Волчак Алег

BATE's Barcelona's struggle for the ball during their Champions League Group H soccer match in Minsk, Belarus, on Wednesday, Sept. 28, 2011. (AP Photo/Sergei Grits)

  • З кнігі “Арытмія, альбо Код супраціву”
Нядаўна з вялікім поспехам прайшла прэм’ера фільма «Выклік» (Defiance) оскараноснага рэжысёра Эдварда Цвіка пра дзейнасць у Беларусі габрэйскага партызанскага атрада братоў Бельскіх. Пра гэты атрад, як і пра іншыя белыя плямы гісторыі, за некалькі год да выхаду фільма мне расказаў праваабаронца Алег Волчак — не прафесійны гісторык, а вядомы юрыст. Повязь часоў, лічыць ён, непарыўная. І каб мінулае не страляла ў цябе з пісталета, яго трэба хаця б ведаць.

 

Апошні з матчынага роду

Гісторыя ўласнага жыцця Алега Волчака пачалася 2 жніўня 1967 года. Яго маці Ядвіга Антонаўна Волчак родам з вёскі Шчаснавічы, што пад Ляхавічамі. А бацька (айчым) Аляксандр Аляксандравіч Засулевіч — з вёскі Вялікая Ліпа Клецкага раёна Мінскай вобласці. Калі маці выйшла замуж і перайшла на прозвішча мужа, то вырашыла пакінуць за Алегам сваё дзявочае прозвішча, бо ён быў апошнім з роду Волчакаў. Брат Алега Дзмітрый, маладзейшы за яго на шэсць гадоў, ужо — Засулевіч.

Тыповая сям’я будаўнікоў. Нялёгкая праца, просты быт і, здавалася, прадвызначаны шлях для дзяцей. Вучыўся Алег у мінскай 128-й школе, у якой вучыўся і зніклы журналіст Зміцер Завадскі. Ды і жылі яны на адной вуліцы, «праз дом». Але даведаўся пра гэта Алег толькі праз шмат год, ужо калі стаў праваабаронцам.

128-я была звычайнай, пралетарскай, без ніякіх «ухілаў» школай, таму і не захавалася ў дзіцячай памяці чымсьці выбітным. У адрозненне ад знакамітай сталічнай дзіцячай чыгункі, на якой Алег кожнае лета, з пятага па восьмы клас, працаваў з вялікай ахвотай. Потым былі чыгуначнае ПТВ № 34 і прафесія слесар-механік.

У роднае ПТВ Алег фактычна і вярнуўся пасля тэрміновай вайсковай службы. Працаваў у мінскім метрапалітэне, а ў вучылішчы па просьбе кіраўніцтва арганізаваў клуб памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў «Юны патрыёт». Па-сутнасці, гэта і была першая ў жыцці Алега няўрадавая структура.

Вайсковую службу Алег праходзіў у Таджыкістане, у гарах Паміра (2200 метраў над узроўнем мора), на заставе Хараўскага памежнага атрада Савецкай арміі. Лічыўся ён баявым, таму што побач была мяжа з Афганістанам і стралялі там даволі часта. Выдатнікаў баявой і палітычнай падрыхтоўкі па адпаведнаму графіку накіроўвалі дапамагаць «брацкаму афганскаму народу».

Праз два месяцы службы падобны «гонар» (у савецкія часы такія словы не бралі ў двукоссе) выпаў і Алегу Волчаку. Прабыў ён у Афганістане менш за месяц. Падчас першай жа буйной ваеннай аперацыі сярод «шураві» пачалася эпідэмія хваробы Боткіна («жаўтухі»).

Дэманстраваць начальству сваю хваробу сярод салдат лічылася «западло». Камандзіры выявілі хваробу ў Волчака толькі тады, калі той страціў прытомнасць. Рэйсам з параненымі і памерлымі яго эвакуіравалі ў ваенны шпіталь Душанбе.

 

Замест КДБ — гарсавет

Памежныя войскі тады былі падпарадкаваны КДБ, таму шмат дэмабілізаваных з памежных войскаў імкнуліся трапіць менавіта ў кэдэбісцкія структуры. Хацелася далейшай рамантыкі. Але ў вядомай усяму Мінску «школе КДБ» Волчака чакала расчараванне: бяруць толькі з вышэйшая адукацыяй. «Можна сказаць, пашанцавала», –лічыць Алег зараз.

«Кэдэбэшнікі» параілі пайсці на юрфак БДУ. Маўляў, калі потым будзе жаданне — возьмем. Але такое жаданне ў Алега больш ніколі не ўзнікала.

Яшчэ на чацвёртым курсе БДУ ён цвёрда вырашыў стаць следчым. Дзеля набыцця вопыту пачаў працаваць грамадскім памочнікам у пракуратуры Фрунзенскага раёна Мінска. Праз паўтары гады, нягледзячы на адсутнасць дыплома, яму прапанавалі заняць пасаду старшага следчага. І адразу ж далі пяць крымінальных спраў, адна з якіх — замоўленае забойства (а гэта пачаткоўцам давяраюць даволі рэдка).

За пяць гадоў працы следчы Алег Волчак паспяхова давёў да суда каля ста крымінальных спраў, у тым ліку пяць (адно з забойствам), здзейсненых супраць міліцыянтаў. Усе ведалі, што з «афганцам» пра штосьці дамовіцца немагчыма. За гэта і паважалі. Былы генеральны пракурор Алег Бажэлка нават назваў Алега Волчака лепшым следчым Беларусі.

Палітыка і грамадскае жыццё заўсёды цікавілі Волчака, таму цалкам зразумела, чаму ў 1995 годзе ён вырашыў балатавацца ў Вярхоўны Савет 13-га склікання. Аднак выбары практычна па ўсіх сталічных акругах, як вядома, не адбыліся. Восенню наступнага года Волчак абраўся ў Мінскі гарадскі савет. Цікава, што ішоў ён па адной акрузе з Генадзем Карпенкам, які тады трапіў у парламент.

На першым жа пасяджэнні новага складу гарсавета Алег Волчак прапанаваў сваю кандыдатуру на пасаду старшыні, але наменклатура вырашыла інакш. І не памылілася ў сваёй асцярожнасці. Праз паўтары гады дэпутат Волчак ініцыяваў слуханні супраць міліцыянтаў, якія збівалі ўдзельнікаў мітынгаў апазіцыі. А ў 1999 годзе па прапанове Віктара Ганчара ўвайшоў у склад альтэрнатыўнага Цэнтрвыбаркаму.

10 верасня 1998 года беларускае Міністэрства юстыцыі зарэгістравала грамадскую арганізацыю «Прававая дапамога насельніцтву», створаную па ініцыятыве Алега Волчака. Пасля знікнення Юрыя Захаранкі па даручэнні Каардынацыйнай рады дэмакратычных сілаў Алег Волчак узначаліў грамадскую камісію па даследаванні абставін і прычын гэтага здарэння. Яе выснова па гарачых слядах была несуцяшальнай: наўрад ці генерал Захаранка жывы.

 

Першыя крокі

16 верасня 1999 года невядомыя гвалтоўна скралі Ганчара з Красоўскім. Стала цалкам зразумела, што ў улады з’явілася сваё тлумачэнне маралі.

Ля сумна вядомай лазні на Фабрычнай, дзе адбылося злачынства, Алег Волчак быў раніцай наступнага дня, 17 верасня. Першым зняў на асабістую відэакамеру разбітае шкло, кроў на асфальце і чырвоную фарбу на дрэве ад той машыны, якая блакавала джып Красоўскага.

У грамадскай свядомасці фарміруецца версія пра беларускі варыянт аргенцінскіх «эскадронаў смерці». Толькі дзякуючы галоснасці па справах зніклых, у чым вялікая заслуга і арганізацыі Алега Волчака «Прававая дапамога насельніцтву», далейшыя «знікненні» ўдалося спыніць.

Але праваабаронцы займаліся не толькі палітычнымі справамі. Літаральна на другі дзень пасля трагедыі на Нямізе бацькі загінуўшых знайшлі Алега Волчака і прапанавалі абараняць іх правы ў судзе. Было гэта 31 мая 1999 года.

Падзеі вакол жудаснай трагедыі яскрава паказалі, якім чынам у беларускай рэчаіснасці фарміруюцца адносіны паміж асобай і дзяржавай. І гэтак жа наглядна прадэманстравалі, што “трэці сектар” не можа быць падкантрольным уладзе, інакш гэта ўжо будуць не грамадскія незалежныя арганізацыі, не NGO, а нешта іншае.

Нагадаем, што, каментуючы падзеі на Нямізе, улады абвінавацілі ва ўсім дождж і п’яную моладзь, што «сама там пападала». Гэтыя словы абурылі бацькоў загінулых і вымусілі шукаць дапамогу. Юрысты «Прававой дапамогі насельніцтву» даследавалі ўсе абставіны, апыталі дзясяткі людзей і прыйшлі да высновы, што галоўная прычына трагедыі — непрафесіяналізм міліцыянтаў: зрабілі няправільную расстаноўку сілаў, парушылі меры бяспекі.

Ход следства, якое працягвалася два гады, удалося пераламаць: міліцыянтаў і чыноўнікаў Мінгарвыканкаму афіцыйна прызналі вінаватымі. Калі б працаваў прынцып «рука руку мые», вынікі  маглі б быць дыяметральна супрацьлеглымі.

 

За статыстыкай — лёсы

Больш за 80 працэнтаў дзейнасці «Прававой дапамогі насельніцтву» датычылася сацыяльнай сферы. Праваабаронцы займаліся сямейнымі, бытавымі праблемамі, пытаннямі наследавання спадчыны, дапамагалі ў розных канфліктах. Праіснавала арганізацыя пяць год без аднаго дня. 9 верасня 2003 года вуснамі суддзі Жупікавай на афіцыйнай рэгістрацыі канчаткова быў пастаўлены крыж.

За гэты час праз арганізацыю прайшлі 8 тысяч грамадзян Беларусі. Больш за 60 юрыстаў набылі тут сваю кваліфікацыю і працуюць сёння ў розных (у тым ліку і дзяржаўных) структурах. Прадстаўнікі «Прававой дапамогі насельніцтву» прынялі ўдзел амаль у 2 тысячах судовых працэсаў і шмат якія дапамаглі выйграць. Адваёўвалі кватэры, аднаўлялі на рабоце, вярталі льготы, кампенсацыі, распачыналі супраць чыноўнікаў адміністрацыйныя справы і г.д.

Парадокс, але падпольна працаваць праваабаронцам стала значна лягчэй. Канешне, пакуль існуе знакаміты артыкул 193-1, пагроза патэнцыйнага судовага пераследу будзе існаваць пастаянна, але з прафесійнымі юрыстамі ніхто жартаваць пакуль не жадае. Перш за ўсё таму, што апошнія вельмі добра ведаюць: ніякіх законаў яны не парушаюць, а працуюць не ад імя неіснуючай арганізацыі, а згодна са сваімі юрыдычнымі дыпломамі. І абсалютна безаплатна, то бок без якой-небудзь матэрыяльнай карысці. Па закону, у такіх выпадках ніякай ліцэнзіі не трэба.

А палёгка заключаецца ў адсутнасці пастаянных папярэджанняў Міністэрства юстыцыі і прэтэнзій ад шматлікіх праверак, накшталт пажарнікаў альбо падаткавікоў. Адсутнасць афіцыйнага статуса не можа перашкаджаць бескарысна дапамагаць людзям.

Дарэчы, новы запіс у працоўнай кніжцы Алега Волчака нядаўна з’явіўся-такі. 9 верасня 2009 (роўна праз шэсць год) «Прававую дапамогу насельніцтву» зноў зарэгістравала Міністэрства юстыцыі, толькі не беларускае, а ўкраінскае. Апошнім часам рэгістрацыя непадкантрольных нашай уладзе структур за межамі краіны набыла рысы тэндэнцыі. Аднак гэта адбываецца не дзеля моды, а таму, што падобнае зрабіць пакуль не магчыма (альбо вельмі складана) у сучаснай Беларусі.

 

Спадзяюся, толькі пакуль…

У 2005 годзе былымі афіцэрамі МУС быў заснаваны рух імя Юрыя Захаранкі «Абаронцы айчыны», да якога потым далучыліся «афганцы» (Алег Волчак з’яўляецца даверанай асобай сям’і Захаранкі). Мінулым годам частка з іх (у тым ліку Мікалай Аўтуховіч) адмовілася ад узнагарод у гонар 20-годдзя з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. На іх думку, гэта і стала галоўнай прычынай, па якой Мікалай Аўтуховіч апынуўся за кратамі.

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны правоў чалавека я запытаўся ў Алега Волчака пра магчымы лёс Аўтуховіча і пачуў трывожны адказ: «Самае непрыемнае адбудзецца тады, калі тэрмін пакарання ў яго будзе вялікім, а праз год-два многія пра гэта прозвішча забудуцца».

Алег Волчак і праваабаронцы робяць сваю рызыкоўную працу ў тым ліку і дзеля таго, каб нічога падобнага на справу Захаранкі ці Аўтуховіча ні з кім ніколі не здарылася, каб людская салідарнасць не знікала і не слабела, бо менавіта яна яднае людзей добрай волі супраць зла.

23.01.10

  • З кнігі “Без палітыкі”

 

КОЛЛЕКЦИИ ОЛЕГА ВОЛЧЕКА

 Как правозащитника и бывшего следователя Олега Волчека знают многие. Я  же предлагаю  вашему вниманию абсолютно иной ракурс — неизвестные  увлечения.

 

— Начнем с первого?

— Это было во втором классе. Началось все с почтовых марок. Тогда это было очень распространенное хобби. Учитывая, что я занимался борьбой, велоспортом, то и марки собирал не все. Предпочтение отдавал спортивной тематике. Исключение было сделано только природе и искусству. Марки дороги мне не только в переносном смысле, но и в самом прямом: стоили они немало, 4–5 рублей набор. По тем временам солидные деньги, потому  приходилось экономить на школьных завтраках, булочках, мороженом. Необходимую сумму удавалось собрать только к концу месяца. Марки мы покупали почти подпольно. На улице Ленина, прямо напротив Национального художественного музея, недалеко от Верховного суда, был маленький магазинчик  «Филателия». Там в подворотне всегда стояли «дядьки» с целыми альбомами. Для покупателей был очень большой выбор. Хотелось скупить все.

Каждый набор —  история. Это останется для моих детей, а потом и внуков.  Здесь и олимпиады, и чемпионаты мира по футболу. Есть и советские марки, и импортные.

В любой коллекции есть вещи, которые, как говорят, не продаются. Вот марка 1904 года, из Сан-Марино.  Ей уже больше ста лет. Она очень «крутая». Если смотреть на свет, видны водяные знаки, прямо как у денег. Весьма редкая вещь. Как она у меня оказалась, не помню. Может, прислал кто. О ее уникальности мне  рассказали специалисты. Наверное, сейчас стоит немало.

К слову, верно говорят, что по некоторым маркам можно изучать географию. Вот, например, марка из Австралии. А эти из Гренады, из Доминиканской Республики.

Особой популярностью пользовались так называемые «королевские» марки. Это те, у которых в одном из верхних углов нарисована корона. Очень редкие экземпляры. У меня есть несколько.

— И как к этому увлечению отнеслись родители?

— Совершенно спокойно.  Я рос в рабочем квартале. Жили на улице Данилы Сердича.  Большинство сверстников были предоставлены сами себе, покуривали, стреляли из рогаток.

Моим родителям нравилось,  что я не шляюсь по дворам, разбивая лампочки.

— А расходы?

— Повторюсь — экономил. Собирал бутылки, сдавал, покупал марки. И стыдиться здесь не нужно. Именно это научило меня зарабатывать деньги. Копил я их вовсе не для того, чтобы потом прогулять.

Альбом для марок тоже на заработанные купил. Копил очень долго. Теперь этому альбому больше тридцати лет. Почти раритет.

Естественно, когда мы взрослеем, приходят немножко другие увлечения.  Через несколько лет я пошел на Минскую детскую железную дорогу, что и запечатлено на снимке, который вы видите. Больше начал интересоваться поездами. Хотелось быть машинистом. Дальняя дорога. Путешествия. Романтика… Проходил туда с пятого по восьмой класс.

Параллельно занимался спортом – греблей на байдарке. Кумиром для нас тогда был трехкратный олимпийский чемпион. Владимир Парфенович. Даже не верится, что сейчас, здороваясь, жму ему руку. До армии успел стать кандидатом в мастера спорта. А потом были погранвойска, Афганистан.

После службы учился на юрфаке БГУ. В это же время занялся челночным бизнесом. Начал активно ездить в разные страны. Тогда и появилось второе увлечение – привозить из каждой страны монеты. Это хорошие памятные сувениры. И не важно:  старинные они или нет.

Если по маркам можно учить географию, то по монетам — историю тех стран, где их отчеканили. Вот голландская монета. Сразу возникает вопрос: что такого сделал изображенный на ней человек? А вот редкие полдоллара с изображением Кеннеди. Очень жалко, что на белорусских деньгах  печатают только какие-то здания, зайчиков или других зверей. С нас смеются во всем мире. Дескать, у белорусов нет своей культуры даже на деньгах.

Очень надеюсь, что когда-то у нас появятся монеты с изображением Кастуся Калиновского или Тадеуша Костюшко. Не всегда человеку попадется в руки книга, а деньги могут дать импульс к тому, чтобы что-то прочесть.

— И каково количество  монет-стран?

— Двенадцать. Некоторых монет уже нет в обороте. Там сейчас евро.

Это увлечение породило другое. Собираю вырезки из газет, статьи о тех людях, которые в разное время были патриотами Беларуси, делали ее историю. Хочу издать такую книгу. Это очень нужная вещь. Сейчас, когда часто бываю в командировках, сталкиваюсь с тем, что многие даже не знают о том, что есть такая страна – Беларусь.

Да и сами мы далеко  не всегда в курсе относительно своих предков. Подобную информацию собираю  последние пять лет. Литературы очень мало. С 1988 по 1993 год еще что-то издавалось, а до и после — нет.

Государство в подобной работе, мягко говоря,  никак не заинтересовано. Особенно, это касается последнего десятилетия.

Да и во всей белорусской истории много «белых пятен». Особенно, это касается оккупации. Я, например, не знал, что первым белорусским партизанским отрядом командовал Бельский, хотя моя жена и рожала на улице, названной в его честь. Оказывается, еще до того, как в 1943 году появилось партизанское движение, Бельский создал из евреев бригаду в тысячу человек, которая очень успешно воевала.  И таких примеров можно привести множество.

Кніга падрыхтавана да друку  02.11.2011

%d0%b2%d0%be%d0%bb%d1%87%d0%b5%d0%ba%d0%b2%d0%be%d0%bb%d1%87%d0%b5%d0%ba-2 %d0%b2%d0%be%d0%bb%d1%87%d0%b5%d0%ba-3 %d0%b2%d0%be%d0%bb%d1%87%d0%b5%d0%ba-4