Захаранка Юрый

%d0%97%d0%b0%d1%85%d0%b0%d1%80%d0%b5%d0%bd%d0%ba%d0%be

З кнігі "Асобы"

ГЕНЕРАЛ ЮРЫЙ ЗАХАРАНКА

Падрыхтавана да друку  20.11. 2007

 Апошні раз мы бачыліся ў Чыгіра, які жыве паміж Паўночнымі могілкамі і Мінскім морам. У Захаранкі раптам перастаў працаваць рухавік “Мерсэдэса”, і я на сваёй “сігары” цягнуў яго аўтамабіль на тую самую стаянку, з якой 7 траўня 1999 года ён не вернецца дадому. Дарэчы, Чыгір жыве ў катэджы, які пачалі “трэсці” яшчэ падначаленыя Захаранкі.

Юрый Мікалаевіч Захаранка нарадзіўся 4 студзеня 1952 года ў горадзе Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. У 1977 годзе ён скончыў Валгаградскую школу МУС СССР, а праз дзесяць гадоў – акадэмію.

У 1970 годзе яго “забралі” на тэрміновую ваенную службу. Так будучы міліцэйскі генерал стаў радавым матросам Балтыйскага флоту.

Я не буду пералічваць усе пасады, якія ён займаў у структурах МУС спачатку СССР, а потым і РБ. Скажу толькі, што ў адрозненне ад тых, хто стане міністрамі ўнутраных спраў пасля, Юрый Мікалаевіч ведаў усе асаблівасці міліцэйскай работы. Для таго, каб гэта было бачна больш наглядна, узгадаю толькі некалькі кар’ерных момантаў.

У 1977 годзе Захаранка стаў следчым Светлагорскага РАУС, а ў 1989 – намеснікам начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама. У 1991 годзе яго прызначылі намеснікам начальніка Міжрэгіянальнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю МУС СССР, а ўжо праз год Захаранка ўзначаліў Следчы камітэт МУС РБ, які сам і стварыў. Сапраўдных злачынцаў ён бачыў не толькі на малюнках, калі іх нехта шукае. І лічыў, што галава патрэбна чалавеку не толькі для таго, каб разбіваць цэглу…

Менавіта пры ім беларуская міліцыя перажыла свой сапраўдны росквіт. У сістэме МУС была створана крымінальная разведка і рэарганізавана ўся структура ведамства. А галоўнае – міліцыянеры перасталі быць паслухмянымі цэрберамі сістэмы. Невыпадкова, калі ў кастрычніку 1995 года Захаранку адхілялі ад улады, узброены захоп будынка МУС узначаліў начальнік Службы бяспекі прэзідэнта Ю. Бародзіч. На самым версе добра ведалі, што тады такі загад міліцыянеры не выканалі б.

Юрый Захаранка прымаў удзел у апошнім з’ездзе КПСС. І не таму, што быў такім шчырым камуністам. Хутчэй наадварот. Для тых, хто гэтага не ведае, скажу: членамі партыі ў той час былі ўсе чыноўнікі такога рангу, а стаць дэлегатам партыйнага сходу лічылася вельмі крута.

Міністрам унутраных спраў Ю.М. Захаранку Лукашэнка прызначыў амаль адразу ж пасля сваёй перамогі. Нагадаю, ужо 1 ліпеня 1994 года быў адпаведны ўказ, а праз пэўны час Захаранка стаў генерал-маёрам. Калі я не памыляюся, то Захаранка быў самым маладым міністрам унутраных спраў сярод усіх краін былога Савецкага Саюза. Гэтаму прызначэнню ў МУС узрадаваліся – свій, а не нейкі былы камсамольскі работнік.

Аднак менавіта гэта, на мой погляд, пазней і будзе прычынай апалы. Не маючы вопыту апаратных інтрыгаў, малады міністр пачаў “капаць” там, дзе гэта рабіць не дазвалялася. Напрыклад, вельмі шмат магчымых судовых матэрыялаў было пра тагачаснага “заўгаса краіны” Івана Ціцянкова. Як вядома, апошні паводзіў сябе ў адносінах да закона так нахабна, што нават у вышэйшага кіраўніцтва краіны, якое яго заўжды “крышевала”, лопнулі нервы.

Адзін з супрацоўнікаў Савета Бяспекі расказваў, што для Ціцянкова была падрыхтавана ў “амерыканцы” камера, а на камп’ютары набраны адпаведны тэкст. Чакалі да позняга вечара, і толькі тады прыйшоў “адбой”. Але было гэта тады, калі Захаранка ўжо не ўзначальваў МУС.

Я наўмысна не буду ўжываць ніякіх словаў пра забойства, хаця ўсе ўсё добра разумеюць… Проста ёсць людзі, якія вераць, што Захаранка калі-небудзь вернецца…

Ціцянкова заўжды лічылі “денежным мешком” Лукашэнкі, і можна толькі здагадвацца, колькі з гэтай нагоды было ў Захаранкі “сігналаў”. Упэўнены, што ён бы “пасадзіў” Ціцянкова (напрыклад, прасіў тую ж Віннікаву даць яе “фактуру”), калі б той краў толькі для сябе. Фактаў у Захаранкі было дастаткова. Больш за тое, менавіта Захаранка зрабіў уцечку ў прэсу матэрыялаў пра скандальна вядомую фірму “Торгэкспо”. Добра памятаю, які тады быў лямант, як на станцыі “Калодзішчы” стаялі арыштаваныя вагоны з кантрабанднымі гарэлкай, цыгарэтамі і мэбляй.

Мабыць, Захаранка яшчэ не ведаў, што да ўлады прыходзяць для таго, каб было лягчэй красці.

Думаю, што ўсё гэта вельмі напужала Лукашэнку і 16 кастрычніка 1995 года той сваім указам зняў Юрыя Мікалаевіча з пасады, а 16 красавіка 1996 панізіў у званні, аднак я (як і іншыя) палкоўніка Захаранку ніколі не бачыў…

Згодна з тагачаснай Канстытуцыяй кіраўнік дзяржавы мог зрабіць такі крок толькі з дазволу Вярхоўнага Савета. На тое пасяджэнне журналістаў сабралася як ніколі. Захаранка жвава выйшаў на трыбуну, пачаў гаварыць, і ў гэты момант спікер Сямён Шарэцкі ўстаў са свайго крэсла, падышоў да Лукашэнкі і, павярнуўшыся да Захаранкі спіной, пачаў з прэзідэнтам аб нечым шаптацца. Усе зразумелі, што службовая кар’ера Захаранкі скончылася. Гэта была амаль самая ганебная старонка  ў палітычнай біяграфіі Шарэцкага. З таго часу асабіста я, як і многія калегі, перастаў Шарэцкага паважаць.

Аднак вернемся да катэджа Чыгіра. Не трэба быць Касандрай, каб зразумець, што Захаранка толькі выконваў чыйсьці загад. І няцяжка здагадацца чый. І, хутчэй за ўсё, сутнасць загада была ў тым, каб што-небудзь “нарыць”. Але Юрый Мікалаевіч гэтага не зрабіў. Дакладней, выканаў загад не так, як ад яго чакалі. Скрупулёзная праверка паказала, што “рыць” няма чаго, таму што ў будаўніцтве ўсё законна. А фальсіфікаваць, як гэта будуць потым рабіць іншыя, Захаранка не ўмеў і вучыцца гэтаму не жадаў.

У доме Чыгіра я сустракаў Захаранку даволі часта. Калі б нешта было не так, такое было б проста немагчыма. Дарэчы, і Вольга Барысаўна Захаранка час ад часу тэлефанавала Юліі Станіславаўне Чыгір, і размаўлялі яны падоўгу. А ў жанчын, як вядома, больш жорсткія крытэрыі чалавечых адносінаў.

У 1994 годзе Захаранка быў у акружэнні Лукашэнкі, у 1999 – адной з давераных асобаў Чыгіра, але вопытным палітыкам яго лічыць нельга. Як і генерала Лебедзя. Напрыклад,  публічна абвінаваціў міністра замежных спраў Германіі  Кінкеля ў тым, што той прыехаў у Мінск, каб “заліць Беларусь крывёй”. Іронія лёсу, але менавіта ў Германіі жонка і дзеці зніклага Захаранкі ў 2000 годзе знойдуць палітычны прытулак. Зразумела, што так у буйной палітыцы не робіцца ўвогуле, аднак “знік” Захаранка, на мой погляд, менавіта за палітыку.

Пасля звальнення з пасады міністра ён пачаў ствараць Саюз афіцэраў Беларусі, але гэтая справа ішла даволі вяла. Актывізавалася ўсё пасля таго, як 5 снежня 1998 года Чыгір заявіў аб сваім удзеле ў віртуальных прэзідэнцкіх выбарах. Па розных крыніцах на момант знікнення Захаранкі ў складзе Саюза афіцэраў налічвалася каля двух тысяч чалавек. Няшмат. Але гэта толькі на першы погляд. Як праўдзіва кажуць, тут важная не колькасць, а якасць.

Па-першае, у гэтай арганізацыі былі амаль толькі шчырыя ідэйныя праціўнікі ўлады. Не хачу нічога сцвярджаць, але, на мой погляд, аб’яднанне “Белая Русь” будзе існаваць роўна столькі, колькі Лукашэнка будзе пры ўладзе. Вельмі сумніўна, што хто-небудзь з прыхільнікаў гэтага руху выйдзе абараняць рэжым пасля яго падзення.

Па-другое, у Саюз афіцэраў уваходзілі людзі, якія ведаюць, што трэба рабіць са зброяй. Невыпадкова ва ўсім свеце ўлады да тых, хто калісьці насіў пагоны, ставяцца вельмі добра.

І трэцяе. Захаранку паважалі ў МУС. Я сам быў сведкам, як ён, калі арыштавалі Чыгіра, без усякіх перашкод прайшоў у Следчы камітэт, які тады ўзначальваў адзін з яго “пратэжэ”. У адрозненне ад нас паставыя пабаяліся спыняць свайго былога шэфа. Ды і “пратэжэ” Захаранкі на той час былі ўсюды.

Такім чынам, тое, што зрабіла ўлада 7 траўня 1999 года, яна павінна была зрабіць. Інстынкт самазахавання. І гэта не толькі мой асабісты вывад. Фактычна гэта ж сцвярджае ў сваім мемарандуме, што прагучаў 28 красавіка 2004 года, дэпутат Еўрапарламенту Хрыстосас Пургурыдзіс.

Многія лічаць, што ў сярэдзіне дзевяностых гадоў былі створаны так званыя “эскадроны смерці”. Такая жудасная аналогія з Аргенцінай – вынік таго, што па дадзеных былога следчага Алега Случака, групай, створанай вядомым ва ўнутраных войсках Д.Паўлючэнкам, здзейснена каля 30 забойстваў. Спачатку гэта былі толькі крымінальныя аўтарытэты. Захаранка стаў першым “палітычным”.

Наколькі ўсё адпавядае рэчаіснасці? Зразумела, што сам я нічога сцвярджаць не буду. Але так напісана ва ўзгаданым мемарандуме Пургурыдзіса.

З кнігі "Найноўшая гісторыя ў асобах"

General, Yuryi ZAKHARANKA  

 Last time we met at Chygirs place, situated between the Northern cemetery and the Minsk Sea. It happened so, that suddenly the engine of Zakharanka’s Mercedes stopped working, and I towed his car with the help of my “cigar” to that very parking, from which he did not come back home since May 7, 1999. And by the way, Chygir lives in that very cottage, which was searched by Zakharanka’s subordinates.

Yuryi Mikalaevich Zakharanka was born on January 4, 1952 in the town Vasilevichy, Rechytski region, Gomel oblast. In 1977, he left the Volgograd school at the Ministry of Internal Affairs, USSR, and ten years after he graduated from the Academy.

In 1970, he was called up for military service for a fixed period. So the future militia general became an ordinary sailor of the Baltic Fleet.

I won’t enumerate all the positions he occupied in the structures of the Ministry of Internal Affairs of the USSR, and later on of the Republic of Belarus. I would like to notice that unlike those people who became ministers of internal affairs later, Yuryi Mikalaevich knew all the peculiarities of the militia work. And to illustrate it in a more obvious way, I would like to remind of some of his career moments. In 1977, Zakharanka became an investigator at the Svetlagorsk regional department of internal affairs, and in 1989, he was appointed a deputy head of the department of internal affairs at the Gomel oblast committee. In 1991, he was appointed a deputy head of the Inter-regional department on struggle against organized crime at the Ministry of Internal Affairs of the USSR, and in a year, Zakharanka headed the Investigating committee of the Ministry of Internal Affairs of Belarus, which was established by him. He saw the real criminals not only on the photos, when someone was wanted. And he considered a man needs his head not only to crash bricks…

The Belarusian militia endured its real flourishing exactly under him. The criminal intelligent service was organized and the whole structure of the Ministry was re-organized. But the most important thing was that a militiaman stopped being obedient Cerberus of the system. In October 1995, when Zakharanka was removed from his position, it was not accidentally that the armed capture of the building, where the Ministry of Internal Affairs was located, was led by the head of the security service of the President, Y. Barodzich. Those who were sitting on the very top of power knew pretty well – militiamen would not carry out such order.

Yuryi Zakharanka participated in the last congress of the CPSU. And he participated not because he was such a painstaking communist. Rather the contrary. For those who do not know it I would like to tell: at that time, all functionaries of such rank were members of the Communist Party, and it was considered to be very prestigious if you were a delegate of such Party congress.

Lukashenka appointed Y. M. Zakharanka the Minister of Internal Affairs just after his victory. On July 1, 1994, a corresponding decree was already issued, and after a time Zakharanka became a major-general. If I am not mistaken, Zakharanka was the youngest Minister of internal affairs among all the countries of the former Soviet Union. The Ministry of Internal Affairs itself was very glad of such appointment – Zakharanka was their own and not someone out of the former Komsomol functionaries.

However, in my opinion, that was exactly the reason of his future disfavour. The young Minister did not have experience of the machinery intrigues, and he started “digging” in such places, in which it was not allowed to do that. For example, there were a lot of possible court materials against that time “manager of the country” Ivan Tsitsenkov. As it is known, the latter behaved in such indecent way, regarding laws, that even the patience of the country highest leadership, which had been always covering him, ran out.

One of the employees of the Security Council said that a prison cell had been prepared for Tsitsenkov in “amerikanka,” and the corresponding text was typed. They had been waiting till late at night and only then they were “rung off.” But that happened when Zakharanka was not leading the Ministry of Internal Affairs any longer… I will not use any words about murder   intentionally, though everybody understands everything very well. Simply there are people who believe that one day Zakharanka will come back.

Tsitsenkov was always considered to be “the money-bag” of Lukashenka and one can only guess how many “signals” Zakharanka had for that reason. I am sure, he would have imprisoned Tsitsenkov (for example, he asked Vinnikova to give her information) if he had stolen only for himself. Zakharenka had a lot of facts. Moreover. It was exactly Zakharanka who made “the leak” of materials to the press about the scandalously famous firm Torgexpo. I remember very well what a fuss it was. The arrested wagons with contraband vodka, cigarettes and furniture were standing at the Kalodzishchy station.

Maybe, he did not know yet, that people come to power to have easier ways for stealing.

I think all these had frightened Lukashenka very much and on October 16, 1995, he dismissed Yuryi Mikalaevich from his position by a decree. On March 16, 1996, he disrated him; however, I have never seen colonel Zakharanka.

According to the Constitution of that time, the country leader could have made such step only with the permission of the Supreme Council. That meeting collected unusually big quantity of journalists. Zakharanka came out to the rostrum very quickly, he started speaking and at that moment, the Speaker Siamen Sharetski stood up from his chair, came up closer to Lukashenka and started whispering with him about something, turning his back upon Zakharanka. Everybody understood that the official career of Zakharanka was over. That was the most disgraceful page out of the political biography of Sharetski. Since that time I stopped respecting Sharetski, same as many other colleagues.

But let’s come back to Chygir’s cottage. One should not be Cassandra to understand that Zakharanka was only carrying out somebody’s order. And it’s not difficult to guess whose order it was. And, probably, the point of the order was to “dig out” at least something. But Yuryi Mikalaevich did not do that. Being more exact, he carried out the order, but not in the way, they had been expecting.

The scrupulous check-up showed it had been nothing to “dig out,” because everything in that construction was according to the law. Zakharanka did not know and did not want to learn how to falsify, unlike other people who would do it later.

I met Zakharanka at Chygir’s place rather often. That would never happen if something had been wrong. And Vol’ga Barysauna Zakharanka rang up Yulia Stanislavauna Chygir from time to time; usually they spoke for a long time. And as it is known, women have more tough criteria of human relations.

In 1994, Zakharanka was in Lukashenka’s surroundings, in 1999, he was one of the persons empowered to act for Chygir, but he cannot be considered an experienced politician. Same as General Lebedz’. For example, he accused publicly the Minister of foreign affairs of Germany Klaus Kinkel of his coming to Minsk in order to “suffuse Belarus with blood.” It’s twist of fate, but in 2000, the wife and children of vanished Zakharanka found their political asylum exactly in Germany. We understand such things should not happen in big politics at all, but, in my opinion, Zakharanka disappeared exactly because of the politics.

After he was dismissed from the position of the Minister, he began to organize the Union of officers of Belarus, but the whole process was rather inert. It became more intense when Chygir declared about his participation in virtual presidential elections on December 5, 1998. According to different sources, there were about two thousand members at the Union of officers by the time of Zakharanka’s disappearance. Not too much. But that is only on the face of it. People are right saying that quality is more important than quantity.

Firstly, almost all members of that organization were violent ideological opponents of power. I don’t want to assert anything, but, in my opinion, the association White Rus’, organized not long ago, will exist exactly as long as Lukashenka governs. It is very doubtful that someone of the supporters of that movement will defend regime after its collapse.

Secondly, members of the Union presented those people who know what to do with weapon. And it is not accidentally that powers in the whole world treat those people who once had shoulder-straps very kindly.

And thirdly. Zakharanka was respected at the Ministry of Internal Affairs. When Chygir had been arrested, I saw myself how Zakharanka without any problems entered Investigating committee, which was headed at that time by one of his protégé. In contrast to us, the militiamen on point-duty were afraid to stop their former chef. But at that time Zakharanka had his “protégés” everywhere.

So, the thing that power did on May 7, 1999 had to be done. Instinct of self-preservation. And it is not only my personal conclusion. Chrystosas Purgurydzis, a deputy of the European Parliament, actually confirmed the same in his Memorandum proclaimed on March 28, 2004.

Many people consider that in the middle of the nineties were organized the so-called “squadrons of death.” Such terrible analogy with Argentina is a result of information, given by the former investigator, Aleg Sluchak, that the group, organized by D. Pauluchenka, who is well known in the internal troops, committed about 30 assassinations. From the very beginning, there were only criminal authorities. Zakharanka became the first one “political.”   To which extent all that corresponds to reality? It’s understandable, I myself will not assert anything. But it is what has been written in the abovementioned Memorandum of Purgurydzis.
20.11.07