Сапраўдны выбар — не сукенку выбраць ў краме. Калі ноччу мяне вызвалі на допыт і палкоўнік КДБ пачаў ціснць, пагражаць, што толькі за тое, што рэдагую «Хартыю» сяду не меньш чым на 5 год. Што пасля турмы выйду ў такім стане, што не змагу нарадзіць дзяцей, што пакуль я буду сядзець — памрэ мая маці, якая і так хворая. Каб гэта не адбылося, прапаноўваў даць паказанні на сяброў, падпісаць «дамову аб супрацоўніцтве» з КДБ. Памятаю, што стомленая (гэты была ноч і ўжо чацвёрты допыт за суткі) я заплакала, потым хутка супакоілася і сказала: «Не! Мне не патрэбная такая воля. Я на такой волі не змагу жыць, бо не дарую сама сабе». Пасля гэтага з большага ад мяне адчапіліся. Гэта был пераломны момант.

–У чым, на Ваш погляд, сутнасць жыцця за мяжой?

– За мяжой вельмі добра, калі ты туда прыязджаеш у камандзіроўку ці ў адпачынак. Тады цябе там падабаецца амаль усе: і людзі, і гарады, і атмасфера. Як гавораць, добра там, дзе нас няма. Няма ў сэнсе, калі ты там — у гасцях. А калі я нарэшце збегла праз Маскву з Беларусі і аказалася ў Вільні, то адчула толькі адзіноту і дзікае, невыноснае жаданне вярнуцца дадому. Усё было чужым: і кватэра, якую здымала, і людзі, і сам горад, у які раней так любіла прыяжджаць. Не дом, чужбіна! Выратоўвала толькі праца  – дзень і ноч працавала з маленькімі перапынкамі на сон. Потым,  у працэсе будавання працы рэдакцыі, пачала знаёміцца з вялікай колькасцю людзей. Многія з іх сталі блізкімі сябрамі. Гэтыя людзі шчодра даравалі мне сваю любоў, і далі мне мне сілы жыць і працаваць далей.

Пасля году ў Вільні, зараз я апынулася ў Варшаве. Тут адчыняецца офіс «Хартыі». Зноў новая краіна, новыя людзі. Але і тут тая ж любоў ад людзей. І яна выратоўвае. Я веру, што вытрымаю і дажыву да таго часу, каі змагу вярнуцца на радзіму.

 Погляд у будучыню

–Што чалавек адчувае ў той момант, калі свабода адначасова і ёсць і няма?

– Калі ты на свабодзе (не у сапраўднай турме), трэба цаніць жыццё. Трэба радавацца кожнаму дню, раннішняму сонцу, кубачку кавы, усмешкам людзей. Але пры гэтым трэба разумець, што мы прышлі ў гэты свет, не толькі каб дыхаць, есці, неяк функцыянаваць. Для мяне важная такая з’ява як «памяць продкаў». Я ведаю, што мае продкі — ліцвіны — змагаліся за годнае жыццё нашай краіны. І мне хочацца, каб ім хаця б не было сорамна за мяне. Краіна для мяне не проста гук ці штамп у пашпарце, гэта нешта большае. Гэта мой радавод, традыцыі, мара аб свабодным і годным будучым. Краіна, якую мы заставім пасля сябе, гэта таксама частка памяці аб нас. Вось так, магчыма блытанна, але на ўзроўні маіх адчуванняў.

–Што, на Ваш погляд трэба рабіць? Апазіцыі, грамадству, уладзе?

— Грамадству змагацца, не скарацца, рабіць усё магчымае, каб змяніць жыццё да лепшага. Ні ў якім разе не думаць што ты адзін. Няма лідараў? Ёсць заўсёды! Але калі па нейкім прычынам яны цябе не задавальняюць, рабі сам! Няма чаго і няма каго чакаць. Што рабіць уладзе? Гэтай уладзе трэба толькі сысці, не чакаючы, калі яе пагоняць.

—  Якой Вам падаецца бліжэйшая будучыня? Асабістая і краіны?

— Мая будучыня?  Перш за ўсё — сям’я, добрая і моцная, як у маіх бацькоў. Жыццё у роднай краіне, у свабоднай Беларусі. Праца, якую буду любіць і якая будзе натхняць. Беларусь таксама чакаюць толькі светлыя часы. Як хутка? Залежыць толькі ад нас.

%d1%80%d0%b0%d0%b4%d0%b7%d1%96%d0%bd%d0%b01 %d1%80%d0%b0%d0%b4%d0%b7%d1%96%d0%bd%d0%b02 %d1%80%d0%b0%d0%b4%d0%b7%d1%96%d0%bd%d0%b03 %d1%80%d0%b0%d0%b4%d0%b7%d1%96%d0%bd%d0%b04

p%d0%b0%d0%b4%d0%b7%d1%96%d0%bd%d0%b05 %d1%80%d0%b0%d0%b4%d1%96%d0%bd%d0%b07